Майстэрня ’прадпрыемства па рамонту або вырабу чаго-небудзь’, ’аддзел цэха ці завода’, ’памяшканне для работы мастака, скульптара’ (ТСБМ, Бяльк.) — адыменнае Nomen loci (суф. ‑ьnʼa), як і ўкр. майсте́рня ’тс’. Да ма́йстар (гл).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́чанік ’муляр, пячнік’ (лід., ЛА, 3). Да незафіксаванага *пена ’печ’ (параўн. рус. пск., наўг. цеча, пена ’тс’) і суф. ‑нік, альбо ў выніку намінацыі словазлучэння печаны (майстар, муляр), параўн. польск. piecownik ’пячнік’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сні́цармайстар, які пры дапамозе жалезных або дротавых скабак змацоўвае рэчы або пласцінкі ў адно цэлае’ (Нас.). Таксама як і ўкр. сни́цар ‘рэзчык па дрэве і метале’, запазычана з польск. snycerz, snicarz, snicerzмайстар разьбярства па дрэве’, якое ўзыходзіць да н.-в.-ням. Schnitzer ‘рэзчык’ і, далей, с.-в.-ням. snitzere, нова-в.-ням. schnitzen ‘рэзаць (па дрэве)’; гл. Кюнэ, Poln., 98; Брукнер, 505; ЕСУМ, 5, 334. Ст.-бел. шницаръ (сницаръ) ‘рэзчык’ (першая палова XVII ст.) < ст.-польск. sznicarz, snycar (XV ст.) (Булыка, Лекс. запазыч., 89).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стальма́х і стэ́льмахмайстар, які робіць калёсы, сані’ (ТСБМ, Нас., Касп., Варл., Байк. і Некр., Жд. 2, Сл. ПЗБ), стэ́льмах, штэ́льмах ‘тс’ (Маслен.), сто́льмах ‘сталяр’ (Жд. 2), стальма́к (Гарэц.). Праз польск. stelmach, stalmach, sztalmach ‘тс’ з ням. Stellmacherмайстар, які робіць экіпажы’; гл. Карскі, Белорусы, 157; Кюнэ, Poln., 99; аб польскім слове гл. Брукнер, 512. Ст.-бел. стельмахъ (стальмахъ, сталмахъ, столмахь) ‘стальмах’ з ст.-польск. stellmach, stalmach (Булыка, Лекс. запазыч., 89). Сюды ж стальма́шня ‘майстэрня, дзе робяць вазы, сані, прылады для вупражы’ (Сцяшк., Янк. 1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ЕН,

у комі міфалогіі бог, стваральнік усяго добрага для народа, рамеснік, майстар. Супрацьстаіць брату Омалю, які творыць толькі дрэннае і злое.

т. 6, с. 390

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

до́ка прост. ма́йстар, -тра м., знато́к, род. знатака́ м., маста́к, -ка́ м.; штука́р, -ра́ м.; обл. до́ка, -кі м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

specjalista

specjalist|a

м. спецыяліст;

lekarz ~a — урач (лекар, доктар) спецыяліст;

on jest ~ą od tego — ён на гэта майстар; ён у гэтым майстар

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ПАРАМЫ́ГІНА (Святлана Вячаславаўна) (н. 5.4.1965, г. Екацярынбург, Расія),

бел. спартсменка (біятлон). Засл. майстар спорту СССР (1991). Засл. майстар спорту Беларусі (1994). Скончыла Бел. політэхн. ін-т (1987). Сярэбраны прызёр XVII зімовых Алімп. гульняў (1994, г. Лілехамер, Нарвегія) на дыстанцыі 7,5 км. Чэмпіёнка свету на розных дыстанцыях (1990, 1991, 1994), сярэбраны і бронз. прызёр (1993); пераможца летняга чэмпіянату свету (1997, 1998), бронз. прызёр (1999). Чэмпіёнка Еўропы (1995), сярэбраны (2000) і бронз. прызёр (1996). Чэмпіёнка СССР (1989). Чэмпіёнка Беларусі (1989—2000).

А.​М.​Петрыкаў.

т. 12, с. 88

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПО́ТЭС (Інеса Сяргееўна) (н. 28.9.1956, Мінск),

бел. спартсменка (вадналыжны спорт). Майстар спорту СССР міжнар. класа (1973). Засл. майстар спорту СССР (1980). Суддзя міжнар. катэгорыі (1992). Скончыла БДУ (1978.). З 1992 старшы трэнер Рэсп. спарт. дзіцяча-юнацкай школы алімп. рэзерву па водных лыжах. Чэмпіёнка Еўропы па фігурным катанні (1978, г. Тэміль-сюр-Лот, Францыя), 14-разовая чэмпіёнка СССР (1972—77) у мнагабор’і і асобных відах практыкаванняў. Рэкардсменка Еўропы (1980) па фігурным катанні, 29-разовая рэкардсменка СССР у мнагабор’і, фігурным катанні, скачках з трампліна.

т. 12, с. 520

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

бутафо́р, ‑а, м.

Служачы тэатра, адказны за бутафорыю, а таксама майстар, які яе вырабляе. Рабочыя носяць і ўстанаўліваюць на сцэне драўляныя пляцоўкі, бутафоры лепяць з пап’е-машэ розныя архітэктурныя дэталі. Рамановіч.

[Ад іт. buttafuori.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)