КАНЦЫЛЯРЫ́ЗМ,

слова, выраз і сінтаксічны зварот, характэрны для афіцыйна-дзелавога стылю. Напр., «пражываць» замест «жыць», «набываць» — «купляць», «ажыццяўляць кіраўніцтва» — «кіраваць». Ужыванне К. па-за рамкамі афіц.-дзелавога стылю разглядаецца як парушэнне стылістычных норм або як сродак характарыстыкі персанажа ў маст. л-ры, як стылістычны прыём.

т. 8, с. 12

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРАСО́ЎСКАГА ЭЛІПСО́ІД,

зямны эліпсоід, памеры якога вызначаны ў 1940 на аснове градусных вымярэнняў, праведзеных пад кіраўніцтвам Ф.М.Красоўскага. Памеры рэферэнцэліпсоіда: вял. паўвось 6 378 245 м, палярны сціск 1:298,3. Прыняты ў 1946 для выкарыстання ў геад. і картаграфічных работах замест эліпсоіда Беселя, які выкарыстоўваўся раней.

т. 8, с. 463

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАТРАМБІ́Н (ад лац. pro раней, перад, замест + трамбін),

трамбаген, бялок плазмы крыві чалавека і жывёл; найважн. кампанент сістэмы згусання крыві. Паводле хім. паходжання — глікапратэід, мае каля 12% вугляводаў. Бялковая ч. малекулы П. з 1 поліпептыднага ланцуга. Біясінтэз П. адбываецца ў клетках печані, рэгулюецца вітамінам К.

т. 13, с. 25

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

éinen a ад ein; (ужываецца ў A замест – man);

das freut ~ гэта прые́мна (це́шыць)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Áufbettung f -, -en (імправізава́ная) пасце́ль; тое, што выкарысто́ўваецца заме́ст пасце́лі (лаўка, тапчан і г.д.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

васьміго́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Няпоўная сярэдняя агульнаадукацыйная школа ў СССР з васьмігадовым тэрмінам навучання, уведзеная замест сямігадовай з 1958 г.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ксілі́т, ‑у, М ‑ліце, м.

Рэчыва ў выглядзе бясколерных крышталяў салодкага смаку, якое выкарыстоўваецца ў харчовай прамысловасці замест цукру для хворых дыябетам. Цукеркі на ксіліце.

[Ад грэч. xylon — дрэва.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ільна... і льна... (гл. ільно...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «ільно...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: ільнаводства, ільнасеялка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зла... (гл. зло...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «зло...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: злапомны, зламысны, злаякасны, зларадны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кардыя... (гл. кардыё...).

Першая састаў. ная частка складаных слоў; ужываецца замест «кардыё...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: кардыяграма, кардыяграфія, кардыялогія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)