гу́ма 1, ‑ы, ж.
Эластычны матэрыял, які атрымліваецца шляхам вулканізацыі каўчуку; рызіна. Каляска мела нікелевыя аглабелькі з папярочнікам, абверчаным гумай. Бядуля.
[Лац. gummi з грэч.]
гу́ма 2, ‑ы, ж.
Пухлінападобнае разрастанне тканак розных органаў, характэрнае для позніх перыядаў сіфілісу.
[Лац. gummi з грэч.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адліва́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да адліцца.
2. Тое, што і адліваць (у 2 знач.). Ужо здалёку відаць вежы цэркваў і касцёлаў, якія золатам у небе адліваюцца. Бядуля.
3. Зал. да адліваць (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аўтарытэ́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які карыстаецца аўтарытэтам. Аўтарытэтны таварыш. Аўтарытэтны вучоны. // Які заслугоўвае давер’я. Аўтарытэтная крыніца. Аўтарытэтная камісія.
2. Які не дапускае пярэчанняў; уладны (пра тон, жэст, выгляд і пад.). Голас [касца] быў упэўнены, аўтарытэтны. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ахмяле́нне, ‑я, н.
1. Стан паводле знач. дзеясл. ахмялець.
2. перан. Захапленне, самазабыццё. [Антон:] — Эх, ды каб пайсці са сваёй скрыпкай у родную вёску, а там граць, граць да ахмялення, да адурэння, да сёмага поту. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апеты́тны, ‑ая, ‑ае.
Смачны, прыгожы на пагляд, які выклікае жаданне есці, узбуджае апетыт. Апетытны пах. □ [Ксёндз Марцэвіч] спакойна прысунуў да сябе апетытны ружовы пульхны торг, які выглядаў, нібы яснае сонца. Бядуля. // перан. Разм. Прывабны (звычайна пра жанчын).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
захава́ны і захо́ваны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад захаваць.
2. у знач. прым. Тайны, скрыты. У вачах маіх сяброў была заклапочанасць і нейкая захаваная туга. Гурскі. У шапатлівым голасе жонкі — захаваная радасць. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
звярэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; незак.
Станавіцца зверам (у 2 знач.); даходзіць да шаленства. Чым бліжэй падступаў фронт, тым больш звярэлі акупанты. Мележ. Войт з кожным ударам пугі ўсё болей звярэў, ахрып ад дзікай лаянкі. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напра́сці, ‑праду, ‑прадзеш, ‑прадзе; ‑прадзём, ‑прадзяце; зак., чаго і без дап.
Спрасці нейкую колькасць чаго‑н. Маці напрала поўную шуфляду нітак. Бядуля. Алена радавалася: напрадзе за зіму ды натчэ вясной ручнікоў, абрусаў ды кап. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазу́р, ‑а; мн. пазуры, ‑оў; м.
Абл.
1. Кіпцюр. У адным пакоі .. некалькі .. плакатаў. Пілсудскі з бізуном у руках, Чэмберлен з д’ябальскімі пазурамі замест пазногцяў. Чорны.
2. Ногаць. З пазуроў цякла кроў. Пальцы склейваліся. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тыту́н, ‑у, м.
Тое, што і тытунь. Дзед сядзеў на лаўцы каля печы. У пячурцы ляжаў яго капшук з тытуном і крэсіва. Колас. Тадэўчык устае, папраўляе вогнішча, напіхае зноў тытуну ў люльку і дзівіцца. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)