у старажытнагрэчаскай міфалогіі тытан (гл.Тытаны), багаборца, абаронца людзей ад дэспатызму багоў. Паводле міфаў, стварыў з зямлі і вады людзей, навучыў іх будаваць жыллё, вадзіць караблі, таксама астраноміі, медыцыне, пісьму. Выкраў з Алімпа і прынёс людзям агонь, за што раззлаваны Зеўс загадаў прыкаваць П. да скалы на Каўказе. Кожны дзень на працягу тысячагоддзяў да П. прылятаў арол і дзёўб яго печань, якая за ноч адрастала. Стогны П. чулі арганаўты ў час свайго падарожжа. Нарэшце з дазволу Зеўса Геракл забіў арла і вызваліў П. У стараж. Афінах культ П. шанавалі адначасова з культамі Гефеста і Афіны. Існавала свята ў гонар П. — праметэі — бег з факеламі. Вобраз П. — адзін з найб. значных у сусв. л-ры (П.Кальдэрон, Эсхіл, І.В.Гётэ, П.Б.Шэлі, Дж.Байран, Ф Кафка і інш.), яму прысвечаны творы выяўл. мастацтва (Л.Карачы, П.П.Рубенс, Я.Іорданс і інш.) і музыкі (Л.Бетховен, А.М.Скрабін і інш.).
Праметэй стварае першага чалавека (справа багіня Афіна). Фрагмент рэльефу саркафага. 3 ст.
комплекс метадаў геафізічнай разведкі карысных выкапняў і вывучэння нетраў Зямлі, заснаваных на рэгістрацыі выпраменьванняў прыродных і штучна выкліканых радыеактыўных палёў (гл.Радыеактыўнасць). Існуе больш за 50 метадаў, аб’яднаных у групы плошчавай і профільнай (для карціравання распасцірання радыеактыўных палёў), свідравіннай (радыеметрычнае даследаванне і апрабаванне керну горных парод) радыеметрыі.
Уключаюць гама-здымку, эманацыйную, радыегідрагеал., рэнтгенарадыеметрычную і гама-нейтронную здымкі. Для іх правядзення выкарыстоўваюцца альфа-, бэта-, гама-радыёметры і спектрометры. Радыеметрычныя даследаванні ў свідравінах і апрабаванне керну ажыццяўляюцца многаканальнымі спектрометрамі, імпульснымі генератарамі нейтронаў, спектрометрамі ядзерна-магнітнага рэзанансу і нейтронна-актывацыйнага аналізу. На Беларусі Р.м.р. выкарыстоўваюцца ў Геафізічнай экспедыцыі (Мінск) і Комплекснай партыі геафіз. даследаванняў свідравін (г. Мазыр Гомельскай вобл.) ВА «Белгеалогія», ва Упраўленні геафіз. работ у свідравінах (г. Рэчыца Гомельскай вобл.) ВА «Беларусьнафта». З дапамогай Р.м.р. выяўлены радовішчы калійных солей, фасфарытаў, бурых вуглёў, гаручых сланцаў, даўсанітаў і інш. Устаноўлены генет. і парагенетычныя сувязі карысных выкапняў з пашырэннем радыеактыўных элементаў і іх утрыманнем у пародзе. Радыеметрыя шырока выкарыстоўваецца для выяўлення радыяцыйнага забруджвання, звязанага з катастрофай на Чарнобыльскай АЭС.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСО́ЛАЎ (Міхаіл Міхайлавіч) (н. 9.10.1948, в. Кручполле Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл.),
рускі пісьменнік, вучоны. Акад.Рас. акадэміі славеснасці (1998). Д-рюрыд.н. (1991), праф. (1994). Скончыў Маскоўскі ун-т (1972).
З 1978 працаваў у Акадэміі грамадскіх навук пры ЦККПСС, з 1981 у Бабушкінскім райкоме КПСС Масквы, з 1986 у Ін-це марксізму-ленінізму, з 1988 у ЦККПСС, Вярх. Савеце СССР, ва ўрадзе Расіі, у 1993—98 нам. старшыні Вышэйшага атэстацыйнага камітэта Расіі, адначасова з 1992 заг. кафедры Маскоўскай юрыд. акадэміі. У раманах «Выканаўца» (1994), «Цяжкае раздарожжа» (1996), «Жнівеньскі зарапад» (1998), «На зямлі белых рос» (1999), «Сімвал маці» (2000) асэнсаванне некат. аспектаў гіст. развіцця сучаснай Расіі, падрабязнасці распаду СССР. Аўтар зб-каў прозы, паэзіі, драматургіі «Не забі» (1993), «Вершы і апавяданні» (1995), «Дрэва дабра і зла» (1996), «Мне прыснілася канюшына» (1997), «Граф Александрэ» (1999) і інш. Ініцыятар многіх гуманітарных акцый, у т. л. па адкрыцці карціннай галерэі ў г. Рагачоў, уклаў асабістыя сродкі ў буд-ва царквы ў в. Ціхінічы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гру́да
1. Замёрзлая зямля, гразь (Бял.Матэр., Лёзн., Нясв., Пол., Слаўг., Сен.Касп., Смал., Смален.Дабр., Шчуч.). Тое ж груда́ (Ветк.).
2. Засохлыя камякі на полі (Жытк.). Тое ж груддзе (Сміл.Шат.), камлы́жжа, субулды́жжа.
3. Куча рыхлай зямлі, лёду, галля (Слаўг.).
4. Вялікая глыба зямлі пры абвалах у кар'еры, яме (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
пляц
1. Сядзіба калгасніка, (БРС); былы сталыпінскі водруб, хутар (Слаўг.).
2. Прастора вакол царквы, цвінтар (Стол.).
3.Ст.-бел. (XVII—XVIII стст.). Поле бою.
4. Пэўная частка зямлі пад домам або сенажаццю (Нас.).
5. Месца, якое займае чалавек стоячы (Нас.).
6. Пэўная частка зямлі, палоска на агародзе (Слаўг., Смален.Дабр.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
Ляпёха1 ’кавалак гразкай зямлі’ (Інстр. 1). Відавочна, роднаснае з рус.разан., свярдл. ’круглы, плоскі ком гразі, каравячага памёту’. Параўн. і балг.лепешка ’тс’. Да ляпі́ць (гл.).
Ляпёха2, лыпэ́ха ’поўная жанчына’, ’тоўстая нехлямяжая жанчына’, ’гультай’, ’непрыгожая жанчына з шырокім тварам’, ляплёха ’тоўстая жанчына, як вылепленая’ (Бяльк., Клім.; браг., Мат. Гом.; драг., Нар. лекс.; міёр., З нар. сл.; брасл., Сл. ПЗБ). Бел.-рус. ізалекса. Параўн. рус.пск., цвяр., смал., разан., валаг., алан., кур., тул.лепёха ’тс’. Узнікла ў выніку семантычнага пераносу з ляпёшка ’ляпёшка’, якое з прасл.lěpexa ’тс’. Аналагічна іншыя словы, што называюць розныя віды печыва: бу́лка, пы́шка, драг. у выразе: сыдэ́ть бы роўге́ня — аб поўнай прыгожай жанчыне. Сюды ж міёр.ляплёха ’тоўстая, як вылепленая’ (З нар. сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ніц1 ’ніцма, тварам да зямлі’ (Нас., Гарэц., Бяльк., Пятк., Шат., Сл. ПЗБ), укр.ниць, рус.ниц, ничь, ст.-чэш.nic, славен.nic, серб.-харв.ниц, параўн. ст.-слав.паде ниць. Прасл.*nicь параўноўваюць з лат.nica ’мясцовасць уніз па рацэ’, ст.-інд.nīcas ’нізкі’, nicāt, nīcāiş ’унізе’, ст.-в.-ням.nidar ’уніз’, што выводзіцца з асновы і.-е.nī‑ ’уніз’ (Фасмер, 3, 76; Махэк₂, 399; Бязлай, 2, 222).
Ніц2 ’спод, левы бок тканіны ці адзежы’ (Нас.), рус.ничь ’тс’, польск.nice ’левы бок тканіны’, славац.níce ’тс’ (< польск., Махэк₂, 399), серб.-харв.нице ’навыварат’. Гл. ніц1.
Ні́шкам ’цішком; употай’ (Сл. ПЗБ), ’без шуму, ціха’ (дзярж., З нар. сл.), нішком ’моўчкі’ (Мат. Гом., Маш.), ’без гуку, ціха, шэптам; употай, незаўважальна; знянацку, нечакана’ (ТС), ны́шком ’ціха, моўчкі’ (Клім.; пін., Жыв. сл.), дэрываты — ні́шка ’цішком, спадцішка’ (ТС), ні́шкі ’тс’ (Мат. Гом.), ні́шачкам ’без шуму, ціха’ (дзярж., З нар. сл.), нішчачком ’крадучыся’ (ст.-дарож., Нар. сл.), ні́шчачком ’моўчкі’ (Сл. ПЗБ), укр.нишком ’ціха, употай, шэптам’, рус.ни́шком, нишко́м ’паціху, моўчкі, патаемна; схіляючыся да зямлі, уніз’. Відаць, аднаго паходжання з нішкнуць (гл.); для слоў са значэннем ’употай, незаўважальна, знянацку; крадучыся’ не выключаны ўплыў ні́чкам ’нахіліўшыся тварам уніз’, параўн. таксама балг.дыял.ни́ша се ’прыгнуўшыся, каб ніхто не бачыў; ісці прыгнуўшыся’ і нішковаць ’падкрадвацца, цікаваць спадцішка’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жарства ’буйны пясок з дробнымі каменьчыкамі’, лёзн.жаршня́ (Яшкін), жораст (Шат.) ’тс’. Рус.дыял.зах.жерства, укр.жорства, польск.żarstwa ’тс’. Фасмер (2, 50) параўноўвае з авест.zarstva‑ ’камень’, спасылаючыся на Петарсана, Afsl Ph, 34, 380. Трубачоў (Слав. языкозн., V, 172) згаджаецца з гэтым, рэканструюючы прасл. форму žьrstva. Барталамэ (1684) параўноўвае ст.-іран.žarstva‑ ’камень’ з марсійскім і сабінскім hernae ’скала’. У Покарнага (1, 443) прадстаўлен корань *g̑her‑ ’шкрабаць’: літ.žarstýti ’зграбаць’, грэч.χαράδρᾶ ’цясніна, бездань, шчыліна ў зямлі’; Покарны, 1, 446 — корань *g̑herzd(h)‑ ’калючыя зёрны, ячмень’: ст.-в.-ням.gersta ’ячмень’, грэч.κρῑ ’тс’, а таксама яшчэ некаторыя карані са спалучэннем гутуральнага і‑r, з якімі магчыма суаднесці разглядаемае слав. слова.