адна з астраўных скандынаўскіх моў. Разам з найб. блізкай ісландскай мовай уваходзіць у паўн. групу герм. моў. Адна з афіц. моў жыхароў Фарэрскіх астравоў. Мае значную дыялектную дыферэнцыяцыю (6 дыялектных зон). Фанетычна блізкая да зах.-нарв. дыялектаў, лексічна — да дацкай мовы. Ф.м. ўласціва пэўная архаічнасць грамат. ладу (багатая сістэма формаўтварэння імя і дзеяслова). Да пач. 19 ст. была беспісьмовай (функцыі пісьмовай выконвала дацкая мова). Да канца 18 ст. адносяцца першыя запісы фарэрскіх нар. балад, якія ствараліся ў 14—17 ст. У 1846 В.У.Хамершаймб распрацаваў пісьменнасць для Ф.м. на лац. аснове. З 1906 выкладаецца ў школах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛІ́ПЧАНКА Анатоль Васілевіч (н. 26.2.1928, г.п. Давыдаўка Ліскінскага р-на Варонежскай вобл., Расія),
савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1969, 1974). Лётчык-касманаўт СССР (1969). Ген.-маёр авіяцыі (1978). Скончыў Чугуеўскае ваен.авіяц. вучылішча (1950), Ваенна-паветр. акадэмію (1961). У 1963—82 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў. 12—17.10.1969 з У.М.Волкавым і В.В.Гарбатко здзейсніў палёт на касм. караблі (КК) «Саюз-7», 2—8.12.1974 з М.М.Рукавішнікавым — палёт на КК «Саюз-16» па праграме ЭПАС (2 разы як камандзір). У космасе правёў 10,9 сут. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага АНСССР. Дзярж. прэмія СССР 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІ́РСАЎ Уладзімір Іванавіч (н. 26.4.1937, в. Забалоцце Рослаўскага р-на Смаленскай вобл., Расія),
рускі паэт. Скончыў Літ.ін-тімя М.Горкага (1960). Друкуецца з 1955. У паэт. кнігах «Бярозавы світанак» (1959), «Зялёнае рэха» (1963), «Гарыцвет» (1965), «Рабінавы пажар» (1966), «Сонечныя калодзежы» (1969), «Пачуццё Радзімы» (1971), «Спадчына» (1977), «Музыка душы» (1978), «Вачыма стагоддзя» (1982), «Зорная песня неба» (1985), «Айчына» (1988) і інш. тэмы любві да Радзімы і яе прыроды, творчасці і кахання. На бел. мову асобныя яго вершы пераклалі Н.Гілевіч, Ю.Свірка. Дзярж. прэмія Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЛІ́ТАЎ Фуад Ібрагімавіч (18.2.1909, Казань, Татарстан — 1981),
татарскі акцёр. Нар.арт. Расіі (1957). Нар.арт.СССР (1975). Скончыў студыю (1930), працаваў у Казанскім рабочым т-ры. З 1937 у Татарскім акад. т-ры імя Г.Камала. Стварыў самабытныя вобразы тат. асветніка Каюма Насыры («Каюм Насыры» М.Галі і Х.Уразікава) і паэта Мусы Джаліля («Муса» Н.Ісанбета). З інш. роляў: Хуснутдзін («Хаджы Эфендзі ажаніўся» Ш.Камала), Шаіхмірза («Амерыканец» К.Тынчурына), Маргарытаў («Позняе каханне» А.Астроўскага), Шадрын («Чалавек з ружжом» М.Пагодзіна), Кент, Рамэо («Кароль Лір», «Рамэо і Джульета» У.Шэкспіра), Плужын («Чалавек з боку» І.Дварэцкага), Бланка («Інтэрв’ю ў Буэнас-Айрэсе» Г.Баравіка).
расійская актрыса. Дачка Н.С.Ханаева. Нар.арт.СССР (1987). Вучылася ў Тэатр. вучылішчы імя Шчэпкіна (1939—41), скончыла Школу-студыю Маскоўскага Маст.акад.т-ра (1947). З 1947 у трупе гэтага т-ра. Яе творчай манеры ўласціва спалучэнне вострай характарнасці з унутр. лірызмам: Таццяна («Мяшчане» М.Горкага), Паліна Андрэеўна, Зінаіда Савічна («Чайка», «Іванаў» А.Чэхава), каралева Лізавета («Марыя Сцюарт» Ф.Шылера), Ганна Раманаўна («Стары Новы год» М.Рошчына), Сініцына («Тамада» А.Галіна) і інш. З 1973 здымалася ў кіно: «Маналог», «Дзіўныя дарослыя» (тэлефільм), «Розыгрыш», «Па сямейных абставінах» (тэлефільм), «Масква слязам не верыць», «Апошні ўцёк», «Маці Марыя» і інш.Дзярж. прэмія Расіі 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯЛЬКО́ВА Алена Сяргееўна (н. 7.5.1944, г. Пінск Брэсцкай вобл.),
бел. спявачка (сапрана). Засл. арт. Беларусі (1991). Скончыла Мінскае муз. вучылішча імя М.Глінкі (1970). З 1966 салістка жан.вак. квартэта «Купалінка», з 1988 адна са стваральніц, маст. кіраўнік і салістка аднайм. фалькгрупы. Валодае голасам сакавітага тэмбру, шырокім пеўчым дыяпазонам. Адраджае традыцыі бел.муз.-песеннага мастацтва, збірае бел.нар. песенны фальклор, які ў рэпертуары групы выконваецца ў рэгіянальных традыцыях спеваў (пераважна Мінскага, Брэсцкага і Гомельскага р-наў). Аўтар муз. кампазіцый «Купалле», «На кірмашы», «Прыйдзі, вясна», апрацовак бел.нар. песень. Адна з аўтараў кінафільмаў «Квартэт «Купалінка», «Спявае «Купалінка», «Купалінка».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАШЭ́НЬКА Аляксандр Сцяфанавіч (н. 2.7.1937, в. Стары Дзедзін Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне вет. медыцыны. Д-рвет.н. (1990), праф. (2002). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1962). З 1968 у Бел.НДІэксперым. ветэрынарыі імя С.М.Вышалескага. З 1995 у Віцебскай акадэміі вет. медыцыны. Навук. працы па пытаннях дыягностыкі шаленства свойскіх і дзікіх жывёл, распрацоўцы бівалентнай вакцыны супраць шаленства і чумы драпежных жывёл, вывучэнні прычын захворвання белавежскіх зуброў некратычным баланапастытам, метадах яго лячэння і прафілактыкі.
Тв.:
Пероральная вакцинация диких кабанов против чумы (у сааўт.) // Ветеринарная наука — производству. Мн., 1979;
Ветеринарно-санитарная экспертиза с основами технологии и стандартизации продуктов животноводства. Витебск, 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШПАК Георгій Іванавіч (н. 8.9.1943, г. Асіповічы Магілёўскай вобл.),
расійскі ваен. дзеяч. Ген.-палкоўнік (1997). Д-рпед.н. (2000). Скончыў Разанскае вышэйшае паветр.-дэсантнае вучылішча (1966), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1978), Ваен. акадэмію Генштаба (1988). Удзельнік баявых дзеянняў у Афганістане ў складзе абмежаванага кантынгенту сав. войск (1979—1981), служыў на камандных і штабных пасадах у Беларускай, Прыбалтыйскай, Адэскай, Ленінградскай, Туркестанскай і Прыволжска-Уральскай ваен. акругах. У 1990-я г. распрацоўваў планы ваен. аперацый у Чэчні, удзельнічаў у міратворчых аперацыях у Босніі. З 1996 каманд.паветр.-дэсантнымі войскамі Рас. Федэрацыі.
Літ.:
Памяць: Гіст.-дак. хроніка Асіповіцкага р-на. Мн., 2002. С. 632—638.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУРУ́ХІН Павел Іванавіч (18.11.1912, с. Салёны Ерык Быкаўскага р-на Валгаградскай вобл., Расія — 3.11.1956),
двойчы Герой Сав. Саюза (1943, 1945). Ген.-маёр (1953). У Чырв. Арміі з 1931. Скончыў Арджанікідзеўскую ваен. школу (1934), курсы камандзіраў стралк. дывізій пры Ваен. акадэміі імя Фрунзе (1950). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну камандаваў стралк. батальёнам на Зах. фронце (1941), партыз. атрадам у Гомельскай вобл. (1941—42), аб’яднаным партыз. атрадам у Арлоўскай вобл. (1942—43); з ліп. 1943 і да канца вайны — гвардз.стралк. палком на Варонежскім, 1-м і 2-м Укр. франтах. Пасля вайны на камандных пасадах у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ю́ДЗІН Міхаіл Дзмітрыевіч (н. 16.9.1928, пас.імя Свярдлова Камешкаўскага р-на Уладзіміраўскай вобл., Расія),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1997), праф. (1999). Скончыў Іванаўскі пед.ін-т (1954), дзе і працаваў. З 1978 у Мазырскім пед. ун-це. Навук. працы па рашэнні цэнтр. лімітавай праблемы тэорыі імавернасцей для сум залежных выпадковых складаемых, мадэліраванні выпадковых працэсаў з залежнымі прырашчэннямі.
Тв.:
О предельных распределениях сумм зависимых случайных величин с неограниченными дисперсиями // Докл.АНБССР. 1984. Т. 28, № 6;