1. Цецярук. Цяцера прыляцела на чарніцы. Яна ў іх добра разумее смак.Дубоўка.Шумна цяцера ўзляцела, Крыкнула спуджана сойка.Танк.
2.Разм.груб. Някемлівы, няспрытны чалавек; разява. Снуюць яшчэ шаптухі розныя між нас І ухітраюцца на веру Злавіць цяцеру.Корбан.
•••
Глухая (чортава) цяцера (груб.) — абразлівы выраз, які ўжываецца ў адносінах да глухога чалавека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чалаве́чына, ‑ы.
Разм.
1.м. і ж. Тое, што і чалавек (у 1 знач.). — Ого бо, чалавечына! — не вытрымлівае, нарэшце, злуецца жонка, — не выспаўся небарака!..Васілевіч.[Паддубны:] — Гэта, відаць, з вопытам чалавечына. Проста хочацца з ім пабачыцца.Пестрак.
2.ж. Мяса чалавека як ежа людаедаў і некаторых драпежных звяроў. Ваўкі кідаюцца цяпер на людзей — тыя, што пакаштавалі чалавечыны.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
несур’ёзнапрысл., несур’ёзны
1. (прачалавека) léichtsinnig, nicht ernst, óhne Ernst;
2. (прасправу, пытаннеі г. д.) únwichtig; bedéutungslos, únbedeutend;
ста́віцца [адно́сіцца] дачаго-н.несур’ёзнаetw. leicht néhmen*, etw. auf die léichte Schúlter [Áchsel] néhmen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
крыклі́вы
1. laut spréchend (прачалавека); kréischend, géllend, dúrchdringend (праголас);
крыклі́вы чалаве́к Schréier m -s, -, vórlauter [gróßmäuliger] Mensch;
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
алармі́зм
(фр. alarmisme, ад alarme = трывога)
плынь у заходняй навуцы і грамадскай думцы, прадстаўнікі якой сцвярджаюць пра фатальны, катастрафічны характар уздзеяння чалавека на прыроду, падкрэсліваюць яго асаблівую небяспеку для далейшага развіцця чалавецтва.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
лёс
(польск. los, ад с.-в.-ням. lôz)
1) незалежны ад волі чалавека ход падзей, збег абставін;
2) далейшае існаванне, будучыня (напр. л. чалавецтва);
3) доля, становішча ў жыцці (напр. жаночы л.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ЛАКТО́ЗА, малочны цукар (C12H22O11),
вуглявод з групы дыцукрыдаў, складаецца з рэшткаў галактозы і глюкозы. Утвараецца ў малочнай залозе, ёсць у малацэ ўсіх млекакормячых жывёл і чалавека (2·—8,5%), у некат. раслінах. Белае крышт. рэчыва, салодкае на смак, добра раствараецца ў вадзе. Ад браджэння Л. малака атрымліваюць кісламалочныя прадукты. У прам-сці вылучаюць з малочнай сыроваткі. Мае вял. значэнне ў харчаванні. Выкарыстоўваецца ў медыцыне і мікрабіялогіі (гатуюць пажыўныя асяроддзі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯ́КАНАЎ Станіслаў Дзмітрыевіч
(н. 27.3.1932, г. Бранск, Расія),
бел. мастак. Скончыў маст. студыю ў г. Курск (1957). Сярод твораў на гіст. тэму: «Напярэдадні» (1969), «Памяць» (1975), «Гаспадары шляхоў» (1977), «Світанку насустрач» і «Памяць бессмяротная» (абедзве 1982), «Герояў, палеглых і жывых, вянчае славаю народ» (1985) і інш. У шэрагу партрэтаў і пейзажаў адлюстраваў унутраны свет чалавека і прыгажосць бел. зямлі («Беларускі світанак», 1977, серыя «Ваколіцы маёй Навабеліцы», 1992—97). Піша нацюрморты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБІЯТЫ́ЧНАЕ АСЯРО́ДДЗЕ
(ад а... + грэч. bios жыццё),
сілы, з’явы, аб’екты прыроды, якія акружаюць жывыя арганізмы і паходжаннем не звязаны з іх жыццядзейнасцю (гл.Абіятычныя фактары). У выніку гіст. развіцця ў канкрэтных умовах арганізмы прыстасоўваюцца да пэўнага комплексу фактараў і ў працэсе жыццядзейнасці самі змяняюць абіятычнае асяроддзе. Вытв. і быт. дзейнасць чалавека адмоўна ўздзейнічае на абіятычнае асяроддзе, таму неабходна прымаць меры па захаванні асяроддзя ў натуральным стане, стварэнні лепшых умоў існавання арганізмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРУЦЭ́ЛЫ
(Brucella),
род дробных патагенных шара- або палачкападобных бактэрый, якія выклікаюць бруцэлёзчалавека і жывёл. Бруцэлы — нерухомыя, грамадмоўныя клеткі (0,3—0,4×0,4—3,0 мкм), якія не ўтвараюць спораў, маюць эндатаксін, аэробы. Высокаўстойлівыя да неспрыяльных фактараў вонкавага асяроддзя; захоўваюць жыццяздольнасць у глебе ад 2—3 да 100 і больш сутак, у вадзе — 6—90 і больш сутак. У вільготным асяроддзі гінуць пры т-ры 60 °C праз 30 мін, пры кіпячэнні — імгненна.