трыво́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; незак.

Прыходзіць у стан трывогі, моцнага душэўнага хвалявання, турбавацца, хвалявацца. Трывожыцца Аленка: «Ці здолееш ты, Сцёпачка, да канца работу давесці?» — думае яна. Колас. Набліжалася зіма, і Аляксей Фаміч трывожыўся, каб паспець скончыць палявыя работы. Дуброўскі. Відаць было, як трывожыўся бусел: ён тупаў па краёчку з падветранага боку і прыціскаў галінкі да сцяны. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хмяле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Разм. Станавіцца п’яным, п’янець. Цяпер, калі Салавейчык перакульваў шклянку трэці раз, — гарэлка яго болей не брала, а Ігнась пачаў хмялець. Лупсякоў. Гэты поп умеў піць і хмялеў не адразу. Чарнышэвіч. // перан. Прыходзіць у стан узбуджанасці, захаплення ад чаго‑н. Хмялею ад водару спелага хлеба, Ад жоўтых рамонкаў, ад квецені вашай. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

er=

неаддз. дзеясл. прыстаўка, указвае на:

1) дасягненне чаго-н.: erkämpfen заваёўваць

2) завяршэнне чаго-н.: erbáuen збудава́ць

3) служыць для ўтварэння дзеяслова ад прыметніка (дзеяслоў выражае стан): erröten пачырване́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Verlégenheit I f -, -en збянтэ́жанасць; ця́жкасць; ця́жкі стан;

j-n in ~ bríngen* [versétzen] (з)бянтэ́жыць, паста́віць у ця́жкае стано́вішча каго́-н.;

in árge [gróße] ~ kómmen* [geráten*] мо́цна збянтэ́жыцца; папа́сці ў ця́жкае стано́вішча

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Ску́бці ‘шчыпаць’, ‘ашчыпваць’, ‘тузаць’, ‘дзерці’, ‘вырываць, адрываць’, ‘грызці (траву)’ (ТСБМ, Касп., Шат., Сл. ПЗБ, ЛА, 1, Ян.), дыял. ску́бсці ‘тс’ (Сл. ПЗБ, ЛА, 1; ашм., Стан.), скусць ‘тс’ (Нас., Бяльк.), скуба́ць ‘тс’ (Нас., Гарэц., Шат., Растарг.; ашм., Стан.; Мат. Гом., Сцяшк., ТС, Байк. і Некр., Ласт., Сл. ПЗБ). Укр. скубти́, рус. скубти́, ску́бсти, скуба́ть, польск. skuść, skubać, в.-луж. skobać, skubać, н.-луж. skubąś, чэш. skuhati, ст.-чэш. skústi, славац. škubať, серб.-харв. ску́псти, славен. skúbsti, балг. ску́бя, макед. скубе. Прасл. *skubti ‘скубці пер’е, птушку, воўну’. Роднаснае з літ. skùbti ‘спяшацца’, skubrùs ‘хутка’, гоц. af‑skiuban ‘адхіляць’, ст.-в.-ням. scioban ‘рухаць’, ст.-ісл. skúfa ‘рухаць, штурхаць’ і інш. Гл. Траўтман, 263; Покарны, 955; Скок, 3, 274; Фасмер, 3, 660; БЕР, 6, 806–807. Сной₁ (576) выводзіць ад і.-е. базы *skeu̯bh‑ ‘рабіць кароткія рухі’; гл. таксама Борысь, 556.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аб’ектава́ны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, незакончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. аб’ектава́ны аб’ектава́ная аб’ектава́нае аб’ектава́ныя
Р. аб’ектава́нага аб’ектава́най
аб’ектава́нае
аб’ектава́нага аб’ектава́ных
Д. аб’ектава́наму аб’ектава́най аб’ектава́наму аб’ектава́ным
В. аб’ектава́ны
аб’ектава́нага
аб’ектава́ную аб’ектава́нае аб’ектава́ныя
Т. аб’ектава́ным аб’ектава́най
аб’ектава́наю
аб’ектава́ным аб’ектава́нымі
М. аб’ектава́ным аб’ектава́най аб’ектава́ным аб’ектава́ных

Кароткая форма: аб’ектава́на.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

аб’ектава́ны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. аб’ектава́ны аб’ектава́ная аб’ектава́нае аб’ектава́ныя
Р. аб’ектава́нага аб’ектава́най
аб’ектава́нае
аб’ектава́нага аб’ектава́ных
Д. аб’ектава́наму аб’ектава́най аб’ектава́наму аб’ектава́ным
В. аб’ектава́ны
аб’ектава́нага
аб’ектава́ную аб’ектава́нае аб’ектава́ныя
Т. аб’ектава́ным аб’ектава́най
аб’ектава́наю
аб’ектава́ным аб’ектава́нымі
М. аб’ектава́ным аб’ектава́най аб’ектава́ным аб’ектава́ных

Кароткая форма: аб’ектава́на.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абагульня́ючы

дзеепрыметнік, незалежны стан, цяперашні час, незакончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. абагульня́ючы абагульня́ючая абагульня́ючае абагульня́ючыя
Р. абагульня́ючага абагульня́ючай
абагульня́ючае
абагульня́ючага абагульня́ючых
Д. абагульня́ючаму абагульня́ючай абагульня́ючаму абагульня́ючым
В. абагульня́ючы
абагульня́ючага
абагульня́ючую абагульня́ючае абагульня́ючыя
Т. абагульня́ючым абагульня́ючай
абагульня́ючаю
абагульня́ючым абагульня́ючымі
М. абагульня́ючым абагульня́ючай абагульня́ючым абагульня́ючых

Крыніцы: krapivabr2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абве́ржаны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. абве́ржаны абве́ржаная абве́ржанае абве́ржаныя
Р. абве́ржанага абве́ржанай
абве́ржанае
абве́ржанага абве́ржаных
Д. абве́ржанаму абве́ржанай абве́ржанаму абве́ржаным
В. абве́ржаны
абве́ржанага
абве́ржаную абве́ржанае абве́ржаныя
Т. абве́ржаным абве́ржанай
абве́ржанаю
абве́ржаным абве́ржанымі
М. абве́ржаным абве́ржанай абве́ржаным абве́ржаных

Кароткая форма: абве́ржана.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абезрухо́млены

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. абезрухо́млены абезрухо́мленая абезрухо́мленае абезрухо́мленыя
Р. абезрухо́мленага абезрухо́мленай
абезрухо́мленае
абезрухо́мленага абезрухо́мленых
Д. абезрухо́мленаму абезрухо́мленай абезрухо́мленаму абезрухо́мленым
В. абезрухо́млены
абезрухо́мленага
абезрухо́мленую абезрухо́мленае абезрухо́мленыя
Т. абезрухо́мленым абезрухо́мленай
абезрухо́мленаю
абезрухо́мленым абезрухо́мленымі
М. абезрухо́мленым абезрухо́мленай абезрухо́мленым абезрухо́мленых

Кароткая форма: абезрухо́млена.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)