1. Дамовіцца адносна якіх‑н. дзеянняў; дагаварыцца. — Мы згаварыліся, — сказала адна [таварышка], — прыйсці пазней, чым казалі табе, каб ты мела час адпачыць.Чорны.— Мы свой «фэст» наладзім, — казаў Сцёпка, бо моладзь згаварылася пусціць канал якраз у гэты дзень, калі збярэцца народ каля «святога» калодзежа.Колас.
2. Дасягнуць узаемнага разумення, дагаднення. Калі эшалон даў гудок адпраўлення, я ўскочыў у тармазную будку і лёгка згаварыўся з вартавым, які хадзіў па платформе.Навуменка.— З табой мы ўсё роўна не згаворымся. Ідзі ты, Канькоў, лепей у кантору, ды баб агітуй.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павы́сіцца, ‑вышуся, ‑высішся, ‑высіцца; зак.
1. Стаць больш высокім. Узровень вады павысіўся. □ Нерастуе лінь з сярэдзіны мая да другой паловы ліпеня, калі тэмпература вады павысіцца да 20–21°C.Матрунёнак.
2. Павялічыцца, стаць большым. Надоі павысіліся. □ [Русаковіч:] Калі ўмела і з душой узяцца за справу, дык і план будзе выкананы, і сабекошт не павысіцца.Крапіва.// Палепшыцца. Павысіліся веды вучняў. Павысіўся культурны ўзровень. Павысіўся аўтарытэт установы.
3.Разм. Перайсці на больш высокую пасаду. Павысіцца па службе.
4. Стаць мацнейшым, стаць больш высокім па тону. І раптам павысіўся ў Міхася голас.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыго́дны, ‑ая, ‑ае.
Такі, які падыходзіць для чаго‑н., які можа спатрэбіцца для чаго‑н.; здатны да чаго‑н. — А вы Васіль Майсеевіч не крыўдуйце. Вам знойдуць больш прыгодныя дзялянкі, і там, калі ласка, бушуйце хоць з атамнымі піламі.Паслядовіч.— На сівізну маю не глядзіце. Калі ў касцы не прыгодны, то косы кляпаць магу.Пальчэўскі.Была .. [група] малалікая, нявопытная, але прыгодная для выканання прасцейшых заданняў.Асіпенка.// Які прыносіць карысць; прыдатны да выкарыстання. Прыгодная зямля. Прыгодная глеба. □ Край наш бедны, край наш родны! Лес, балоты і пясок... Чуць дзе крыху луг прыгодны... Хвойнік, мох ды верасок.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спо́ўніцца, ‑ніцца; зак.
1. Здзейсніцца, ажыццявіцца. Было яшчэ адно запаветнае жаданне, якое Аляксей хаваў у душы, бо амаль не верыў, што яно тут споўніцца.Мележ.Мне нават зрабілася шкада, што мае мары ніколі не споўняцца, што ўсё застанецца па-ранейшаму.Карпюк.
2. Скончыцца, прайсці (пра час, тэрмін чаго‑н.). [Герасім Дзмітрыевіч:] — Во, якраз пятнаццаць гадоў споўнілася, як нашу гэтае ўпрыгожанне. Морскі якар.Б. Стральцоў.//безас.каму-чаму. Пра дасягненне кім‑н. пэўнага ўзросту. Калі Ганцы споўнілася восем год, бацька павёў яе ў школу.Бяганская.Калі Мішку споўнілася паўгода, Ганна Макараўпа прапанавала сфатаграфаваць яго.Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
though
[ðoʊ]
conj.
1) ня гле́дзячы на то́е, што; хоць
Though it was pouring, the girls went to school — Хоць і ліў дождж, дзяўча́ты пайшлі́ ў шко́лу
2) адна́к, яшчэ́; тым ня менш
He is better, though not yet cured — Яму́ пале́пшала, адна́к ён яшчэ́ не зусі́м ачуня́ў
3) на́ват, калі́
Though I fail, I shall try again — Нават калі́ я ня здам іспы́т, бу́ду спрабава́ць здава́ць ізно́ў
as though — як бы́ццам, як бы, бы
You look as though you were tired — Вы выгляда́еце зму́чана
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
бескампрамі́сны, ‑ая, ‑ае.
Які не прызнае кампрамісаў, не ідзе на кампрамісы. Пісьменнік быў бескампрамісны, калі гаворка ішла аб навуковым разуменні не толькі грамадскіх працэсаў, але і з’яў прыроды.Майхровіч.// Які выключае мажлівасць прымірэння, праходзіць без кампрамісаў. Бескампрамісная класавая барацьба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гарладзёр, ‑а, м.
Разм.груб.
1. Гарлапан, крыкун. Гарладзёр ён, вось хто, — прыйшла на дапамогу Нэлі Марфа.. — Горла драць дык кожны можа, калі ў сваёй хаце сядзіць.Савіцкі.
2. Пра тое, што моцна дзярэ горла. Не тытунь, а гарладзёр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адухо́ўлены, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад адухавіць.
2.узнач.прым. Які выяўляе актыўную работу думкі, хараство, высакароднасць душы. Адухоўлены твар. □ [Паўлюк] любіў выступаць перад людзьмі, асабліва перад моладдзю. Калі выходзіў на сцэну, увесь быў адухоўлены, узрушаны.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
іржа́ннеіржа́нне, ‑я, н.
1. Крык каня, конскі голас. Не чулася ржання каня, рыкання каровы, не рохкалі свінні.Данілевіч.Жарабяты трымаліся каля матак, і калі каторае адставала, матка звала яго доўгім іржаннем.Чарнышэвіч.
2.Разм. Гучны, нястрыманы рогат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каёмка, ‑і, ДМ ‑мцы; Рмн. ‑мак; ж.
Памянш.да кайма; вузкая кайма. Вока Алеся ледзь заўважыла супроцьлеглы бераг з сіняй каёмкай сасновага лесу.Броўка.Калі набягае хваля, зграбныя птушкі спрытна адскокваюць ад каёмкі белай пены.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)