э́ркер, ‑а, м.

Спец. Паўкруглы, трохвугольны або мнагагранны зашклёны выступ у сцяне будынка.

[Ням. Erker.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эстуа́рый, ‑я, м.

Лейкападобнае расшыранае вусце ракі, якая ўпадае ў мора або акіян.

[Ад лац. aestuarium — бераг, што заліваецца прылівам.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВАДАЁМ,

натуральнае (возера) або штучнае (вадасховішча, сажалка, копанка) паглыбленне зямной паверхні, запоўненае бяссцёкавымі або з запаволеным сцёкам водамі. Бываюць пастаянныя або часовыя. Паводле хім. саставу і колькасці раствораных у вадзе соляў падзяляюцца на прэсныя і салёныя. У шырокім сэнсе пад вадаёмам разумеюць мора, акіян. Вывучае вадаёмы гідралогія.

т. 3, с. 432

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КВО́РУМ (лац. quorum),

устаноўленая законам або статутам грамадскай арг-цыі колькасць прысутных на сходзе або на пасяджэнні якога-н. органа, пры якой іх рашэнні з’яўляюцца правамоцнымі. Вызначаецца пэўнай лічбай або працэнтнымі адносінамі да агульнай колькасці ўдзельнікаў. У некат. выпадках пры вырашэнні асабліва важных пытанняў звычайны К. павышаецца.

т. 8, с. 218

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕРАДГО́Р’І,

паніжаныя ўскраінныя ўчасткі горных краін, сістэм або хрыбтоў, якія характарызуюцца ўзгоркавым або нізкагорным рэльефам. Уяўляюць сабой пераход ад горнай краіны да прылеглай раўніны. Адносныя перавышэнні складаюць дзесяткі і першыя сотні метраў. Звычайна ўтвораны з больш маладых парод, чым уласна горы, або з прадуктаў іх разбурэння.

т. 12, с. 273

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

караняпло́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Расліна з тоўстым мясістым коранем, якая ідзе ў ежу або на корм скаціне.

|| прым. караняпло́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

клі́напіс, -у, м.

Спосаб пісьма старажытных народаў Пярэдняй Азіі, клінападобныя знакі якога наносілі на гліну або камень.

Вавілонскі к.

|| прым. клінапі́сны, -ая, -ае.

К. надпіс.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ланге́т², -а, М -гёце, мн. -ы, -аў, м.

Павязка з гіпсу, якой карыстаюцца пры зрошчванні пераламаных касцей, або гіпсавая накладка для выпраўлення розных артапедычных дэфармацый.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

до́нар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто дае кроў для пералівання або які-н. орган для перасадкі хворым.

|| прым. до́нарскі, -ая, -ае.

Донарская кроў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дрот, -у, М дро́це, мн. драты́, драто́ў, м.

Металічны выраб у выглядзе гібкай ніці або тонкага стрыжня.

Медны д.

Калючы д.

|| прым. драцяны́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)