КАРАЛІ́Н,

вёска ў Зэльвенсюм р-не Гродзенскай вобл., на беразе Зэльвенскага вадасх., на аўтадарозе Зэльва — Ружаны. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на ПдУ ад гар пасёлка і 13 км ад чыг. ст. Зэльва, 140 км ад Гродна. 330 ж., 135 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 8, с. 51

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРА́РА (Carrara),

горад у Цэнтр. Італіі, у вобласці Таскана, за 6 км ад берага Лігурыйскага м. 68 тыс. ж. (1987). Са старажытнасці вядомы кар’ерамі белага (Карарскага) мармуру; каля палавіны занятых у прам-сці працуюць на яго здабычы і апрацоўцы. Прадпрыемствы хім. і металаапр. прам-сці. Вытв-сць машын для апрацоўкі мармуру. Школа маст. апрацоўкі мармуру. Акадэмія прыгожых мастацтваў (з 1769). Арх. помнікі 12—14 ст. Музей.

т. 8, с. 55

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРДЫЛЬЕ́РА-РЭА́ЛЬ (Cordillera Real),

горны хрыбет на У Цэнтр. Андаў, у Балівіі і Перу, на У ад воз. Тытыкака. Выш. да 6550 м (г. Анкаума). Складзеных палеазойскіх асадкавых парод, прарваных інтрузіямі. Вельмі расчлянёны рэкамі бас. р. Бені. Характэрны альпійскія формы рэльефу. На Пн і Пд ледавікі. Усх. схілы ўкрыты горнымі вільготнымі трапічнымі лясамі, зах. — паўпустынныя У вярхоўі р. Ла-Пас размешчана сталіца Балівіі — г. Ла-Пас.

т. 8, с. 67

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРМА́,

вёска ў Добрушскім р-не Гомельскай вобл., каля р. Хорапуць. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 17 км на ПдУ ад г. Добруш, 45 км ад Гомеля, 12 км ад чыг. ст. Закапыцце. 1298 ж., 600 двароў (1997). Сярэдняя школа, Палац культуры, 2 б-кі, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Кармянская Пакроўская царква (2-я пал. 19 ст).

т. 8, с. 76

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КА́РПАЎ (Леў Якаўлевіч) (30.4.1879, Кіеў —6.1.1921),

расійскі хімік-тэхнолаг, адзін з арганізатараў сав. хім. прам-сці. Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1910). У 1911—15 кіраваў буд-вам першых у Расіі з-даў па вытв-сці каніфолі і шкіпінару, хлараформу і вадкага хлору. З 1918 заг. аддзела хім. прам-сці ВСНГ. Ініцыятар стварэння Цэнтр. хім. лабараторыі ВСНГ (1918; з 1931 Фіз.-хім. ін-т імя К.).

т. 8, с. 93

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРТУ́З,

мужчынскі летні галаўны ўбор з казырком. Шылі найчасцей з чорнага сукна. На Беларусі пашыраны з сярэдзіны 19 ст. У канцы 19 — пач. 20 ст. пераважалі К. накшталт вайсковых шапак з шырокім каляровым аколышкам і цвёрдым, часам лакіраваным казырком. На Панямонні і ў Цэнтр. Беларусі традыц. К. рабілі з саломы з палатнянай падшэўкай, аздобленыя 2 разеткамі, вышытымі чырвонымі баваўнянымі ніткамі.

Саламяны картуз. Гродзеншчына. Пач. 20 ст.

т. 8, с. 105

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРЧО́ВА,

вёска ў Баранавіцкім р-не Брэсцкай вобл., каля р. Сэрвач. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 35 км на Пн ад г. Баранавічы. 236 км ад Брэста, 35 км ад чыг. ст. Баранавічы-Цэнтральныя. 523 ж., 203 двары (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Каля вёскі помнік архітэктуры — Туганавіцкі парк і геал. помнік прыроды — Камень «філарэтаў».

т. 8, с. 111

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАСЦЯНЕ́ВІЧЫ,

вёска ў Вілейскім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Вілейка—Докшыцы. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 24 км на ПнУ ад г. Вілейка, 95 км ад Мінска, 10 км ад чыг. раз’езда Стражы. 237 ж., 109 двароў (1998). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. У Вял. Айч. вайну ў К. адбыўся Касцяневіцкі бой 1944. Помнік архітэктуры — Касцяневіцкі касцёл Маці Божай (18 ст.).

т. 8, с. 166

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАТАВІ́ЦЫ (Katowice),

горад на Пд Польшчы, цэнтр Верхнесілезскай агламерацыі (аб’ядноўвае каля 20 гарадоў). Вядомы з 1598. 369 тыс. ж. (1992). Вузел чыгунак і аўтадарог. Каменнавугальныя шахты; чорная і каляровая металургія; разнастайнае машынабудаванне, харч., фарфора-фаянсавая, паліграф. прам-сць. Ун-т, мед., эканам., фіз. выхавання, муз. акадэміі. Вышэйшая духоўная семінарыя. Філіял Польскай АН. Філармонія. Тэатры. Паблізу, на г. Св. Ганны — помнік сілезскім паўстанцам 1919—21.

т. 8, с. 168

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЧКАНА́РСКАЯ ГРУ́ПА ЖАЛЕЗАРУ́ДНЫХ РАДО́ВІШЧАЎ У Свярдлоўскай вобл. Расіі. Вядома з 18 ст. Гал. радовішчы: Качканарскае і Гусевагорскае. Радовішчы магматычнага паходжання. Разведаныя запасы больш за 12 млрд. т з колькасцю жалеза 17%. Руды змяшчаюць тытан, ванадый. З 1963 распрацоўваецца Гусевагорскае радовішча. Здабыча руды адкрытым спосабам. Абагачэнне мокрай магнітнай сепарацыяй. Колькасць жалеза ў канцэнтраце 61%. 2 кар’еры; ф-кі: абагачальная, агламерацыйная і акамкавання. Асн. прамысл. цэнтрг. Качканар.

т. 8, с. 196

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)