Касаву́рыць ’глядзець коса, убок, касіць вочы’ (Нас.). Слова, безумоўна, складанае. Яго першая частка ўзыходзіць да косы (гл.). Але другая частка застаецца няяснай (магчыма, кантамінаванай).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Басю́ры ’гулянка жней за кошт гаспадара’ (Хрэст. дыял., 333). Няяснае слова. Магчыма, ёсць сувязь з словамі тыпу рус. дыял. бу́са́ть ’піць, напівацца’, бусо́й ’п’яны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бася́дла ’сабака’ (Не хадзі, сынок, да басядлы, укусіць — Жд.). Няяснае слова. Зыходзячы з канчатка (‑дла), можа, нейкае запазычанне з польскай мовы (параўн. суфікс ‑dło).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Белабры́сы ’бландзін’ (БРС, Касп.). Рус. белобры́сый. Відаць, складанае слова: да bělъ ’белы’ і bry (brъve) ’брыво’. Гл. Фасмер, 1, 148; Шанскі, 1, Б, 87.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Блізару́кі (БРС, Сцяшк. МГ), рус. близору́кий. З близозоръкъ, близозорокий > близорокий. Гэта апошняе падверглася ўплыву слова рука́. Падрабязней Фасмер, 1, 175; Шанскі, 1, Б, 140.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маладча́й — лекавая расліна (Мінск, в. Сляпянка, КЭС). Да малачай (гл.). Аб пераходзе чч > дч (тч) гл. Карскі, 1, 387–388, а таксама наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кны́пус ’той, каго прырода абдзяліла ростам’ (Нар. лекс.). Магчыма, запазычанне з ням. Knirps ’карапуз, малыш’. Калі гэта так, слова падвяргалася лацінізацыі ў бурсацкай мове.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кірха́ць ’пець пісклявым голасам (пра маладых пеўнікаў)’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. kirkauti ’тс’ (там жа, 465). Такім чынам, існуе імавернасць балтыйскага паходжання слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Агу́ндыр ’сабака (лаянка), сабачы сын’ (Бяльк.). Слова запазычана з ідыш а hund der. Гл. Вінэр, ЖС, 1, 1895, 58; Карскі, Белорусы, 172. Гл. цугундыр.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дра́га ’драга’ (БРС). Рус. дра́га, укр. дра́га. Праз рус. мову слова запазычана з франц. drague ’тс’ (< англ.). Гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 181.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)