АКЦЯ́БР,

вёска ў Беларусі, у Салігорскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса «Акцябр». За 24 км на З ад горада і чыг. ст. Салігорск, 140 км ад Мінска. 651 ж., 273 двары (1994). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі, гандл. цэнтр.

т. 1, с. 223

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АКЦЯБРО́ВА,

вёска ў Беларусі, у Кармянскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса «Зара камунізму». За 17 км на ПнЗ ад Кармы, 105 км ад Гомеля, 55 км ад чыг. ст. Рагачоў. 760 ж., 321 двор (1995). Сярэдняя школа, 2 б-кі, Дом культуры.

т. 1, с. 223

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛЬБЯРЦІ́НСКАЯ СУКО́ННАЯ ФА́БРЫКА.

Дзейнічала на Беларусі ў 1813—1905 у Альбярціне. Засн. як мануфактура. Выпускала коўдры, сукно, корт, трыко, фланель, драп. У 1858 працавалі 503 рабочыя. З 1891 працавала сельскае вучылішча. На Варшаўскай (1857) і Усерас. (Масква, 1882) выстаўках сукно ф-кі адзначана сярэбранымі медалямі.

т. 1, с. 275

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛЬКО́Ў (франц. alcôve),

паглыбленне або ніша ў сцяне інтэр’ера для ложка ці спальнае памяшканне без вокнаў. Узнік у архітэктуры араб. краін. Пашыраны ў палацавым дойлідстве Іспаніі, з сярэдзіны 17 ст. ў інш. еўрап. краінах, у т. л. на Беларусі.

Алькоў палаца ў в. Нябораў (Польшча).

т. 1, с. 278

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛЬША́НІКІ,

вёска ў Беларусі, у Круглянскім с/с Круглянскага р-на Магілёўскай вобл. Цэнтр калгаса імя Дзімітрава. За 4 км на ПдУ ад г.п. Круглае, 45 км ад Магілёва, 3 км ад шашы Круглае—Магілёў. 183 ж., 63 двары (1995). Базавая школа, б-ка, клуб.

т. 1, с. 289

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛЯКСЕ́ЕВІЧЫ,

вёска ў Беларусі, у Немяржанскім с/с Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл. Цэнтр калгаса. За 19 км на ПнЗ ад Драгічына, 106 км ад Брэста, 16 км ад чыг. ст. Драгічын. 675 ж., 274 двары (1995). Базавая школа, б-ка, клуб, аддз. сувязі.

т. 1, с. 297

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АМБРО́САВІЧЫ,

вёска ў Беларусі, у Светласельскім с/с Шумілінскага р-на Віцебскай вобл. Цэнтр калгаса. За 15 км на Пд ад Шуміліна, 40 км ад Віцебска, 13 км ад чыг. ст. Шуміліна. 351 ж., 114 двароў (1995). Сярэдняя школа, б-ка, Дом культуры, аддз. сувязі.

т. 1, с. 310

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АГАРО́ДНІКІ,

вёска ў Беларусі, у Бярозаўскім с/с Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл. Цэнтр калгаса імя Чапаева. За 35 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Калінкавічы, 157 км ад Гомеля. 1855 ж., 860 двароў (1995). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.

т. 1, с. 71

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЗЯРА́НСКАЕ ВО́ЗЕРА,

у Беларусі, у Мастоўскім р-не Гродзенскай вобл., у басейне р. Сіпа (працякае праз возера). Пл. 0,49 км², даўж. 1 км, найб. шыр. 0,55 км, найб. глыб. 3,8 м. Пл. вадазбору каля 25 км². Берагі спадзістыя, уздоўж іх возера зарастае. Пойма забалочаная.

т. 1, с. 172

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЗЯРКО́,

возера ў Беларусі, у Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Ула, за 12 км на ПнУ ад Лепеля. Пл. 0,26 км², даўж. 0,95 км, найб. шыр. 0,45 км. Пл. вадазбору 3 км². Схілы катлавіны пласкахвалістыя, выш. да 10 м, разараныя. Зарастае слаба.

т. 1, с. 173

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)