2. Комплекс фізічных практыкаванняў, які выконваецца ў мэтах павышэння жыццядзейнасці арганізма. Ранішняя зарадка.//перан. Уздзеянне, уплыў. Сваім выступленнем старшыня даў моцную зарадку сходу.Колас.Час навучання ў Мядзелі даў мне вялікую гарадку на ўсё жыццё.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лю́тасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць лютага 1. Больш за два тыдні ішлі бесперапынныя, нечуванай лютасці баі.Кулакоўскі.Здавалася, што зіма ўсе свае апошнія сілы, усю сваю лютасць кінула на гэты невялікі пасёлак.Бяганская.
2. Люты; раз’юшаны, гнеўны стан. З лесу паказалася некалькі адзінокіх аленяў. З’яўленне іх выклікала ў сямейнага аленя прыступ лютасці і гневу.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзіку́нства, ‑а, н.
1. Уласцівасць і стан дзікунскага; дзікасць. У Караліне меўся адбыцца сход сялян, які павінен быў вырашыць пытанне, ці жыць калектыўна, ці гібець у аднаасобніцкім дзікунстве.Сабаленка.
2. Паводзіны, учынкі дзікуна. — Вось яшчэ дзікунства! Да чалавека нельга зайсці. Выдумалі.Шамякін.Даведаўшыся, Загорскі пачаў судзіць сябе і забойцу. Так, гэтаму варварству і дзікунству няма апраўдання.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жало́ба, ‑ы, ж.
1.Стан смутку з прычыны чыёй‑н. смерці, народнага гора, бедства, які выражаецца ў нашэнні асобай вопраткі, адмене гулянак і інш. Жалоба па загінуўшых воінах. Прыспусціць у жалобе сцягі. □ — Калі памрэ стары Юстын, то вяселле не скора справіш. Жалоба, цэлы год чакаць.Чарнышэвіч.
2. Чорнае адзенне, павязка, вуаль і пад. як сімвал смутку. Насіць жалобу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мя́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. мяк, мякла; незак.
1. Рабіцца мяккім, менш цвёрдым; размякаць.
2. Рабіцца вялым, расслабленым. Хлопец хоча перавярнуцца, ды раптоўны боль забівае яму дух, ён адразу мякне.Карпюк.
3.перан. Прыходзіць у стан душэўнай дабрата, чуласці, спагадлівасць. Бацька, хоць не прызнаваўся, Ды таксама трохі мяк, Калі часам даставаўся З-за сынка ўвагі знак.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недаўме́нне, ‑я, н.
Здзіўленне, сумненне, стан нерашучасці як вынік неразумення чаго‑н., няяснасці ў чым‑н. Незнаёмы ўлавіў недаўменне на твары Андрэя і спахапіўся, што ў сумятлівасці сваёй забыў адрэкамендавацца.Дуброўскі.Грушка паціснуў плячыма ў нейкім.. недаўменні і з грымасаю на твары паглядзеў у акно.Пестрак.Садовіч стаяў у недаўменні і не ведаў, што будзе далей.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
палява́нне, ‑я, н.
1. Пошукі і праследаванне дзікіх звяроў або птушак з мэтай знішчэння ці лоўлі; занятак паляўнічага. Залатой восенню, удваіх, мы паехалі ў палескія лясы на паляванне.Гурскі.Зараз усе краіны.. прынялі закон аб забароне палявання на белых мядзведзяў.Матрунёнак.
2.Дзеяннепаводледзеясл. паляваць (у 2, 3 знач.) істанпаводледзеяслова паляваць (у 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перакана́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводледзеясл. пераканаць (у 1 знач.) і станпаводлезнач.дзеясл. пераканацца.
2. Цвёрды, непахісны погляд, упэўненасць. Адно толькі ведае.. [Кастусь] — усім сэрцам і душою будзе заўсёды служыць прыгнечанаму селяніну, роднай Беларусі. Гэта было глыбокае і непахіснае перакананне...С. Александровіч.Прамова .. [Мікітава] была не зусім гладкая, але ён гаварыў шчыра, з перакананнем.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)