Мна́ўка ’бочка, выдзеўбаная з дрэва’ (бял., Мат. Маг.). Не зусім ясна. Відаць, са ст.-рус. мна, мнаса, мнасъ ’фунт’. Параўн. і рус. разан. мнас ’сасуд, у які збіраюць расу і ваду са «святых» крыніц’, якое са ст.-слав. мънасъ < ст.-грэч. μνᾶ μνᾶσ ’міна, старажытная манета’. Апошняе ўзыходзіць да семіцк. моў (Міклашыч, 207; Фасмер, 2, 632).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пата́ш ’рэчыва са шчолачнымі ўласцівасцямі’ (ТСБМ), ст.-бел. поташъ ’тс’ (1605 г.) запазычаны са ст.-польск. potasz, potaż ’тс’, якія з ням. Pottasche: Pott ’гаршчок’ і Asche ’попел’ — у гаршках са спаленых раслін выварвалася соль (Булыка, Лекс. запазыч., 141; Клюге-Гётце, 453). Сюды ж паташоўка ’вялізная бочка для збожжа’ (лях., Янк. Мат.) — раней, відаць, у такіх бочках захоўваўся паташ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ашчэ́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

1. Пагрозна, злосна выскаліць зубы (пра жывёл). Драпежнік люта ашчэрыўся, хацеў ухапіць зубамі вясло, але не паспеў. Краўчанка.

2. Са злосцю накінуцца, напусціцца на каго‑н. — Да партызан хадзіў? — ашчэрыўся фашыст і раптам загадаў: — Здымай валёнкі! Стаховіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гло́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Частка стрававальнага апарату — мышачная трубка, якая злучае поласць рота са страваводам.

2. Разм. Горла. Крычаць на ўсю глотку.

•••

Браць за глотку гл. браць.

Драць (ірваць) глотку гл. драць.

Заткнуць глотку гл. заткнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адлама́ць, ‑ламлю, ‑ломіш, ‑ломіць; зак., што і чаго.

Зламаўшы, аддзяліць частку ад цэлага. Васіль нахіліўся.. і адламаў галінку з вясёлымі кучаравымі коцікамі. Шамякін. // Аддзяліць без нажа кавалак чаго‑н. [Алесь] адламаў хлеба, узяў гурок і са смакам закусіў. Чарнышэвіч. // Адбіць, адкрышыць. Адламаць кавалак пароды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адслужы́цца, ‑служуся, ‑служышся, ‑служыцца; зак.

Тое, што і адслужыць (у 1 знач.). Адслужыўшыся некалі ў войску, Сомік не прыйшоў адразу дадому, а яшчэ недзе прападаў гады са два. Крапіва. І акурат у гэты самы час адслужыўся і вярнуўся з арміі Васіль. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адсудзі́ць, ‑суджу, ‑судзіш, ‑судзіць; зак., каго-што.

Атрымаць, адабраць, вярнуць што‑н. праз суд. Слёз у .. [Настасі] не было; яна даўно выплакала іх, яшчэ да таго дня, калі Юрка прыехаў з суда са страшнай весткай аб тым, што Халуста адсудзіў у іх хутар. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акальцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак.

1. што. Зрабіць кругавую абмазку ствала дрэва для захавання ад шкоднікаў. // Зрабіць кругавы зрэз кары са ствала дрэва.

2. каго. Надзець пазначанае кольца на лапку птушкі, на хвост рыбы для вывучэння шляхоў іх руху і пад. Акальцаваць птушку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́грызці, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; пр. выгрыз, ‑ла; зак., што.

Грызучы што‑н., выесці. Выгрызці дзірку ў буханцы хлеба. // Скусваючы, згрызаючы пры корані, з’есці ўсё. З галадухі і са смагі Выгрызеш і мёрзлы ягель. Вітка.

•••

Пячонкі выгрызці — абрыдзець, надакучыць папрокамі за што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

і́нахадзь, ‑і, ж.

Адзін са спосабаў конскага бегу, пры якім конь адначасова выкідвае і апускае то абедзве правыя нагі, то абедзве левыя. Коні шпаркай інахаддзю прамчаліся па матава-зялёным лузе, пакінуўшы на роснай траве дзве цёмныя дарожкі, пераплылі з ходу рэчку. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)