сасмя́гнуць, ну, ‑неш, ‑не; зак.

Тое, што і сасмагнуць. Апошнюю кроплю з біклагі не п’юць [салдаты], хоць сасмяглі зусім. Гаўрусёў. Твар лейтэнанта быў белы, як крэйда, губы сасмяглі. Курто. А лета было сухім, без дажджынкі, зямля сасмягла, патрэскалася. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слаба́к, ‑а, м.

Разм. жарт. Слабы ў якіх‑н. адносінах чалавек. [Валька:] — Вяртайся, Уладзік, прашу цябе... Тут і дыхаць цяжка. [Уладзік:] — Ну і вяртайся, калі ты такі слабак... Хадкевіч. — Ліцейную тэхналогію ведае, — ківае галавою Пятро, — а ў мадэлях — слабак. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трыбуха́ч, ‑а, м.

Разм. Чалавек з празмерна вялікім жыватом. // перан. Пра багацея, эксплуататара. Ну, скора будзе канец трыбухачам! Пад «трыбухачамі» Аўмень разумее ўсіх паноў і шышак. Паясняць гэта сваёй аўдыторыі не трэба — усе ведаюць, хто такія трыбухачы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узгрэ́ць, ‑грэю, ‑грэеш, ‑грэе; зак., каго.

Разм. Даць спагнанне за якую‑н. правіннасць; моцна набіць. Узгрэць за свавольства. □ [Сушкевіч] добра-такі ўзгрэў мяне, не надта выбіраючы выразы. Радкевіч. [Кудравец:] — Ну, вы [хлопцы] мяне ўзгрэлі на сходзе, дык я гэта памятаю. Кучар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ушмыгну́ць, ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Разм. Хутка і непрыкметна ўвайсці. Коля, нарэшце, ушмыгнуў у хату, падышоў да маці, прашаптаў: — Яна нежывая? Марціновіч. У зямлянку ўшмыгнула Каця — у чорным крамным сачыку, нейкая на дзіва бледная, стомленая. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цма́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Прыцмокваць губамі, языком і пад., выказваючы захапленне або расчараванне. Ну ж і стрэльбу здабыў ты сабе, Мартын! — цмакаў дзед Талаш, разглядаючы дзівосную стрэльбу. Колас. І сёння яшчэ некаторыя цмакаюць, шкадуючы леташні снег. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чы́кнуць, ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Аднакр. да чыкаць.

2. каго-што і без дап. Імгненна раніць або забіць. Чыкнуць нажом па пальцы. / у безас. ужыв. [Кавалька:] — Дачакаліся ночы — трэба прабівацца, а тут мяне і чыкнула па нагах. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

dare

[der]

1.

v.

1) насьме́львацца, нава́жвацца; адва́жвацца

He won’t dare to deny it — Ён не нава́жыцца запярэ́чыць гэ́таму

2) рызыкава́ць, не бая́цца

to dare the dangers — не бая́цца небясьпе́кі

3) кі́даць вы́клік

I dare you to jump — А ну, ско́кні

2.

n.

вы́клік -у m.

I dare say — праўдападо́бна

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

излу́чина ж. лукаві́на, -ны ж., лука́, -кі́ ж.; (изгиб) вы́гін, -ну м., вы́гіб, -бу м.; (излом) зало́м, -му м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перего́н в разн. знач. пераго́н, -ну м.;

перего́н скота́ пераго́н жывёлы;

на перего́не ме́жду ста́нциями на пераго́не памі́ж ста́нцыямі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)