афіцэ́р

(ням. Offizier)

асоба каманднага саставу арміі і флоту, а таксама міліцыі і паліцыі (ад малодшага лейтэнанта да палкоўніка ўключна).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ахтэрлю́к

(гал. achterluik)

люк для загрузкі судна, а таксама памяшканне ў труме судна для захоўвання правіянту ў бочках або цыстэрнах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

джугара́

(хіндзі jugara)

від сорга, пашыраны як хлебная і кармавая расліна ў тропіках і субтропіках, а таксама зерне гэтай расліны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гематэрапі́я

(ад гема- + тэрапія)

метад лячэння ўвядзеннем хвораму крыві (уласнай ці донарскай), а таксама прэпаратаў, прыгатаваных з крыві, напр. гематагену.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ні́цшыя

(н.-лац. nitzschia)

аднаклетачная дыятомавая водарасць сям. ніцшыевых, якая пашырана ў марскіх і саланаватых водах, трапляецца таксама ў глебе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пару́чнік

(польск. porucznik)

малодшае афіцэрскае званне ў арміі царскай Расіі, а таксама ў арміях Польшчы і некаторых іншых славянскіх краін.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пасэ́сія

(лац. possessio)

зямельнае арэнднае ўладанне ў Польшчы, Вялікім княстве Літоўскім, а таксама ў Расіі ў 18 — пач. 19 ст.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

псіхамато́рыка

(ад псіха- + лац. motor = які рухае)

індывідуальныя, канстытуцыйныя, а таксама звязаныя з полам і ўзростам асаблівасці рухальных рэакцый чалавека.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пу́лька

(ад фр. poule = стаўка)

партыя гульні ў карты (прэферанс, вінт і інш.), а таксама графа для запісу вынікаў гульні.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рэва́нш

(фр. revanche = адплата, пакаранне)

адплата за паражэнне, няўдачу, пройгрыш, а таксама барацьба з мэтай узяць верх над ранейшым пераможцам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)