размата́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Развіць, раскруціць што‑н. зматанае; зняць з таго, на што было наматана. Разматаць вуду. □ Нарыхтаваліся закінуць невад у новую тоню, разматалі яго, цягнуць, каб закінуць. Колас. [Галіна] нічога не адказала на .. Панасавы словы, а разматала хустку, скінула кажух і адышла ад печы. Галавач. // Вызваліць што‑н. ад таго, чым яно было заматана. Разматаць шыю. □ Калі .. [Сашку] разматалі галаву, дык сапраўды на яго страшна было глядзець. Машара.

•••

Разматаць клубок — высветліць, разблытаць якую‑н. складаную, заблытаную справу.

размата́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Растраціць, распусціць, праматаць. Разматаць грошы. □ [Журавінка:] — Я яго [калгас] арганізоўваў, я яго рабіў, а Конан разматаць прыйшоў. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сні́цца, снюся, снішся, сніцца; незак.

Бачыцца ў сне, мроіцца. Пачало цягнуць да мора, снілася яно па начах. Кулакоўскі. [Максім:] — Кароў, кароў! Табе, Кацярына Васільеўна, толькі каровы і сняцца. Шамякін. Ці харошыя сняцца сны, Ці чуваць табе шум лясны? Бураўкін. / у безас. ужыв. Вярзецца — ні то сніцца, ні то думаецца Агею пра тое страшнае, што здарылася з ім у асеннюю раніцу, калі ўсе Мядзеедзічы ўзбуджаны былі пакражаю чацвярых коней. Крапіва.

•••

І (у сне) не снілася — пра тое, чаго нельга было ўявіць, прадбачыць. Вось.. [Аленка] што зробіць: яна возьме сваю кнігу, а такая кніга.. [Сцёпку] і не снілася, і пойдзе сабе пад магазін чытаць. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мані́цца ’мець намер, збірацца рабіць што-небудзь; планаваць’, ’спрабаваць’, ’абяцаць, цешыць надзеяй’, (ТСБМ, Сл. ПЗБ; міёр., Нар. сл.; КЭС, лаг.; мядз., Нар. словатв.; Жд. 1), ’хацецца’ (шальч., Сл. ПЗБ), заману́тысь ’захацецца’ (драг., КЭС), ма́ніцца ’мецца (аб тым, што павінна быць)’ (Нар. Гом.). Укр. ману́тися ’хацецца, цягнуць да чаго-небудзь’, рус. пск., цвяр., маск., кур., дан. мани́тся ’хочацца, цягне да чаго-небудзь’. Балтызм. Параўн. літ. manýtis ’хацецца’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 3, 30).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тра́са ‘лінія на карце ці на зямлі, якая намячае кірунак’, ‘дарога, якая злучае два аб’екты, населеныя пункты’, ‘след трасіруючай кулі, снарада’ (ТСБМ). Праз польскую (trasa) ці рускую (трасса) мовы з нованям. Trásse ‘траса’, якое з франц. tracé ‘тс’ < tracer ‘намячаць, пазначаць калочкамі дарогу’, ‘пракладваць лыжню’, якое ўзыходзіць да нар.-лац. tractiare < tractare < лац. trahereцягнуць’ (Чарных, 2, 258; Голуб-Ліер, 487; SWO, 1980, 772; ЕСУМ, 5, 623; Арол, 4, 96).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́ргаць (тургаці) ‘тузаць, торгаць’: оз́муц душу будуц рваци тургаци (Кітаб Луцкевіча). Параўн. польск. turgać ‘няроўна цягнуць’, turgnąć ‘кульнуць, пакаціць’. Непалаталізаваны варыянт да турзаць (гл.) выклікаў меркаванне пра балцкі ўплыў, што ставіць пад сумненне Лаўчутэ (Балтизмы, 149). Борысь (654) польск. turgać ‘качаць бялізну’ выводзіць з *tr̥kati ‘стукаць’, роднаснага літ. tùrktereti ‘стукаць, грукаць’. Варыянтнасць вакалізму кораня слова, параўн. торгаць1, торзаць, тырзаць (гл.), сведчыць, хутчэй за ўсё, пра анаматапеічны характар слоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тыр-тыр, тырь‑тырь — пра гукі стрэлаў з ружжа (Канкард. XIX ст.). Гукаперайманне. Паводле Брукнера (589), польск. tyr ‘стрэл’ можа паходзіць з іт. tiro ‘тс’, якое, у сваю чаргу, ад франц. tirer ‘страляць’, англ. tear ‘разрываць’, ням. zerrenцягнуць’, што сведчыла б аб польскім уплыве. Параўн., аднак, выклічнік тырр (гл.) з шырокай семантыкай, якая ўключае і названае значэнне, а таксама ты́ркало ‘гульня ў вайну, калі крычаць тырр — страляюць’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

hnziehen

*

1.

vt

1) цягну́ць (туды)

2) ва́біць, прыва́бліваць

2.

vi (s) ру́шыць, ісці́, е́хаць (туды)

2.

(sich) зацягну́цца, до́ўжыцца

sich über mhrere Mnate ~ — зацягну́цца на не́калькі ме́сяцаў

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

То́ргаць1цягнуць не роўна, а рыўкамі, рэзкімі рухамі’ (ТСБМ, Касп., Сл. ПЗБ, ТС; бялын., Янк. Мат.): то́ргаў трактор трактора з ямы (ТС), ’тузаць за лейцы, прымушаючы каня ісці’ (ТСБМ), то́ргыць ’чапаць’ (Бяльк.), тарга́ць ’цягаць, валачы ў розныя бакі’, ’тузаць, шморгаць’ (Нас.), то́ргаті ’тузаць аснову красён’ (лун., Шатал.), то́ргаць ’кляваць, прыводзіць у рух паплавок’ (ТСБМ, ТС), ’дрыжаць, пацепвацца, перасмыквацца’ (ТСБМ), ’торгаць пры нарыванні (з болем), балець праз аднолькавыя прамежкі часу, тузаць пры нарыванні’ (ТСБМ, Шат., Жд. 2, Жд. 3, Сл. ПЗБ; бялын., Янк. Мат.), то́ргаты ’нарываць’ (бяроз., ЖНС), ’шморгаць, часаць лён’ (Клім., Горбач, Зах.-пол. гов.), ст.-бел. торгати ’тузаць, церабіць, рваць’ (Сл. Скар.), сюды ж то́ргацца ’тузацца’ (Касп.), выклічнік торг: торг‑торг ’тык-мык’ (віл., Сл. ПЗБ). Укр. харк. то́ргати ’тузаць’, рус. то́ргать ’штурхаць’, ’тузаць’, ’тармасіць’, ’цягаць, скубці’, ’ірваць (лён)’, ’вымотваць нервы’; польск. targać ’тс’, ст.-польск. tergać, н.-луж. tergaś ’ірваць, раздзіраць’, ’тузаць’, ’тармасіць’, ’шчыпаць’, ’цягнуць’, ’перакідаць, зносіць’, ’разбіваць’, в.-луж. torhać ’тс’, ’драць’, ’вырываць’, чэш. trhati ’тс’, ’зношваць (адзенне, абутак)’, ’падрываць (скалу)’, ’пацепваць (плячом)’, славац. trhať ’тс’, ’торгаць пры нарыванні’, ’зрываць (адзенне)’, ’рэзаць (слых)’, славен. tŕgati ’рваць, зрываць’, ’расхопліваць (тавар)’, ’разрываць (адносіны)’, ’раздзіраць (адзежу)’, ’адломваць, адрываць’, харв. tȑgati, серб. тр̏гати ’рваць’, ’зрываць (плады)’, ’тузаць пры нарыванні раны’, макед. трга ’торгаць, цягнуць рыўкамі’, ’ад’язджаць’, ’піць з бутэлькі’, ’цярпець, пакутаваць, мучыцца’, балг. тъ̀ргам (Младэнаў, 640), тръ̀гвам, тръ̀гна ’ад’язджаць, рухацца ў дарогу, адыходзіць’, ’лахаць па розных месцах’, ст.-слав. истръгати ’разрываць, перарываць’, истръгнѫти ’вырваць, выцягнуць’, ’адабраць ад каго-небудзь’. Прасл. *tъrgati, звязанае чаргаваннем галосных з *tьrg‑ (Фасмер, 4, 83), *tr̋gati або *trgãti (Сной₂, 782; Рэйзак, 673) ці *tr̥gati (Борысь, 627), роднасныя лац. tergēre ’выціраць, асушаць, чысціць’, ’казытаць’, ст.-грэч. τρώγω ’грызу, хрумстаю, ем’, арм. tʼurc ’сківіца’, тахар. A і тахар. B trask ’жаваць’. Махэк₂ (651) прасл. *tъrgati супастаўляе з лац. stringere ’зрываць з паверхні, абрываць’, ’жаць, касіць’, ’злёгку драпаць, раніць’, ’датыкацца’ (з s‑mobile, якое ў *tьrgati страцілася), сцвярджаючы, што ‑r‑ тут не з’яўляецца каранёвым, звязвае яго з прасл. *tęg‑цягнуць’, а Фасмер (там жа) — са ст.-інд. tṛṇḗḍhi ’расколаты, раздроблены’. Тым не менш Скок (3, 499), як і Борысь, Рэйзак і Сной, мяркуе, што прасл. лексема ўзыходзіць да і.-е. *ter‑ ’церці’, пашыранага фармантамі ‑gh‑ і ‑g̑h‑. Блізкім да то́ргаць (варыянт з азванчэннем пачатковага зычнага?) з’яўляецца до́ргаць ’торгаць’, ’патузваць чым-небудзь’, ’прагна хапаць ежу’, ’ванітаваць’, раздо́ргаць ’стан, калі нападае лютасць, ашалеласць, раз’юшанасць’ (Нас.), дэ́ргаты, да́ргаты ’часаць лён на грэбні’ (Уладз.), якое да прасл. *dьrgati, параўн. укр. де́ргати ’тузаць, торгаць’, дыял. де́рʼгати ’часаць (валакно)’, рус. дёргать ’торгаць’, ’рваць, выцягваць’, ’цягнуць’, ’рабіць рэзкі рух’, смал. дарга́ть ’раздзіраць’, стараж.-рус. дьргати ’торгаць’, польск. dziergać, старое dzierzgać ’фастрыгаваць’, ’вязаць’, н.-луж. źergaś ’часаць лён’, чэш. drhati, ст.-чэш. držěti se ’трэсціся’, drhat ’калыхаць’, dŕhat ’шчыпаць курыцу’, славен. dŕgati ’церці, месці’, dŕzati ’часаць’, ’шчыпаць траву’, балг. дъ́рзам ’мяць лён, трапаць яго’, якія суадносяць з *dьrati пашыраным на ‑g‑ < і.-е. *derH‑gh‑цягнуць, ірваць, торгаць, здзіраць скуру’ (Фасмер, 1, 500–501; ЭССЯ, 5, 221; Сной₂, 124; Махэк₂, 127; ЕСУМ, 5, 603).

То́ргаць2 ’крычаць (пра драча)’ (ТСБМ). Слова пабудавана на гукаперайманні крыку гэтай птушкі, падобнага да дорг! (рус. дёрг!, польск. der‑der!), якое паўтараецца да 15 разоў (Праабражэнскі, 1, 179; Фасмер, 1, 501; Булахоўскі, ИАН ОЛЯ, 7, 103; Струтынскі, Nazwy, 114).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

позыва́ть несов. цягну́ць (на што, да чаго); адчува́ць по́зыў (на што, да чаго);

позыва́ет на еду́ (кого-л.) безл. ця́гне на яду́ (да яды́) (каго-небудзь);

позыва́ет на рво́ту (кого-л.) безл. ця́гне (бярэ́) на вані́ты (каго́е́будзь);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

pull

[pʊl]

1.

v.t.

1) цягну́ць; выця́гваць о́рак); вырыва́ць (зуб)

2) ту́заць

3) рваць

to pull to pieces — парва́ць на кава́лкі

4) расьця́гваць

He pulled a ligament in his leg — Ён расьцягну́ў сухажы́льле ў назе́

5) веслава́ць

Pull for the shore — Вяслуй да бе́рагу

2.

v.i.

адыхо́дзіць, выхо́дзіць

The train pulled out of the station — Цягні́к паво́лі вы́йшаў са ста́нцыі

3.

n.

1) ця́га f. (і ў пе́чы)

2) цяжко́е ўзьбіра́ньне (на гару́); намага́ньне, напру́жаньне n

3) шнуро́к, ланцужо́к -ка́ m., ру́чка f. (за што ця́гнуць)

- pull apart

- pull down

- pull in

- pull on

- pull oneself together

- pull out

- pull together

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)