анёл, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. У рэлігійных уяўленнях: звышнатуральная істота, служыцель Бога і яго пасланец да людзей (малюецца ў выглядзе крылатага хлопчыка).
2. Ласкавы зварот да каго-н. (разм.).
А. мой.
◊
Дзень анёла — імяніны.
|| памянш. анёлак, -лка, мн. -лкі, -лкаў, м.
|| прым. анёльскі, -ая, -ае.
А. характар (вельмі добры).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
разгада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.
1. што. Знайсці правільны адказ на загаданае; адгадаць.
Р. рэбус.
Р. загадку.
2. каго-што. Зразумець сэнс чаго-н. незразумелага, уясніць характар каго-, чаго-н.
Р. чалавека.
Р. намеры праціўніка.
|| незак. разга́дваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. разга́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
rozwichrzony
rozwichrzon|y
раскудлачаны;
włosy ~e — раскудлачаныя валасы;
charakter ~y перан. неўраўнаважаны характар
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ідэаліза́цыя, ‑і, ж.
Паказ каго‑, чаго‑н. лепшым, чым яно сапраўды ёсць; надзяленне ідэальнымі якасцямі. Ідэалізацыя мінулага. Ідэалізацыя рэчаіснасці. □ Аўтары, адмовіўшыся ад ідэалізацыі, паказваюць жывога чалавека, яго канкрэтны лёс, характар. Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лясі́на, ‑ы, ж.
Разм. Адно дрэва. Селянін добра ведае і характар і прыдатнасць у гаспадарцы кожнай лясіны. Навуменка. // зб. Ссечаныя дрэвы як лесаматэрыял. Сплаў лясіны карабельнай Пачыналі на рацэ. А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зано́рысты, ‑ая, ‑ае.
1. Спец. З паглыбленнямі, з касымі слаямі (пра дрэва, драўніну).
2. Зрэзаны (пра бераг).
3. перан. Наравісты, упарты (пра чалавека, жывёлу). Занорысты чалавек. // Які выяўляе наравістасць. Занорысты характар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
згаво́рлівы, ‑ая, ‑ае.
Такі, з якім лёгка згаварыцца; уступчывы. Сонцаў быў разам з тым вельмі дабрадушным і згаворлівым, у адрозненне ад суровага і цвёрдага Быстрова. Мележ. // Уласцівы такому чалавеку. Згаворлівы характар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
арнамента́цыя, ‑і, ж.
1. Упрыгожанне арнаментам. Асабліва цікавай выдалася мастацтвазнаўцу арнаментацыя знадворных бакоў царквы ў дольных частках муроў. Ліс.
2. Характар арнаменту, сукупнасць элементаў арнаменту ў якім‑н. стылі, творы мастацтва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паталагі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да паталогіі. Паталагічная анатомія. Паталагічныя роды.
2. перан. Кніжн. Хваравіта-ненармальны. У жонкі Яраша рэўнасць набывае амаль што паталагічны характар, даходзіць да хваравітасці. «Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ізда́цца (Бяльк.). І‑ мае пратэтычны характар. Гл. здацца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)