індафено́лы
(ад лац. indicum = сіняя фарба + фенолы)
сінтэтычнае злучэнне, якое належыць да кубавых фарбавальнікаў; выкарыстоўваецца ў вытворчасці фарбавальнікаў, у аналітычнай хіміі як індыкатар 2.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
зе́лень, ‑і, ж.
1. зб. Трава, лісце дрэў, кустоў; зялёная расліннасць, зеляніна. Вясенняя зелень. Пах зелені. Зелень садоў. □ Мноства зелені ў цэнтры горада — гэта магутная крыніца свежага паветра. Лобан. — Парэчча добра мне знаёма! А колькі зелені там летам! Як у вяночку, стаіць хата. Колас. Адзінокія бярозкі жаўцелі між зелені сосен, і былі яны самотныя, як сіроты. Чарнышэвіч.
2. зб. Некаторыя віды гародніны і траў, якія скарыстоўваюцца ў ежу. Прадавец зелені. Палажыць зелень у суп.
3. Зялёны колер, зялёная афарбоўка чаго‑н. Светафор бліснуў яркай зеленню.
4. Разм. Зялёны налёт. Медны дрот пакрыўся зеленню.
5. Зялёная фарба.
6. Разм. Пра нясталых, маладасведчаных людзей. — Мала ты ведаеш, зелень ты, — па-бацькоўску прамовіў Гардвей. Мележ.
•••
Брыльянтавая зелень — анілінавая фарба, якая скарыстоўваецца ў медыцыне як антысептычны сродак.
Парыжская зелень — светла-зялёны нерастварымы ў вадзе парашок, які скарыстоўваецца для барацьбы з насякомымі — шкоднікамі сельскагаспадарчых раслін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ба́рва, ‑ы, ж.
1. Фарба, афарбоўка, колер. Цешыцца было чым: летам агародчык буяў усімі барвамі красы. Мележ. [Галя:] — Звярніце ўвагу: якія барвы! Сотня адценняў — пачынаючы ад цёмна-зялёнага да цёмна-пурпуровага. Дубоўка.
2. Чырвань, густа-чырвоны колер. І ўрэшце — неба. Неба, якое ўсё мацней адлівае пякельнай, смяротнай і трывожнай барвай. Караткевіч. Барвай набрынялі пеністыя лёгкія хмаркі, чырвань заліла ўсё: і лес, і вёску, і паплавы. Капыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
е́дкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які раз’ядае, разбурае што‑н. хімічна. Едкая шчолач. Едкая фарба. // Які выклікае моцнае фізічнае раздражненне. Едкі дым. □ Трэба даць уціхнуць зморы ў руках,.. адпачыць целу ад едкага поту. Мележ.
2. перан. З’едлівы, колкі. Едкі сарказм. □ І смех тут быў, былі і жарты, І кпіны едкія, і злосць. Колас. / Пра чалавека. — Вот ты едкая, Параска. Нашто табе мяне калоць гэтым пасагам? Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сі́нька, ‑і, ДМ ‑ньцы; Р мн. ‑нек; ж.
1. Дзеянне паводле, знач. дзеясл. сініць.
2. Сіняя фарба, якая выкарыстоўваецца для падсіньвання бялізны, паперы і пад. Сінька для бялізны. / у вобразным ужыв. Вечар сіньку развёў за акном. Гілевіч.
3. Спец. Афарбаваная ў сіні колер капіравальная папера для размножвання чарцяжоў; чарцёж на такой паперы. Дывінец разгарнуў сіньку — рабочы чарцёж, са здзіўленнем паглядзеў на загатоўкі. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чэрнь 1, ‑і, ж., зб.
Уст. зневаж. Просты народ, людзі, якія належалі да ніжэйшых слаёў грамадства. З маленства.. [поп] расказваў сыну смешныя гісторыі пра мужыкоў і называў іх чэрню. Федасеенка.
чэрнь 2, ‑і, ж.
1. Тэхніка мастацкай апрацоўкі металічных вырабаў, пераважна сярэбраных, пры якой гравіраваны малюнак запаўняецца спецыяльным чорным сплавам (серабра, медзі, серы і інш.). // зб. Вырабы, апрацаваныя такой тэхнікай.
2. Спец. Чорная вугальная фарба арганічнага паходжання.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ду́плекс-аўтаты́пія
(ад дуплекс + аўтатыпія)
двухфарбавая рэпрадукцыя з аднакаляровага паўтонавага адлюстравання (напр. чорна-белай фатаграфіі, у якой адна фарба каляровая, а другая чорная або шэрая).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сурма́1
(рус. сурьма, ад перс. surma = метал)
1) хімічны элемент, серабрыста-белы метал; ужываецца ў тэхніцы і медыцыне;
2) чорная фарба для валасоў, броваў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
колер, фарба, афарбоўка; цвет, барва (разм.) / у жывёлы: масць / разнавіднасць па сіле: адценне, тон
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
obłazić
obłazi|ć
незак.
1. нападаць;
2. аблазіць;
skóra obłazić разм. скура аблупліваецца;
farba obłazić — фарба аблазіць;
3. вылазіць;
гл. obleźć
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)