артылерыйская гармата для стральбы пад вуглом узвышэння да 70° па наземных цэлях. Першыя гаўбіцы з’явіліся ў Еўропе ў 15 ст., у Расіі (гаўфніцы) усярэдзіне 16 ст. (гл.Артылерыя). Сучасныя гаўбіцы маюць калібр 105—203 мм, адносна кароткі ствол (15—40 калібраў), скарастрэльнасць да 10 стрэлаў за мінуту, далёкасць стральбы да 24 км (рэактыўнымі снарадамі — да 30 км). Бываюць самаходныя або буксіруюцца, некат. могуць страляць ядз. снарадамі. Гаўбіцы калібру 122-, 152- і 203-мм шырока выкарыстоўваліся ў гады Вял.Айч. вайны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕНЕРА́ЛЬНАЕ МЕЖАВА́ННЕ,
суцэльнае вымярэнне, здымка, картаграфаванне і апісанне адм. адзінак, зямельных уладанняў («дач»), угоддзяў, падатковага насельніцтва ў Расійскай імперыі ў 1760-я г. — сярэдзіне 19 ст.У ходзе генеральнага межавання вырашаліся задачы: межавыя, землеўпарадкавальныя, статыстычныя, картаграфічныя, зямельна-падліковыя. На Беларусі праведзена толькі на землях, далучаных да Рас. імперыі паводле 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) — у Магілёўскай (1783—84) і Полацкай (1784—85) губернях. Межавая дакументацыя абвяшчалася адзінай законнай падставай землеўладання, чым скасоўваліся ўсе папярэднія прывілеі і граматы на зямлю. Матэрыялы генеральнага межавання — каштоўная гіст. крыніца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́РСА,
пад’ёмная металічная ці акаваная жалезам дубовая рашотка, якая дадаткова зачыняла праём вежы-брамы. Уеўрап. замках з’явілася ў сярэдзіне 15 ст., на Беларусі — ў канцы 15—пач. 16 ст. Была важным элементам абароны замка, дзядзінца і інш. — прыкрывала дашчаныя вароты. Герса падымалася і апускалася на ланцугах пад’ёмным механізмам успец. праёмы брамы. Ніжнія канцы рашоткі былі завостраныя і заходзілі ў спец. гнёзды. Звонку герса часта засланялася пад’ёмным мостам. Былі ў Мірскім замкава-паркавым комплексе, Полацкім Сафійскім саборы, Супрасльскай царкве-крэпасці, Сынковіцкай царкве-крэпасці і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛУРА́Т,
старажытны горад, рэшткі якога знойдзены за 17 км на ПдЗ ад г.Керч. Важны апорны пункт на подступах да Пантыкапея — сталіцы Баспорскай дзяржавы. Пабудаваны ў сярэдзіне 1 ст.н.э., пл. каля 2 га. Раскопкамі ўскрыты жылыя кварталы з дварамі, вымашчанымі каменнымі плітамі, шмат 1- і 2-павярховых дамоў, свяцілішча са слядамі ахвяраванняў. Насельніцтва займалася земляробствам, жывёлагадоўляй, рамёствамі. Некропаль І. размяшчаўся побач з горадам. Большая частка пахаванняў зроблена ў скляпах — высечаных у скале камерах. І. знішчаны ў час нашэсця готаў у 270-я г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАБРА́Л (Cabral) Педру Алварыш (1467 або 1468, Белмонты, Партугалія — каля 1520),
партугальскі мараплавец. У 1500 узначаліў флатылію, якая павінна была даплыць да Індыі, але адхіліўся ад курсу і 22.4.1500 дасягнуў Бразіліі, якую прыняў за востраў і назваў Зямлёй Вера-Круш (Санта-Круш). Потым накіраваўся да мыса Добрай Надзеі (Афрыка) і ў сярэдзіневер. 1500 дасягнуў Індыі ў раёне г. Калікут, які разбурыў за адмову гандляваць. Заключыў гандл. пагадненні з гарадамі, у студзені 1501 пакінуў краіну і ў канцы ліп. вярнуўся ў Партугалію з каштоўнымі інд. таварамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́БРЫНСКАЯ МІКАЛА́ЕЎСКАЯ ЦАРКВА,
помнік драўлянага дойлідства. Пабудавана ў 1750-я г. за межамі г. Кобрын Брэсцкай вобл., на беразе р. Мухавец, у 1841 перавезена ў горад, перабудавана з элементамі позняга класіцызму. Складаецца з асн. зруба, 5-граннай апсіды і 4 чацверыковых аб’ёмаў, размешчаных па вуглах асн. зруба. Усе аб’ёмы накрыты агульным шматсхільным дахам, усярэдзіне якога на чацверыковым пастаменце ўзвышаецца вял. 8-гранны светлавы барабан з купалам. Гал. фасад раскрапаваны па баках выступамі і аздоблены 2 калонкамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕЛЫ́М, Пелымская дзяржава,
аб’яднанне плямён угра-фінскага народа мансі (вагулаў) на ч.тэр. сучасных Свярдлоўскай вобл. і Ханты-Мансійскай аўт. акругі Расіі ў сярэдзіне 15 — канцы 16 ст. Уключала плямёны, што жылі па рэках Пелым, Сосьва, Лозьва, Конда і Таўда. Кіравалася мясц. родавай арыстакратыяй («князцамі»), Плямёны П. былі васаламі Рас. дзяржавы і Сібірскага ханства, перыядычна рабілі набегі на рус. паселішчы Прыуралля. У 1580—90-я г. П. канчаткова далучаны да Расіі, на месцы яго сталіцы пры ўпадзенні р. Пелым у Таўду ў 1593 засн. расійскі г. Пелым.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛЕНО́ІД (ад грэч. sōlēn трубка + eidos выгляд),
згорнуты ў спіраль (шпулю) ізаляваны праваднік, па якім працякае эл. ток. Мае значную індуктыўнасць і малыя актыўнае супраціўленне і электраёмістасць. Усярэдзіне поласці С., даўжыня якога значна большая за дыяметр, магн. поле аднароднае і накіравана ўздоўж восі С., яго напружанасць прапарцыянальная сіле току і (набліжана) колькасці віткоў. Знешняе магн. поле С. падобнае да магн. поля стрыжнёвага магніта. С. з жал. асяродкам ва ўнутр. поласці наз.электрамагнітам. Выкарыстоўваецца як засяроджаная індуктыўнасць у элекгра- і радыётэхніцы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКВОШ (англ. squash), ракетбол,
спартыўная гульня з гумавым мячом (дыям. каля 4 см) і ракеткамі на прамавугольнай пляцоўцы (корце), абмежаванай сценкамі. Гуляюць двое або чацвёра (парамі). Мэта — падтрымліваць мяч у гульні і пры гэтым перашкаджаць дзеянням саперніка.
Узнік усярэдзіне 19 ст. ў Вялікабрытаніі. Першыя клубы арганізаваны ў 1890-х г. Спаборніцтвы праводзяцца з 1920, чэмпіянаты свету — з 1930. Існуюць варыянты гульні: т.зв. «брытанскі» («мяккі», або «міжнародны») і «амерыканскі» («жорсткі», або хардбол). Найб. пашыраны ў некат. краінах Еўропы, Паўн. Амерыкі, Паўд.-Усх. Азіі, Афрыкі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАБЕРЖЭ́ (Faberge),
ювелірная фірма ў Расіі ў сярэдзіне 19 — пач. 20 ст.; вырабы гэтай фірмы. Адкрыта як ювелірная майстэрня ў Пецярбургу ў 1842 Густавам Фабержэ. У 1870 майстэрню ўзначаліў яго сын Карл, і яна пераўтворана ў фірму. Мела філіялы ў Маскве (з 1887), Адэсе (з 1890), Кіеве (з 1905), Лондане (з 1908). Вырабляла пад гіст. стылі (барока, ракако, класіцызм) або ў стылі мадэрн унікальныя паводле канструктарскага рашэння гадзіннікі, біноклі, упрыгожанні, сервізы, велікодныя яйкі і інш., аздобленыя каштоўнымі камянямі, золатам, рознакаляровымі эмалямі. Спыніла дзейнасць у 1918.