БАТАНІ́ЧНЫ САД БЕЛАРУ́СКАГА ДЗЯРЖА́ЎНАГА ТЭХНАЛАГІ́ЧНАГА УНІВЕРСІТЭ́ТА.
Размешчаны за 6 км ад г.п. Негарэлае Дзяржынскага р-на Мінскай вобласці. Арганізаваны ў 1969 на базе дэндрарыя Негарэльскага навук.-доследнага лясгаса (закладзены ў 1954). Пл. 25 га. У садзе дэндрарый (620 відаў, формаў і сартоў), інтрадукцыйны гадавальнік і школьнае аддзяленне, матачная плантацыя, калекцыйны ўчастак травяністых адна- і шматгадовых раслін, пладовы сад, участакмясц. флоры, музей прыроды. У калекцыях 1384 віды, разнавіднасці і сарты раслін, культывуюцца 28 відаў рэдкіх раслін і раслін, якія знікаюць. База для падрыхтоўкі спецыялістаў лясной гаспадаркі і азелянення, правядзення навук. даследаванняў і культ.-асв. работы ў галіне прыродазнаўства і аховы прыроды.
Батанічны сад Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта. Насаджэнні спірэі японскай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯТО́П (ад бія... + грэч. topos месца),
участак зямной паверхні (сушы або вадаёма) з аднатыпнымі абіятычнымі ўмовамі асяроддзя (рэльеф, глебы, клімат і інш.), які займае вызначаны біяцэноз; неарган. кампанент біягеацэнозу. Характэрны для дадзенага біятопа комплекс умоў вызначае відавы склад арганізмаў, асаблівасці іх існавання, трапляе пад уплыў біяцэнозу і мяняецца ад яго ўздзеяння.
Для фізіка-геагр. умоў Беларусі характэрны біятопы: балоты (нізінныя, пераходныя, вярховыя), лясы (хваёвыя, яловыя, альховыя, бярозавыя і інш.), лугі (заліўныя, сухадольныя), палі, прэсныя воды (рэкі, азёры, вадасховішчы). Пераўтваральная дзейнасць чалавека на біятоп можа прывесці да непажаданых змен у біягеацэнозах ці поўнага іх разбурэння, што адмоўна ўплывае на склад і размеркаванне фауны і флоры. Падобныя біятопы аб’ядноўваюць у біяхоры, сукупнасці якіх складаюць біяцыклы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРК МЕМАРЫЯ́ЛЬНЫ,
участак прыроднага ці культ. ландшафту, які абрамляе гіст. помнік ці арганізаваны на месцы гіст. падзеі. Ствараецца ў гонар выдатных дзеячаў навукі і культуры, нац. герояў (напр., парк імя Я.Купалы ў Мінску); прысвячаецца значным гіст. падзеям: вызваленню, перамозе, юбілею і інш. (паркі Перамогі ў Мінску, С.-Пецярбургу, Трэптаў-парк у Берліне, парк Міру ў г. Нагасакі, Японія і інш.). У П.м. змешанага тыпу (гіст., мемарыяльна-этнагр., парк з музеямі і экспазіцыямі на адкрытым паветры) размяшчаюцца мемарыялы і збудаванні, якія па часе могуць адносіцца да розных гіст. падзей. Пры стварэнні П.м. выкарыстоўваюць сродкі і метады ландшафтнай архітэктуры.
Т.П.Вадап’янава.
Да арт.Парк мемарыяльны. Фрагмент парку імя Я.Купалы ў Мінску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Вы́дзел ’доля, часць’ (БРС, КТС); ’участак’ (Грыг.); ’выдзяленне пад мерку ці вагу’ (КЭС, лаг.). Рус.вы́дел ’выдзяленне долі, часці’, дыял.вы́делок ’клін або паласа зямлі, выдзеленая пад ворыва’, ст.-рус.выдѣлъ ’доля, часць’, укр.ви́діл, польск.wydział і г. д. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад вы́дзеліць (гл. дзяліць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пагно́й ’угноенае месца, зямля’ (Нас., Др.-Падб., Гарэц., Шн. 2, Мат. Гом., Сл. ПЗБ) і погнби ’тс’ (ТС), ’загароддзе (участак)’ (Сцяшк. Сл.), ’угнойванне, гной’ (Юрч.), погнби ’поле, якое не засявалася некалькі гадоў’ (КЭС, палес.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад пагноіць Згнаіць (гл. гной). Але параўн. польск.pognoić, pognoj.
1.каго-што. Падвергнуць дзеянню холаду, даць замерзнуць, застыць.
З. рыбу.
З. садавіну.
2.што. Моцна астудзіць (разм.) 3. віно.
3.што. Абязболіць які-н.участак цела спецыяльнымі сродкамі (разм.).
З. зуб.
4.перан., што. Пакінуць на ранейшым узроўні або нявыкарыстаным.
З. сродкі.
З. будаўніцтва.
|| незак.замаро́жваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз.замаро́жванне, -я, н.ізамаро́зка, -і, ДМ -зцы, ж. (да 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
напра́мак, -мку, мн. -мкі, -мкаў, м.
1. Лінія руху, бок, у які накіраваны рух, дзеянне.
Ісці ў паўночным напрамку.
Змяніць н.
2.перан. Шлях развіцця чаго-н.
Н. развіцця краіны.
3.Участак фронту.
Баі на заходнім напрамку.
4. Грамадская, навуковая і інш. плынь.
Рэалістычны н. у літаратуры.
5.у знач.прысл.напра́мкам. У кірунку да чаго-н.
Пайсці напрамкам да лесу.
◊
Браць (узяць) напрамак — пачынаць рухацца, ісці ў якім-н. напрамку.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
галіна,
1. галіна / звычайна сухая: сук; лапа (перан.)
2. галіна; участак, ніва (перан.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
ма́тачнік, ‑а, м.
1. Вялікая ячэя ў сотах, у якой выводзіцца пчаліная матка. // Скрыначка, прызначаная для адсадкі пчалінай маткі пры раенні.
2. Памяшканне для матак якога‑н. віду свойскай жывёлы. Матачнік для трусоў.
3.Спец. Расліна, якая выкарыстоўваецца для вырошчвання новых раслін.
4.Спец.Участак, дзе растуць насеннікі або саджанцы якіх‑н. раслін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Плянт ’пляц’ (старое) (зэльв., Сл. рэг. лекс.). Пад уплывам плянтаваць (гл.) з польск.plan ’сядзіба, участак’. Менш верагодная сувязь з літ.plentas, plenta(s) ’глеба, грунт’ (адносна паходжання гл. Фрэнкель, 616), якія Бязлай (Razpr. SANU, 7, 166) параўноўвае са славен.oplat (< *o‑plęt): v opłat vreči ’кінуць у зямлю’.