міжгорная ўпадзіна ў сістэмеГісара-Алая, у Таджыкістане, паміж паўд. ускраінай Гісарскага хр. і паўн. ўскраінамі гор Бабатаг, Каратау і інш.Даўж. каля 115 км, шыр. да 20 км, выш. ад 700 да 1000 м. Арашаецца р. Кафірніган з прытокамі і водамі Вял. Гісарскага канала. Пасевы бавоўніку, кунжуту, пшаніцы. Садоўніцтва. На схілах гор да выш. 1200—2000 м субтрапічныя стэпы, хмызнякі і шыракалістыя лясы, вышэй — субальпійскія і альпійскія лугі. У Гісарскай даліне — г. Душанбе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫПА́ЛЬВАННЕрасліннасці,
падпальванне сухой расліннасці з мэтай больш хуткага рунення сенажаці ці пашы або выпуджвання паляўніча-прамысловых жывёл на паляванні. Паступова вядзе да дэградацыі расліннасці і глеб — адначасова знішчае надглебавую і глебавую фауну і біяцэноз увогуле. Пры падсечна-агнявой сістэме земляробства ў некаторых краінах трапічнага пояса праводзіцца выпальванне лесу (перыядычна). На Беларусі ў старажытнасці выпальваннем рыхтавалі лясныя глебы пад пасевы с.-г. культур. Сучасным прыродаахоўным заканадаўствам выпальванне забаронена (стварае пагрозу лясных пажараў, супярэчыць інтарэсам аховы прыроды).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛАЧКО́ВЫ МЕХАНІ́ЗМ,
механізм з вядучым звяном (кулачком), якое перамяшчае вядзёнае звяно (штурхач). Дае магчымасць перадаць практычна любы рух (зададзены закон руху) пры бесперапынным вярчальным руху аднаго або некалькіх вядучых звёнаў. Найб. пашыраны 3-звёнавыя К.м. з дадатковым — злучальным — звяном. Выкарыстоўваюцца ў сістэме газаразмеркавання рухавікоў унутр. згарання, у металарэзных станках, машынах-аўтаматах і інш.
Схемы кулачковых механізмаў: а — з ролікавым штурхачом; б — з талерчатым штурхачом; в — знешні выгляд закрытага кулачковага механізма; 1 — кулачок; 2 — штурхач; 3 — злучальнае звяно.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІВАНЕ́ЗЫ,
білонныя і сярэбраныя манеты, чаканеныя ў талернай сістэме ў 1756—57 для Ліфляндскай і Рэвельскай губ. Расійскай імперыі. Выпускаў Красны манетны двор з лацінскімі легендамі і наміналамі: 2 капейкі — 1/48Л., 4 капейкі — 1/24Л., 24 капейкі — чвэрць Л., 48 капеек — паўліванез, 96 капеек — Л. З выпуску 1756 вядома толькі пробная манета, у 1757 выпушчана двухкапеечнікаў 49 500, чатырохкапеечнікаў 581 858, чвэрць ліванезаў 125 680, паўліванезаў 42 450, Л. 27 000 экз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЬЮ́ТАН,
адзінка сілы (у т. л. сілы цяжару, вагі, падымальнай сілы) у Міжнар.сістэме адзінак (СІ). Названа ў гонар І.Ньютана. Абазначаецца Н. 1 Н роўны сіле, якая надае целу з пастаяннай масай 1 кг паскарэнне 1 м/с2 у напрамку дзеяння сілы: 1 Н = 1 кг∙м/с2. У практыцы вымярэнняў выкарыстоўваюцца кратныя і дольныя адзінкі: меганьютан (106Н), кіланьютан (103Н), міліньютан 10−3Н), мікраньютан 10−6Н) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАВЕТРАЗАБО́РНІКу авіяцыі,
частка сілавой устаноўкі лятальнага апарата для падводу атм. паветра да рухавіка. П. падзяляюцца на рэгулявальныя і нерэгулявальныя, паводле скорасці палёту — дагукавыя і звышгукавыя. Асн. прызначэнне П. паветрана-рэактыўнага рухавіка — сцісканне паветра тармажэннем сустрэчнага патоку (таму яны маюць форму дыфузара). У звышгукавых П. сцісканне ажыццяўляецца ў сістэме скачкоў ушчыльнення (гл.Ударная хваля). Такія П. бываюць са знешнім, унутраным ці камбінаваным сцісканнем патоку.
Схема звышгукавога паветразаборніка са знешнім сцісканнем: 1 — скачкі ўшчыльнення; 2 — абечак; 3 — цэнтральны конус.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЛЬТЫПЛІКА́ТАРу эканоміцы,
каэфіцыент, які характарызуе сувязь паміж павелічэннем (змяншэннем) інвестыцый і зменай велічыні даходу. Інвестыцыйны М. — уздзеянне капіталаўкладанняў вузкай накіраванасці на сумарны даход (невял. інвестыцыі праз эфект М. могуць аказваць уздзеянне на ўсю эканоміку, таму што паслядоўна закранаюць розныя яе галіны). Дэпазітны (крэдытны) М. — павышанае ўздзеянне невял. змен у банкаўскіх дэпазітах на грашовую масу і аб’ём крэдытавання праз шматразовае выкарыстанне адных і тых жа грошай у банкаўскай сістэме і на крэдытных рынках. Выкарыстоўваецца разам з акселератарам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
матч-турні́р
(ад матч + турнір)
спартыўнае спаборніцтва, у якім усе ўдзельнікі (пры кругавой сістэме) сустракаюцца паміж сабой не менш двух разоў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
магістра́ль, ‑і, ж.
1. Галоўная чыгуначная, водная, паветраная і інш. лінія шляхоў зносін. Да канца XIX стагоддзя Масква становіцца буйнейшым у Расіі чыгуначныя вузлом, тут зыходзяцца дзесяць чыгуначных магістралей.«Беларусь».Злева, па шырокай магістралі .. у некалькі радоў ішлі машыны, праскаквалі матацыклісты, па абочынах цягнулася пяхота.Няхай.// Цэнтральная або шырокая вуліца горада з вялікім рухам. Праспект — найпрыгажэйшая магістраль беларускай сталіцы.В. Вольскі.
2. Галоўны кабель ці галоўная труба ў сістэме электрычнае тэлеграфнай, тэлефоннай, каналізацыйнай або водаправоднай сеткі.
[Фр. та magistral ад лац. magistralis — галоўны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
біт1
[англ. bit, ад bi(nary) (digi)t = дваісты знак]
інф. адзінка вымярэння колькасці інфармацыі ў дваічнай сістэме злічэння; адпавядае інфармацыі, якую атрымліваюць пры ажыццяўленні адной з дзвюх роўнаверагодных падзей.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)