рака ў Паўд. Амерыцы, правы прыток р. Амазонка. Амаль на ўсім працягу з’яўляецца мяжой паміж Бразіліяй і Перу. Даўж. 1056 км, пл.бас. 91 тыс.км. Вытокі ў Перуанскіх Андах (Мантанья), цячэ па Амазонскай нізіне ў звілістым рэчышчы. Жыўленне дажджавое. Паводка са снеж. да красавіка. Сярэдні гадавы расход вады 4260 м³/с. Суднаходная на 500 км для невял. суднаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
*Ма́цер, ма́цяр ’матка’ (Нас., Яруш., Касп., Пан. дыс.; докш., Янк. Мат.; пух., З нар. сл.; ДАБМ, к. 89). Укр.ма́тір, рус.ма́терь, польск.macierz, н.-луж.maśeŕ, в.-луж.maćer, славац.mater, серб.-харв.дыял.матер, макед., балг.матер, матър. Прасл.materь — форма з ускоснага (вінавальнага) склону лексемы mati > ма́ці (гл.); гэты пераход адбыўся пад уплывам асноў назоўнікаў на ‑i. Сюды ж ма́цер‑божое слёзкі ’дрыжнік сярэдні, Briza media L.’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сці́плы ’просты, стрыманы, без прэтэнзій’, ’невялікі, сярэдні’ (ТСБМ), ’скромны, ціхі’ (Гарэц.), ’ціхі, пільны’ (Варл.), ’гаспадарлівы’ (Мат. Маг.), ’эканомны; скупы’ (Мат. Гом.), сці́пл(н)ы ’скромны, ціхі, лагодны; просты’ (Некр. і Байк.). Як відаць з апошняга, не можа разглядацца асобна ад сціпны (гл.); параўн., аднак, сціплы ’стройны (?): (хвоі) стаяць — прыгожыя, сціплыя — застыглі ў святой нерухомасці (М. Зарэцкі), што магло б сведчыць аб уплыве літ.stỹpti ’цягнуцца (уверх)’ на семантыку слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трухтом ‘трушком’ (бераст., Сл. рэг. лекс.), трухтою ‘тс’ (беласт., Сл. ПЗБ). З польск.truchtem ‘тс’ (Мацкевіч, там жа, 5, 134). Брукнер (577) адзначае, што ў польскай мове слова trucht (truchtem, truchcikiem) з XVIII ст. і запазычана з ням.Trott ‘тс’. Паводле SWO (1980, 778), польск.trucht ‘від бегу каня, сярэдні паміж шагам і рыссю’ ўзыходзіць да с.-в.-ням.truht; ужываецца звычайна ў выразе: biec truchtem ‘бегчы трушком’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
барыто́н
(іт. baritono)
1) мужчынскі голас, сярэдні паміж басам і тэнарам, а таксама спявак з такім голасам;
2) медны духавы музычны інструмент баса-барытоннага дыяпазону і тэмбру.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
middle
[ˈmɪdəl]1.
adj.
сярэ́дні, пасярэ́дзіне чаго́-н.
a middle house in the row — сярэ́дні дом у ра́дзе
a man of middle size — мужчы́на сярэ́дняга ро́сту
2.
n.
1) сярэ́дзіна -ы f.
the middle of the road — сярэ́дзіна даро́гі
in the middle — у сярэ́дзіне, пасяро́д
2) сярэ́дзіна f. (чалаве́чага це́ла), паясьні́ца f.
3.
v.i.
1) ста́віць у сярэ́дзіне
2) склада́ць, згіна́ць пасярэ́дзіне
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
АРУВІ́МІ (Aruwimi),
рака ў Афрыцы, у Заіры, правы прыток р. Конга. Даўж. каля 1300 км, пл.бас. 116 тыс.км². Пачынаецца ў Сініх гарах пад назвай Ітуры (на З ад воз. Мабуту-Сесе-Сека), цячэ на плато, потым спускаецца ва ўпадзіну Конга. У верхнім і сярэднім цячэнні парогі і вадаспады. Паводкі (сак.—кастр.). Сярэдні расход вады 2 тыс.м³/с. Суднаходная на працягу 60 км ад вусця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПУРЫ́МАК (Apurimac; у ніжнім цячэнні Эне, Тамба),
рака ў Перу, левы прыток р. Укаялі (сістэма Амазонкі). Даўж. 1250 км, пл.бас. каля 125 тыс.км². Пачынаецца на ўсх. схіле Зах. Кардыльеры (на ПнЗ ад воз. Тытыкака), цячэ на ПнЗ у глыбокіх і вузкіх далінах, якія расчляняюць Анды. Паўнаводная летам (снеж. — люты). Сярэдні расход вады 2,9 тыс.м³/с. Вельмі парожыстая. На Апурымку горад Пуэрта-Прада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАДАЛІ́Ў (лац. Aquarius),
адно з 12 сузор’яў задыяка. Знаходзіцца ў Паўд. паўшар’і неба. Самая яркая зорка 2,9 бачнай зорнай велічыні; 90 зорак ярчэй за 6-ю зорную велічыню. У сузор’і назіраецца самая яркая і вял. на зямным небе планетарная туманнасць (вуглавыя памеры 15′ × 12′, сапраўдны сярэдні папярочнік каля 300 000 а.а.). На тэр. Беларусі відаць з сярэдзіны лета і ўвосень. Гл.Зорнае неба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ДЫДЖЭ (Adige),
рака на Пн Італіі. Даўж. 410 км, пл.бас. 14,7 тыс.км², большая ч. — у Альпах. Пачынаецца на З Эцтальскіх Альпаў, да г. Верона цячэ ў трогавай даліне, у ніжнім цячэнні — па Паданскай раўніне. Упадае ў Адрыятычнае м., утвараючы агульную дэльту з р. По. Паводкі вясной і восенню. Сярэдні расход вады 266 м³/сек. Суднаходная ў ніжнім цячэнні. ГЭС. На рацэ г. Верона.