помнік архітэктуры позняга барока. У г. Мазыр Гомельскай вобл. Пабудаваны ў 1744—45 у б. урочышчы Кімбараўка па фундацыі Б.Ражанскага на правым беразе р. Прыпяць, у т.зв. Анёльскай даліне. У 1883 кляштар закрыты, у 1888 перададзены праваслаўным. Уключае мураваны касцёл Міхаіла і жылы корпус, абнесеныя мураванай агароджай. У 1893—94 касцёл рэканструяваны пад царкву: прыбудаваны драўляная званіца, бакавая мураваная галерэя і інш. Касцёл — 1-нефавы, пакрыты высокім 2-схільным дахам з увагнутымі вальмамі над 3-граннай апсідай. Мае моцную канструкцыю (таўшчыня сцен 1,5 м). Гал. фасад расчлянёны на 3 часткі высокімі пілястрамі, завершаны шырокім тонкапрафіляваным карнізным поясам і ступеньчатым атыкам (надбудаваны ў 1894). Бакавыя фасады дэкарыраваны 3 ярусамі фігурных і арачных ніш з конхамі ў верхнім ярусе. Гал. ўваход праз нізкі 5-гранны тамбур, дэкарыраваны буйнымі вуглавымі лапаткамі. Інтэр’ер быў аздоблены сюжэтнай фрэскавай размалёўкай пач. 18 ст. (не захавалася). Першапачаткова з касцёлам з ПнУ злучаўся крыты бляхай і чарапіцай П-падобны ў плане 3-павярховы жылы корпус (1-ы паверх мураваны, 2-і і 3-і — з «прускага муру»), які ствараў унутр. двор. Захаваўся корпус прамавугольны ў плане, 2-павярховы, накрыты 2-схільным дахам. Фасады рытмічна расчлянёны квадратнымі і прамавугольнымі аконнымі праёмамі і шырокімі лапаткамі ў прасценках. Іл.гл. да арт.Кімбараўскія цыстэрцыянскія кляштары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ СВЯТАДУ́ХАЎСКІ МАНАСТЫ́Р БАЗЫЛЬЯ́НАК,
помнік архітэктуры рэнесансу ў Мінску. Засн. ў 1641 на Высокім рынку (цяпер пл. Свабоды) А.Сялявам. Першая ігумення К.Сапега пералічыла манастыру 10 тыс. злотых. Напачатку манастыр размяшчаўся ў мураваных жылых дамах, пабудаваных у 2-й пал. 16 — пач. 17 ст. Каля 1650 узведзены мураваны будынак манастырскага корпуса (выкарыстаны скляпы і сцены першапачатковых будынкаў) і прамавугольная ў плане капліца, аб’яднаная з царквой Св. Духа (гл.Мінская царква Святога Духа і базыльянскія манастыры). Корпус 2-павярховы П-падобны ў плане, меў высокі вальмавы дах з чарапіцы. Тарэц даху ў паўд.-ўсх. крыле быў выкананы ў выглядзе фігурнага шчыта (перароблены ў 19 ст.). Плоскасці сцен фасадаў пазбаўлены дэкору, рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Манастыр быў злучаны з капліцай крытай галерэяй, якая праходзіла над высокай мураванай сцяной (мела 3-пралётны праезд; разбурана ў сярэдзіне 19 ст.). Корпус быў злучаны з царквой Св. Духа. У інтэр’еры быў вял. залачоны драўляны алтар з абразамі Божай Маці, св. Базыля і Ісафата. На ПнУ знаходзіўся манастырскі двор з гасп. пабудовамі, абнесены сценамі. У 1795—99 вядомы як правасл. Петрапаўлаўскі манастыр. У 1-й пал. 19 ст. ў б. манастыры размяшчалася кансісторыя, з 2-й пал. 19 ст. — жылы дом (вул. Энгельса, 1). Будынак на рэстаўрацыі (1999).
У.М.Дзянісаў, Л.У.Іванова.
Корпус Мінскага Святадухаўскага манастыра базыльянак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСТА́ЎСКІ АРХІТЭКТУ́РНЫ АНСА́МБЛЬ,
помнік горадабудаўніцтва 2-й пал. 18 ст. ў г. Паставы Віцебскай вобл. Пабудаваны ў 1760—80-я г. ў стылі барока з удзелам італьян.арх. Дж.Сака на высокім узгорку берага р. Мядзелка. Быў адм., культ. і гандл. цэнтрам горада. Напачатку забудова была драўляная. На прамавугольнай у плане плошчы (295 × 93 м) цэнтр. месца займалі гандл. рады. На зах. баку плошчы размяшчаліся будынак канцылярыі і суда, абапал яго сіметрычна стаялі па 3 дамы рамеснікаў; іх фланкіравалі дом урача і гасцініца. На ўсх. баку паміж драўлянымі храмамі быў 2-павярховы з вежай будынак школы, на паўд. баку — карчма і сіметрычна ёй 2 аднолькавыя гасцініцы, на паўн. — аўстэрыя і 3 дамы рамеснікаў. Захаваліся дом урача, 3 дамы рамеснікаў, гасцініца, жылы дом. Дом урача — прамавугольны ў плане мураваны 2-павярховы будынак накрыты высокім вальмавым чарапічным дахам. Гал. фасад сіметрычна раскрапаваны нішамі і філёнгамі. Дамы рамеснікаў прамавугольныя ў плане, 1-павярховыя, з мансардамі, накрытыя 2-схільнымі чарапічнымі дахамі. Утвараюць суцэльную забудову. Гасцініца мае ідэнтычную з домам урача аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю. Жылы дом — 1-павярховы прамавугольны ў плане мураваны будынак. Сфарміраваны ў выніку аб’яднання і рэканструкцыі ў 19 ст. дамоў рамеснікаў. Гал. фасад атрымаў складаную асіметрычную кампазіцыю з высокімі ступеньчатымі атыкамі, спрошчанай крапоўкай сцен, шатровай вежачкай над адным з прамавугольных аконных праёмаў.
С.Г.Багласаў.
Пастаўскі архітэктурны ансамбль: 1, 2 — дамы рамеснікаў; 3 — дом урача.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
барада́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае бараду (у 2 знач.). Высокі барадаты дзед жвава махаў вяслом.Якімовіч.Дрэвы — нібы дзяды: Сівізна па галінах кашлатых. Я прыходжу сюды, Як на сход мудрацоў барадатых.Макаль.//узнач.наз.барада́ты, ‑ага, м.Ажно ўзмаліўся барадаты: — Браток, хоць паўжывым ты адпусці ў двор! Дальбог, не я, а козы вінаваты...Валасевіч.// Пра што‑н. калматае, нібы зарослае барадой. А то былі ўсё вузенькія ніўкі-шнурочкі, адмежаваныя .. пукатымі, барадатымі межкамі, як змейкамі, што беглі між сцен жыта.Гартны.
2.Разм. Даўні, здаўна вядомы. Словам, дружба ў нас барадатая, стрэльбы ў нас аднолькавыя, дубальтоўкі, пароўну заўсёды мы здабычы вязём з паездкі...Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абле́злы, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Той (такі), у каго (у якім) вылезла шэрсць, поўсць. Сухарлявы конь а аблезлай ад мулкага хамута шыяй ледзь мог цягнуць плуг.Каваль.// Які пачаў мяняць скуру. Аблезлы нос.
2. Які выліняў, змяніў колер, выцвіў. На.. [Шурку] была аблезлая блакітная саколка і падкасаныя вышэй калена няпэўнага колеру картовыя штаны.Васілевіч.
3. З абдзёртым верхнім слоем; аблуплены; выцерты. Аблезлы дом. □ Холадам веяла і жудасцю ад аблезлых высокіх сцен.Галавач.Тады [Яўхім] імчаўся ў гумно, дзе стаяла аблезлая малатарня, афарбаваная калісьці ў сіні колер.Чарнышэвіч.
4.перан. Непрыгожы, неахайны, плюгавы. У такія хвіліны Косцю хацелася схапіць гэтую аблезлую малпу [Іваноўскага] і задушыць уласнымі рукамі.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наве́рсе,
1.прысл. На верхняй частцы чаго‑н. Зімою ўпарты вецер свістаў у праломах сцен, ляскаў недзе наверсе бляхаю, невядома як уцалелаю.Мележ.Я са сваім таварышам.. пілаваў дошкі прадоўжнай пілой. Ён наверсе, я ўнізе.Чарнышэвіч.// На верхнім паверсе. Наверсе, у гаспадара дома, зайграла музыка.Якімовіч.
2.прысл. У вышыні, уверсе. [Манг з братам] на кожным кроку бачылі новы малюнак.. То траплялі ў такую цясніну або шчыліну, што толькі высока наверсе відаць была стужка неба.. То выязджалі на светлы вясёлы прастор.Маўр.
3.прысл., перан.Разм. У вышэйшай інстанцыі.
4.прыназ.зР. Выражае прасторавыя адносіны: ужываецца пры абазначэнні прадмета, на верхняй частцы якога размяшчаецца што‑н. [Волечка] сядзела наверсе воза, а.. [Кастусь] ішоў збоку.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакрыва́ла, ‑а, н.
1. Выраб з узорыстай тканіны, цюлю для пакрывання ложкаў. Ложкі каля сцен, дбайна прыбраныя, накрытыя светлымі пакрываламі, стол каля акна.Мележ.// Род жаночай адзежы ў выглядзе накідкі (у некаторых народнасцей). Вось едзе на шэрым восліку жанчына з адкрытым тварам, захутаная ў белыя пакрывалы.В. Вольскі.// Кавалак якой‑н. матэрыі, якім пакрываюць што‑н. Закруткін знік, закрыўшы люк бліндажа брызентавым пакрывалам.М. Ткачоў.
2.перан. Пра ўсё тое, што атуляе, ахутвае, усцілае сабой што‑н. Беласнежным пакрывалам заслала зіма наваколле.Шыловіч.[Пеця] радаваўся ўсяму: і ночы, што чорным пакрывалам ахінула зямлю, і полю, якое не раз удоўж і ўпоперак мералі яго ногі, і нават дажджу.Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цагля́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да цэглы. Цагляная кладка. □ Сыпаліся разбітыя кулямі шыбы, ляцеў тынк і руды цагляны пыл.Грахоўскі.// Зроблены з цэглы. Цагляны будынак. □ Тут [у мястэчку] ёсць цагляная лазня, царква св. Магдалены, два млыны, дзве школы, сінагога, касцёл і камяніца Базыля Трайчанскага.Колас.Двор Кацубаў быў адгароджаны новымі шчыкетамі, з брамаю і каліткаю, за якімі відаць была новая хата на высокім цагляным падмурку.Якімовіч.
2. Які мае колер цэглы; карычневата-чырвоны. На круглым твары цаглянага колеру тырчэлі сіваватыя тоўстыя вусы.Бядуля.Твар Дзічкоўскага быў цаглянага колеру.Алешка.І цагляная чырвань новых муроў На мяне пральецца, як кроў. І за белаю вапнаю свежых сцен Я ўбачу хаціны чорны шкілет.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗЯМЛЯ́НКА,
1) заглыбленая ў зямлю жылая пабудова, прамавугольная або круглая ў плане, з перакрыццем з жэрдак ці бярвён, засыпаных зямлёй. Адзін з самых старажытных і пашыраных відаў уцепленага жылля, вядомы з эпохі верхняга палеаліту.
Сцены З. рабілі з бярвён або плялі з галля і абмазвалі глінай. Унутры звычайна знаходзілася агнішча, уздоўж сцен — нары. У эпоху неаліту З. былі невялікіх памераў, у эпоху бронзы — вялікія з некалькімі памяшканнямі і агнішчам. У неаліце, жал. веку, раннім сярэдневякоўі (6—9 ст.) і ў эпоху Кіеўскай Русі на землях славян, у т. л. ў Беларусі, вядомы таксама паўзямлянкі — З. з драўляным зрубам, большая ч. якога ўзвышалася над зямлёй (гл.Жыллё). Як жылыя пабудовы З. і паўзямлянкі зберагліся ў комі, удмуртаў і інш. да 17—18 ст., у ітэльменаў і ніўхаў да 19 ст., у каракаў, кетаў, селькупаў да 20 ст., у паўночна-амер. індзейцаў (напр., навахаў) і эскімосаў да нашых дзён.
2) З. вайсковая — дрэваземляное збудаванне для размяшчэння асабовага складу войск і штабоў у палявых умовах. Будуюцца адна- або двухсхільнымі з перакрыццем з жэрдак (накату з бярвён), глінянай праслойкі і грунтавой абсыпкі, з выхаднымі тамбурамі ў тарцах. Маюць печ для абагрэву і абсталяванне для адпачынку. У Вял.Айч. вайну сав. войскі і партызаны выкарыстоўвалі З. з драўляным зрубам і перакрыццем з бярвён у 2—3 накаты. Карысталася З. і насельніцтва вёсак, спаленых акупантамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУЦК,
горад на Украіне, цэнтр Валынскай вобл., на р. Стыр. 218 тыс.ж. (1997). Чыг. станцыя. Вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прыстань. Прам-сць: машынабудаванне і металаапрацоўка (аўтамабілі, прыборы, электраапаратура і інш.), лёгкая (сінт. скуры, меланжавыя, швейныя, абутковыя вырабы), хім., харчасмакавая; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Пед.ін-т. 2 т-ры. Філармонія. Музеі: маст., краязнаўчы і інш.Гіст.-арх. запаведнік (з 1970). Арх. помнікі: Верхні замак (13—16 ст.), рэшткі сцен Ніжняга замка (14—17 ст.), Пакроўская (15 ст.) і Крыжаўзвіжанская (1619—20) цэрквы, езуіцкі калегіум (17 ст.), касцёл (1606—25), сінагога (1626—29), манастыр трынітарыяў (1728—30), Троіцкі сабор (1754) і інш.
Паводле летапісу вядомы з 1085. Да сярэдзіны 12 ст. ў складзе Кіеўскай Русі, пазней ва Уладзіміра-Валынскім (Галідка-Валынскім) княстве. У 1240 разбураны мангола-татарамі. 3 сярэдзіны 14 ст. ў складзе ВКЛ. У 14 — сярэдзіне 20 ст. цэнтр Луцкай рымска-каталіцкай епархіі, у якую ўваходзілі тэр. Валыні і паўд. Беларусі (да канца 18 ст.). У 1432 атрымаў магдэбургскае права. Паводле Люблінскай уніі 1569 у складзе Польшчы, цэнтр Валынскага ваяв. Гараджане падтрымалі Налівайкі паўстанне 1594—96. У 1706 разбураны шведамі. З 1795 у складзе Расіі, з 1797 пав. горад Валынскай губ. У 1-ю сусв. вайну каля Л. рус. войскі прарвалі аўстра-герм. фронт (гл.Паўднёва-Заходняга фронту наступленне 1916). У 1918 акупіраваны войскамі Германіі, у 1919 — Польшчы. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 у Польшчы. З 1939 у складзе Украіны, цэнтр Валынскай вобл. У Вял.Айч. вайну акупіраваны ням.-фаш. войскамі (1941—14).