ГУ́КАЎ (Аляксандр Мікалаевіч) (н. 18.3.1972, Мінск),
бел. спартсмен (плаванне). Майстар спорту міжнар. Класа (1996). Пераможца на дыстанцыі 200 м брасам і бронзавы прызёр на дыстанцыі 100 м брасам у 25-метровым басейне 1-га чэмпіянату Еўропы (1996), чэмпіён Еўропы на дыстанцыях 100 і 200 м брасам у 50-метровым басейне (1997).
т. 5, с. 525
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАБАЦІ́НСКІ (Леанід Іванавіч) (н. 28.1.1938, г.п. Краснаполле Сумскай вобл., Украіна),
украінскі спартсмен (цяжкая атлетыка). Засл. майстар спорту (1964). Скончыў Харкаўскі пед. ін-т (1964). Алімпійскі чэмпіён (1964, 1968), чэмпіён свету (1965, 1966), чэмпіён Еўропы (1966, 1968), неаднаразовы чэмпіён СССР у 1964—69 у цяжкай вагавой катэгорыі. Устанавіў 17 сусв. рэкордаў.
т. 6, с. 409
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЯБА́НАЎ (Анатоль Мікалаевіч) (н. 8.10.1952, г. Жодзіна Мінскай вобл.),
бел. спартсмен (воднае пола). Майстар спорту СССР міжнар. класа (1975). Скончыў Бел. ін-т фіз. культуры (1974). Удзельнік XXI Алімп. гульняў (1976, г. Манрэаль, Канада). Чэмпіён свету (1975, г. Калі, Калумбія). Чэмпіён СССР (1976—78). Пераможца і прызёр міжнар. і ўсесаюзных спаборніцтваў.
т. 8, с. 353
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАПІ́ЦКІ (Уладзімір Міхайлавіч) (н. 15.2.1959, г. Гродна),
бел. спартсмен (фехтаванне на рапірах). Майстар спорту СССР міжнар. класа (1978). З 1977 інструктар Спорткамітэта Беларусі. Сярэбраны прызёр XXII Алімп. гульняў (1980, Масква) у камандным першынстве. Чэмпіён свету сярод юнакоў (1977), сярод дарослых (1979), чэмпіён VII летняй Спартакіяды народаў СССР (1979) у камандным першынстве.
т. 9, с. 133
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ЙВЕР ((Laver) Родні Джордж) (н. 9.8.1938, г.Ракгемптан, Аўстралія),
аўстралійскі спартсмен (тэніс). Уладальнік прыза «Вялікі шлем» (1962, 1969). Пераможца Уімблдонскага турніру ў адзіночным (1961, 1968), у мужчынскім парным (1971, з Р.Эмерсанам) і ў змешаным парным (1959—60, з Д.Хард) разрадах. Чэмпіён Аўстраліі (1960). Пераможца Кубка Дэвіса (1958—62, 1973).
т. 9, с. 189
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ЎЭНС ((Owens) Джэймс Кліўленд) (12.9.1913, г. Данвіл, штат Алабама, ЗША — 31.3.1980),
амерыканскі спартсмен (лёгкая атлетыка). Чэмпіён XI Алімп. гульняў (1936, Берлін) у бегу на 100 і 200 м, скачках у даўжыню і эстафетным бегу 4 × 100 м. Рэкардсмен свету ў бегу на кароткія дыстанцыі (1935, 1936) і скачках у даўжыню (1935).
т. 11, с. 459
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЛЬНІКАЎ (Уладзімір Валяр’янавіч) (н. 21.5.1960, С.-Пецярбург),
расійскі спартсмен (плаванне). Засл. майстар спорту СССР (1978). Чэмпіён Алімп. гульняў у Маскве (1980) у плаванні вольным стылем на дыстанцыі 400 м, 1500 м і ў эстафеце 4 × 200 м, свету (1978, 1982), Еўропы (1977, 1981, 1983) і СССР (1978—87) на розных дыстанцыях.
т. 14, с. 119
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІРЫДЗЕ́НКА (Георгій Уладзіміравіч) (н. 3.12.1962),
бел. спартсмен (гандбол). Засл. майстар спорту (1989). Скончыў Бел. ін-т фіз. культуры (1985). Чэмпіён XXIV Алімп. гульняў (1988, Сеул), чэмпіён свету сярод юніёраў (1983), прызёр чэмпіянату свету (серабро, 1990). З 1990 у Італіі (трэнер), з 1993 — у Германіі. У 1996 — трэнер каманды юніёраў Беларусі.
т. 14, с. 263
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
атле́т
(гр. athletes)
1) спартсмен, які займаецца атлетыкай, 2) чалавек моцнага складу і вялікай фізічнай сілы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
натрэнірава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад натрэніраваць.
2. у знач. прым. Які атрымаў добрую трэніроўку; вопытны, умелы. Натрэніраваны спартсмен. □ Першы ішоў ляснік. За ім лёгкім крокам натрэніраванага хадака нячутна ступаў незнаёмец. Паўлаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)