1. Які мае адносіны да тытана 1; вызначаецца велізарнай фізічнай або маральнай сілай, розумам, талентам. Тытанічны герой «Адвечнай песні», Мужык.., стаў для Купалы чымсьці накшталт маральнага крэдытора.Бярозкін.
2. Уласцівы тытану 1; вялікі па сіле, размаху; грандыёзны. Нельга не здзіўляцца яго [А.Я. Багдановіча] сапраўды тытанічнай працаздольнасці.«Полымя».Ул.І. Ленін вёў у Кракаве тытанічную рэвалюцыйную работу.«Работніца і сялянка».З кожным годам усё больш велічна і неадхільна паўстае ў вачах сучаснікаў тытанічны подзвіг народа, які зламаў хрыбет шалёным звяругам.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ценявы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да ценю (у 2, 6 знач.). Ценявыя ўзоры. Ценявая праекцыя. Ценявы тэатр. Ценявыя фарбы.
2. Які знаходзіцца ў цяні (у 1 знач.); неасветлены. Ценявы бок вуліцы. □ Некалі гэтая.. [ігруша] раскошна і маляўніча развіналася над хатай, яе лісце было да таго густое, што пры невялікім дожджыку ўвесь ценявы бок страхі аставаўся сухі.Кулакоўскі.
3.перан. Адмоўны, непажаданы. Ценявыя бакі жыцця Багдановіч раскрываў з настолькі вялікім пачуццём меры, што раскрыццё іх было ў яго сапраўды не «кветкамі зла».Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пры́цьма, прыцьмом, прыцьмелі ’аніяк, зусім’ (ТС), прыть‑ MÓM ’поўнасцю, абсалютна’ (Клім.); параўн. укр.притьма, притьмом, притьмо ’як мага хутчэй, неадкладна’; ’надта, моцна, настойліва’; ’зусім, цалкам, поўнасцю, абсалютна, якраз, абавязкова, сапраўды’; ’канчаткова; напэўна, беспамылкова’, рус.дыял.притмом ’раптоўна, неадкладна, немінуча’. Усходнеславянскія арэальныя ўтварэнні на базе *pritęti (гл. прыцяць, цяць), для якіх рэканструюецца праформа *priіьп‑то (Карскі 2 — З, 67; Люканен, Восточнослав. и общ. яз., 119). Формы, што ўзыходзяць да Тв. скл., узніклі на аснове ўспрымання прыцьма як назоўніка або па аналогіі з іншымі прыслоўямі тыпу пры‑ цемкам, параўн. прыгнём ’змярканне’ (Нас.), прытьмом ’вечарам, на змярканні’ (Сл. Брэс.). Не выключаны ўплыў аналагічных формаў прыслоўяў ад прыць, прытны (гл.), параўн. прытном ’вельмі часта; усутыч’ (Стан.), прытнём ’хутка’ (З жыцця).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
велічыня́, ‑і; мн. велічыні, ‑чынь; ж.
1. Памер, аб’ём, працягласць чаго‑н. Стол сярэдняй велічыні. □ Знадворку.. хата сапраўды мела.. прыстойны выгляд і нават сярод іншых вызначалася сваёй велічынёй і свежасцю.Зарэцкі.Звер гэты быў незвычайнае велічыні.Колас.
2. Колькасць чаго‑н.; сума; лік. Велічыня зарплаты. Велічыня асігнаванняў.
3.Спец. Усё тое, што можна вымераць, злічыць. Пастаянная велічыня. Зменная велічыня. Натуральная велічыня. Абсалютная велічыня.
4.перан. Пра што‑н. выдатнае ў тых ці іншых адносінах. Джордж Лоўрэнс у гэты час быў даволі прыкметнай велічынёй сярод чыкагскіх мастакоў.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
духо́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да духу (у 1 знач.); звязаны з унутраным, псіхічным жыццём чалавека. Духоўны свет чалавека. Духоўныя інтарэсы. Духоўная блізкасць. □ Сапраўды-такі здараюцца духоўныя перавароты ў маладых людзей, здаецца часам, што перайначваецца ў чалавека натура.Чорны.//перан. Нематэрыяльны, бесцялесны. Хлеб духоўны.
2. Звязаны з рэлігіяй, царквой; проціл. свецкі. Духоўная ўлада. Духоўная музыка.// Звязаны з кіраўніцтвам царкоўнымі справамі, падрыхтоўкай служыцеляў культу. Духоўнае ведамства. Духоўная семінарыя.// Які належыць да духавенства. Духоўная асоба.// Які прысвойваецца служыцелям царквы. Духоўны сан. Духоўнае званне.
•••
Духоўны айцецгл. айцец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суха́р, ‑а, м.
1. Высушаны кавалак хлеба, булкі. Усе дні маці сушыла патроху сухары.Якімовіч.У нас не было амаль нічога: апошнія сухары мы раздалі за дзень да прарыву блакады.Сіўцоў.// Сорт сухога печыва. Ванільныя сухары.
2.перан.Разм. Пра сухога, нячулага чалавека. Лейтэнант разгубіўся, ён зусім не быў сухаром і педантам, але ён сапраўды нёс службу.Шамякін.Не стаў Кастусь зазнайкай і кабінетным сухаром, — заўсёды з людзьмі і заўсёды працуе шчыра.Брыль.
3. У тэхніцы — назва розных дапаможных прамежкавых дэталей у механізмах і вузлах машын.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фамі́лія, ‑і, ж.
1. Род, шэраг пакаленняў, якія маюць аднаго продка. Старасвецкі панскі палац, старое гняздо радавітай польскай фаміліі, утуліўшы ў полаг цемры сваю вежу, панура вырысоўваецца на фоне цёмнага неба.Колас.
2.Уст. Сям’я, члены сям’і. Жыла пад гэту пару ў Сіўцы адна досыць цікавая фамілія.Зарэцкі.— І вось я пытаюся ў вас, — у голасе [Гелены] была відавочная пагроза, — ці сапраўды вы вырашылі назаўсёды парваць усе сувязі з гэтай фаміліяй.Караткевіч.
3. У Старажытным Рыме — сям’я разам з рабамі і кліентамі (у 1 знач.).
[Лац. familia.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фарма́льна, прысл.
1. З захаваннем неабходных фармальнасцей. [Максім:] — Мне перайсці ў каталіцкую веру фармальна лёгка, — але ж я ўсёй сваёй істотай супроць любой рэлігіі.Машара.// Па фармальных прыкметах, афіцыйна. Самуйлёнак фармальна не быў членам партыі, але творы яго прасякнуты духам партыйнасці.«Маладосць».
2. Знешне. Булай прадставіў заводакіраўніцтву шырокі план па ўкараненню знойдзеных рэзерваў. Фармальна гэта выглядала правільным.Шыцік.// Не ўнікаючы ў сутнасць справы. Рэальная, узятая з жыцця сітуацыя сапраўды магла прывабіць аўтара і паслужыць канвой для цікавага апавядання, калі 6 пісьменнік не паставіўся да сваёй задачы фармальна.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
fact
[fækt]
n.
1) факт -у m.; акалі́чнасьць f.; падзе́я f.; зья́ва f.
scientific facts — навуко́выя фа́кты
2) пра́ўда, сапра́ўднасьць f.; рэчаі́снасьць, су́тнасьць f.
the fact is that — рэч у тым, што
after the fact Law — пасьля́ ўчыне́ньня злачы́нства
in fact or as a matter of fact — у сапра́ўднасьці, факты́чна
in point of fact — сапраўды́; факты́чна
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
jawa
jaw|a
ж. ява; рэчаіснасць;
na ~ie — наяве;
sen to czy ~a? — ці гэта мне сніцца, ці сапраўды так?; ці гэта сон, ці ява?;
śnić na ~ie — бачыць сны наяве; сніць наяве
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)