канструкцыйна самастойная частка культавага збудавання; выступ будынка (прамавугольны, шматвугольны, паўкруглы ў плане), які перакрыты паўкупалам ці самкнутым скляпеннем. Упершыню з’явілася ў стараж.-рымскіх базіліках, адкуль перайшла ў хрысціянскія храмы. У апсідзе размяшчаюцца алтар, клір, месца для вышэйшых духоўных і свецкіх асоб, культавыя рэліквіі і г.д. У каталіцкіх храмах дапаўнялася прэсбітэрыем.
Апсіда Троіцкага касцёла ў г.п. Ружаны Пружанскага раёна Брэсцкай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІКАНЕ́Р,
горад на ПнЗ Індыі, у штаце Раджастхан. Засн. ў 1488. 415 тыс.ж. (1990). Чыг. і аўтамаб. вузел. Гандл. цэнтр (воўна, скуры, соль, збожжа) раёна арашальнага земляробства ў пустыні Тар. Хім.прам-сць; эл.-тэхн. і мех. прадпрыемствы, выраб шкла і керамікі. Саматужны выраб дываноў, шарсцяных хустак, пледаў, коўдраў, маст. вырабаў з слановай косці і каштоўнай драўніны. У наваколлі здабыча фасфарытаў, азбесту, гіпсу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАКЭ́Ў (Bacău),
горад на У Румыніі, каля ўпадзення р. Бістрыца ў р. Серэт. Адм. ц. жудэца (павета) Бакэу. Вядомы з 15 ст. 204,5 тыс.ж. (1993). Трансп. вузел. Аэрапорт. Цэнтр нафтаздабыўнога і лесапрамысл. раёна. Машынабудаванне (у т. л. прылада- і авіябудаванне, вытв-сць абсталявання для нафтавай прам-сці), цэлюлозна-папяровая, дрэваапр., тэкст., швейная, гарбарна-абутковая, харч.прам-сць. 2 ГЭС. Царква 15 ст. Музеі. ВНУ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́БВЕ (Kabwe),
горад у Замбіі. Адм. ц. Цэнтральнай правінцыі. Узнік у 1902 у сувязі з распрацоўкай рудніка, да 1967 наз. Брокен-Хіл. 348,6 тыс.ж. (1990). Вузел чыгунак і аўтадарог. Здабыча і выплаўка свінцу, цынку, ванадыю. Прам-сць: харч., тэкст., буд. матэрыялаў, хімічная. Цэнтр с.-г.раёна (вытв-сць кукурузы і тытуню, жывёлагадоўля). У адным з руднікоў К. ў 1921 знойдзены чэрап выкапнёвага чалавека (палеаантрапа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХО́ДНЯЯ А́РМІЯ 1918—19,
аператыўнае аб’яднанне часцей і злучэнняў Чырв. Арміі на тэр. Беларусі ў грамадз. вайну. Сфарміравана паводле загаду РВС Рэспублікі ад 15.11.1918 з войск Заходняга раёна абароны 1918. У склад арміі ўвайшлі Заходняя, Пскоўская (з 21.1.1919 Літоўская) і 17-я (б. Віцебская) стралк. дывізіі. Камандуючы А.Я.Снесараў. Падпарадкоўвалася Галоўнакамандуючаму, з 19.2.1919 у складзе Заходняга фронту 1919—24. 13.3.1919 пераўтворана ў Беларуска-Літоўскую армію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПАЯ́Н,
(Popayán), горад на ПдЗ Калумбіі, у даліне р. Каўка. Адм. ц. дэпартамента Каўка. Засн. ў 1536. Каля 200 тыс.ж. (2000). Чыг. ст., вузел аўтадарог, праходзіць Панамерыканская шаша. Гандл. цэнтр с.-г.раёна (кава, цукр. трыснёг, тытунь, какава). Прам-сцьхарч. (у т. л. мукамольная) і лёгкая. Вытв-сць плеценых сумак і цыновак. Ун-т. Музей каланіяльнага мастацтва. Арх. помнікі 16—18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТА́НСАС (Matanzas),
горад на Пн Кубы, у бухце Матансас Атлантычнага ак.Адм. ц. правінцыі Матансас. Засн. ў 1693. 120 тыс.ж. (1991). Трансп. вузел, порт (вываз цукру). Гандл. цэнтр с.-г.раёна (цукр. трыснёг, хенекен, садавіна і інш.). Прам-сць: тэкст., гарбарна-абутковая, маш.-буд., хім. (вытв-сць сернай кіслаты, угнаенняў, штучнага валакна), харчасмакавая, вытв-сць тытуню, буд. матэрыялаў. Каля М. карставыя пячоры Бельямар. Археал. музей. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛА́КА (Malacca),
горад і порт у Малайзіі, на паўд.-зах. узбярэжжы п-ва Малака. Адм. ц. штата Малака. Засн. ў 1402. Каля 120 тыс.ж. (1997), пераважна кітайцы. Трансп. вузел. Аэрапорт. Цэнтр с.-г.раёна (пераважае каўчукаводства). Прам-сць: буд. матэрыялаў, тэкст., алейная, гумавая, машынабудаўнічая. ЦЭС. Культ. і гіст.цэнтр.Дзярж. музей. Арх. помнікі калан. перыяду (17—18 ст.). Кіт. могілкі з пахаваннямі часоў дынастыі Мін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЛЕНСКАЕ БАРО́КА,
арх.-маст. сістэма, якая склалася ў манум. культавай архітэктуры ВКЛ у сярэдзіне 18 ст. Як самастойны стыль вылучаны і распрацаваны ў 1930-я г. ў мастацтвазнаўстве Зах. Беларусі. Арх. помнікі віленскага барока вызначаюцца вытанчанасцю прапорцый, скульпт. пластычнасцю фасадаў і інтэр’ераў, маляўнічасцю сілуэта, утворанага шмат’яруснымі ажурнымі вежамі і фігурнымі атыкавымі франтонамі. Выкарыстанне прынцыпаў віленскага барока ў архітэктуры уніяцкіх храмаў вызначыла не толькі іх пластычныя, але кампазіцыйныя асаблівасці ў выніку спалучэння раманскіх і візант.маст. уплываў, сімволікі каталіцкай і правасл. царквы, літургічных патрабаванняў. Лепшыя ўзоры віленскага барока на Беларусі: уніяцкія храмы — Полацкі Сафійскі сабор, Барунскі манастыр базыльян, Беразвецкі кляштар базыльян, Глыбоцкі касцёл і кляштар кармелітаў, Івянецкі касцёл і кляштар францысканцаў, касцёл базыльян у в. Вольна Баранавіцкага р-на, Спаса-Праабражэнскі сабор у Магілёве, касцёлы ў Гродне, Оршы, Слоніме і інш. Важную ролю ў стварэнні своеасаблівай школы віленскага барока адыграла творчасць І.К.Глаўбіца.
Т.В.Габрусь.
Да арт.Віленскае барока. Сафійскі сабор у Полацку.Да арт.Віленскае барока. Фрагмент фасада касцёла базыльян у в. Вольна Баранавіцкага раёна.Да арт.Віленскае барока. Царква кляштара базыльян у в. Беразвечча Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫКАНА́ЎЧЫ КАМІТЭ́Т(выканком) Савета дэпутатаў,
выканаўчы і распарадчы орган мясц. кіравання агульнай кампетэнцыі ў Рэспубліцы Беларусь і некаторых краінах СНД. На Беларусі ўтвараецца на тэр. вобласці, раёна, горада, раёна ў горадзе, пасёлка, сельсавета на тэрмін паўнамоцтваў адпаведнага Савета. Старшыня абл. і Мінскага гар. выканаўчага камітэта назначаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь з наступным зацвярджэннем на сесіі абл. (Мінскага гарадскога) Савета. Старшыні ніжэйстаячых выканаўчых камітэтаў адносна абл. і Мінскага гар. выканаўчых камітэтаў назначаюцца старшынямі вышэйстаячых выканаўчых камітэтаў у тым жа парадку. У склад выканаўчага камітэта ўваходзяць намеснікі старшыні выканаўчага камітэта, кіраўнік спраў (сакратар) і члены выканаўчага камітэта, якія назначаюцца старшынёй адпаведнага выканаўчага камітэта па ўзгадненні з вышэйстаячым выканаўчым і распарадчым органам. У склад выканаўчага камітэта мясц. Савета могуць уваходзіць дэпутаты гэтага Савета. Выканаўчы камітэт падсправаздачны і падкантрольны вышэйстаячаму выканаўчаму і распарадчаму органу, а таксама падсправаздачны адпаведнаму мясц. Савету па пытаннях, аднесеных да кампетэнцыі Савета. Парадак дзейнасці і кампетэнцыі выканаўчых камітэтаў розных узроўняў вызначаны Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» ад 20.2.1991 з наступнымі змяненнямі і дапаўненнямі і інш. нарматыўнымі актамі.