У Бешанковіцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ула, каля в. Хоціна, за 24 км на ПнЗ ад г.п. Бешанковічы. Пл. 0,22 км², даўж. 960 м, найб.шыр. 410 м, найб.глыб. 4,2 м, даўж. берагавой лініі 2,4 км. Пл. вадазбору 0,7 км². Катлавіна рэшткавага тыпу, выцягнутая з З на У. Схілы катлавіны выш. 5—8 м, разараныя, месцамі пад хмызняком. Берагі нізкія, пясчаныя, на З сплавінныя, на Пн зліваюцца са схіламі. На Пд і У забалочаная і парослая хмызняком пойма шыр. да 350 м. Дно да глыб. 3 м пясчанае, ніжэй сапрапелістае. Зарастае да глыб. 2 м. Упадаюць 2 канавы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАЧЭ́РСКІ,
біялагічны заказнік рэсп. значэння ў Чачэрскім р-не Гомельскай вобл.Засн. ў 1978 для аховы, рацыянальнага выкарыстання і аднаўлення прыродных запасаў лек. раслін. Пл. 24,6 тыс.га. Водна-ледавіковая раўніна з дзюнамі, на З — хвалістая тэраса з астанцамі марэннай раўніны і дзюнамі. Глебы дзярнова-падзолістыя забалочаныя і пясчаныя. Пераважаюць хвойнікі (60%) і бярэзнікі (19%) імшыстыя, верасовыя, арляковыя, чарнічныя; пашыраны ельнікі, трапляюцца чорнаалешнікі, дубровы, асіннікі, грабнякі. Лек. расліны: цмен пясчаны, святаяннік прадзіраўлены, чарніцы, брусніцы, ландыш майскі, крапіва двухдомная, палын лячэбны, сардэчнік сардэчны, страўснік звычайны, зуброўка паўднёвая і інш. У Чырв. кнізе — пылкагалоўнік чырвоны, жаўтазель германскі, канюшына лубінавая; з жывёл — барсук, кулік-сарока, чорны бусел.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧО́ЎНА,
возера ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Вята (цячэ праз возера), за 7 км на ПнЗ ад г. Міёры, каля в. Рускае Сяло. Пл. 1,14 км², даўж. 1,48 км, найб.шыр. 950 м, найб.глыб. 2,6 м, даўж. берагавой лініі 4,1 км. Пл. вадазбору 357 км². Катлавіна рэшткавага тыпу, круглаватая, выцягнутая з ПдЗ на ПнУ. Схілы катлавіны на 3, ПнЗ і ПдЗ слаба выражаныя, забалочаныя, на ПнУ, У і Пд спадзістыя. Берагі нізкія, пясчаныя або тарфяністыя, забалочаныя і ўкрытыя хмызняком, на 3, ПнЗ і ПдЗ сплавінныя. Дно сапрапелістае. Зарастае, шыр. паласы прыбярэжнай расліннасці 100—150 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́МНАЕ ВО́ЗЕРА У Чашніцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ула, за 1 км на ПдЗ ад пас. Першае Мая, за 16 км на ПдУ ад г. Чашнікі. Пл. 2,28 км², даўж. 2,3 км, найб.шыр. 1,31 км, найб.глыб. 2,5 м, даўж. берагавой лініі 6,49 км. Пл. вадазбору 9 км². Катлавіна рэшткавага тыпу, выцягнутая з Пн на Пд, размешчана сярод вярховага балота. Схілы катлавіны слабавыразныя, на Пнвыш. 3—8 м, супясчаныя. Берагі выш. 0,4—0,7 м, тарфяныя, абрывістыя, на Пнпясчаныя. Дно плоскае, выслана сапрапелем, участкамі пясчанае. Зарастае. Шыр. прыбярэжнай паласы трыснягу і чароту 50—100 м. Бяссцёкавае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У́БАРЦЬ,
рака на Украіне і Беларусі, правы прыток р. Прыпяць. Даўж. 292 км, пл. вадазбору 5820 км² (у межах Беларусі адпаведна 126 км і 1910 км²). Пачынаецца каля в. Андрэевічы Алеўскага р-на Жытомірскай вобл. Украіны, цячэ па Жытомірскім Палессі, на Беларусі — па Прыпяцкім Палессі. Вусце за 2 км на ПдЗ ад г. Петрыкаў Гомельскай вобл. Рэльеф плоскі, у верхняй ч.пясчаныя ўзгоркі і грады. Асн. прытокі: Пярга (Украіна), Плотніца, Лохніца, Свідовец, Гурыстая (Беларусь) — справа, Крывы Рог, Старая Убарць (Украіна), Каросцінка (Беларусь) — злева. Даліна невыразная, шыр. 500—700 м, месцамі зліваецца з прылеглай мясцовасцю; схілы пакатыя і спадзістыя, слабаперасечаныя. Пойма двухбаковая, чаргуецца па берагах, куп’істая, перасечаная старыцамі і асушальнымі каналамі, шыр. ад 100—200 м у верхнім цячэнні да 1—5 км на астатнім працягу, у разводдзе затапляецца на глыб. 0,5—2 м тэрмінам да 1—1,5 мес. Рэчышча свабодна меандруе, звілістае, у ніжнім цячэнні моцназвілістае, зрэдку трапляюцца нізкія пясчаныя астравы, якія затапляюцца. Шыр. рэчышча 10—15 м, у нізоўі месцамі да 60 м. Берагі стромкія і абрывістыя, радзей спадзістыя, забалочаныя Жыўленне мяшанае, пераважна снегавое. Замярзае ў пач. снежня. Веснавое разводдзе пачынаецца ў 1-й пал.сак. (найб.выш. над межанным узроўнем 4 м, сярэдняя 1,8—2,7 м), заканчваецца ў сярэдзіне мая. На веснавое разводдзе прыпадае 49% гадавога сцёку. Устойлівая межань настае ў ліп. (працягласць у сярэднім 3 мес), амаль штогод парушаецца 1—2 дажджавымі паводкамі. Зімовая межань (найніжэйшы ўзровень у студз.) адносна ўстойлівая, парушаецца паводкамі ў асобныя гады. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 24,4 м³/с. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац.сістэм. На рацэ гар. пасёлкі Алеўск (Украіна), Лельчыцы (Беларусь).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́РХНЯЕ ВО́ЗЕРА (Lake Superior),
возера ў сістэме Вялікіх азёрПаўн. Амерыкі, у ЗША і Канадзе. Найб. глыбокае з Вял. азёр і самае буйное з прэснаводных азёр у свеце. Размешчана на выш. 183 м. Пл. 82,4 тыс.км². Даўж. 613 км, шыр. каля 256 км, глыб. да 393 м. Паўн. берагі скалістыя і высокія, паўднёвыя — пераважна нізінныя і пясчаныя. Буйны в-аў Айл-Роял. Сцёк у воз. Гурон па р. Сент-Мэрыс. У раёне Верхняга возера радовішчы жал. руды і медзі. Верхняе возера — важнае звяно воднага шляху, які злучае ўнутр. раёны Паўн. Амерыкі з Атлантычным ак. Рыбалоўства. Нац. Паркі Айл-Роял (ЗША), Пукаскуа (Канада). Гал. парты: Дулут, Сьюпірыёр, Ашленд, Маркет (ЗША), Тандэр-Бей (Канада).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛУБЕ́ЛЬКА,
возера ў Мядзельскім р-не Мінскай вобл., у бас.р. Страча, за 35 км на ПнЗ ад г. Мядзел, у межах ландшафтнага заказніка Блакітныя азёры. Пл. 0,09 км², даўж. 520 м, найб.шыр. 350 м, найб.глыб. 17 м., даўж. берагавой лініі каля 1,7 км. Пл. вадазбору 0,41 км². Схілы катлавіны выш. 10—20 м, на У да 35 м, пясчаныя і супясчаныя, параслі лесам. Берагі нізкія, забалочаныя, пад хмызняком, на У і ПнЗ зліваюцца са схіламі. У цэнтры возера востраў пл. 0,1 га. Дно сапрапелістае. Вызначаецца высокай празрыстасцю вады, маляўнічым наваколлем. У возеры расце меч-трава (занесена ў Чырв. кнігу Рэспублікі Беларусь). Упадае ручай з воз. Ячмянец, выцякае ручай у воз. Глубля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРО́ВЕНСКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобл., у бас.р. Чарнагосніца, за 16 км на У ад г.п. Бешанковічы. Пл. 1,33 км², даўж. 2,9 км, найб.шыр. 0,93 км, найб.глыб. 4,2 м, даўж. берагавой лініі 8,5 км. Пл. вадазбору 174 км².
Катлавіна выцягнутая з Пн на Пд, схілы выш. 10—18 м, разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, у залівах забалочаныя. У цэнтры возера востраў пл. 13 га, які падзяляе яго на 2 плёсы. Дно пясчанае, глыбей за 1,5 м выслана сапрапелем. Зарастае да глыб. 1,5 м, шыр. паласы расліннасці 5—20 м. Упадаюць 5 ручаёў, у т. л. 2 з азёраў Белае і Саро. Выцякае р. Чарнагосніца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛО́ЙСА,
возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобл., у бас.р. Друйка, за 2,5 км на ПнУ ад г. Браслаў. Уваходзіць у Браслаўскую групу азёраў. Пл. 1,39 км², даўж. 2,06 км, найб.шыр. 1,02 км, найб.глыб. 15,6 м, даўж. берагавой лініі 5,8 км. Пл. вадазбору 3 км².
Схілы катлавіны невысокія, спадзістыя, паўд.-ўсх. пад хмызняком, зах. і паўд.-зах. разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, на У гліністыя, месцамі забалочаныя і парослыя хмызняком. Мелкаводдзе пясчанае, на З і У месцамі пясчана-галечнае. Найб. глыбокія часткі дна возера высланы крэменязёмістымі сапрапелямі. 3 невял. астравы. Зарастае да глыб. 5 м. Надводная расліннасць утварае паласу шыр. да 100 м. Злучана пратокай з воз. Струста.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобл., у бас.р. Шоша, за 36 км на У ад г. Глыбокае, за 2 км на ПдУ ад воз. Шо. Пл. 0,59 км², даўж. 2,13 км, найб.шыр. 570 м, найб.глыб. 24,7 м, даўж. берагавой лініі 4,8 км. Пл. вадазбору 4,2 км².
Схілы катлавіны пад лесам, на Пн, ПнЗ разараныя. Берагі на З, У, ПдУ высокія, пясчаныя, парослыя лесам, на ПнЗ і Пд нізкія, тарфяністыя. Мелкаводдзе пясчанае, глыбакаводная частка возера сапрапелістая. Паласа расліннасці шыр. 40—50 м да глыб. 4 м. Азёрны заказнік, створаны ў 1979 з мэтай захавання эталоннага па чысціні возера і яго насельнікаў, асабліва баброў.