РАБКЕ́ВІЧ (Валянцін Іванавіч) (15.2.1937, в. Аксаміты Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 6.2.1995),

бел. паэт, перакладчык, мовазнавец. Канд. філал. н. (1973). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1959). Настаўнічаў у Віцебскай і Мінскай абласцях. З 1967 у выд-ве «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя», з 1974 — «Мастацкая літаратура». Дэбютаваў вершамі ў 1957. Аўтар зб. вершаў «Ад зімы да зімы» (1982). На бел. мову пераклаў зб. М.​Чарамшыны «Апавяданні» (1982), раманы Л.​Метсара «Мары не паміраюць» (1983), А.​Кобы «Жанчына ў пяску», «Чужы твар» (абодва 1986), К.​Маккалаў «Птушкі на цернях» (з С.​Дорскім), М.​Марцінсан «Мама выходзіць замуж» (абодва 1988), аповесць М.​Гогаля «Тарас Бульба», яго камедыю «Рэвізор», паэму «Мёртвыя душы» (усе 1990), паасобныя вершы Г.​Ахматавай, С.​Ясеніна, М.​Рыльскага, апавяданні Я.​Гуцалы, М.​Зошчанкі, Г.​Цюцюнніка і інш. Выступаў з арт. па пытаннях л-ры і культуры мовы. Збіраў фальклор (зб. «Паслухай, што людзі кажуць: Беларускія народныя прыказкі, прымаўкі, прыкметы, жарты», 1985).

І.​У.​Саламевіч.

т. 13, с. 185

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РУ́БА,

радовішча даламітаў у Віцебскім р-не, каля г.п. Руба, вёсак Вярхоўе, Гралева, Цякава, Койтава, Чырвоны Двор, на правым і левым берагах р. Зах. Дзвіна. Пластавы паклад звязаны з адкладамі франскага яруса (верхні дэвон). Складаецца з 5 участкаў: Руба і Вярхоўе (адпрацаваныя), Цякава-Койтава (закансервавана), Гралева (распрацоўваецца), Чырванадворскі (рэзервовы). Даламіты шэрыя, жаўтавата-шэрыя, скрытакрышт., моцныя, участкамі трэшчынаватыя, порыстыя, кавернозныя, акварцаваныя, з лінзамі і праслоямі даламітавага пяску і друзу, маюць у сабе аксіду кальцыю CaO 23,8—34,5%, аксіду магнію MgO 14,7—22,6%. Разведаныя запасы (на ўчастках Гралева і Чырванадворскі) 843,7 млн. т, перспектыўныя 389,3 млн. т, астатак разведаных запасаў 748,1 млн. т (2000). Выяўленая магутнасць карыснай тоўшчы 10,5—30,2 м, ускрышы (пяскі, супескі, суглінкі) 22—44 м. У рэчышчы р. Зах. Дзвіна даламіты выходзяць на дзённую паверхню. Даламіты прыдатныя на выраб даламітавай мукі (для вапнавання кіслых глеб), друзу, мінер. парашку для асфальтабетону, напаўняльніка для покрыўнага слоя руберойду і часткова для нізкагатунковага шкла. Радовішча распрацоўваецца акц. т-вам «Даламіт».

А.​П.​Шчураў.

т. 13, с. 417

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Кубло́1 ’гняздо’ (Мат. Маг., Янк. Мат., Некр., Сл. паўн.-зах., Ян., Мат. Гом., Арх. ГУ, Сцяшк. Сл., Янк. I, Шн., Выг., Хрэст. дыял., Нар. лекс., Нар. словатв., Жд. 2, ТС, Шатал.), ’бярлога’ (Шн.). Укр. кубло, рус. кубло ’тс’, в.-луж. kubło ’сялянская сядзіба’. Параўн. польск. kęblać ’выкармліваць, выгадоўваць’, н.-луж. kubłaś, в.-луж. kubłać ’тс’. Бліжэйшыя індаеўрапейскія адпаведнікі лац. ac‑cumbere ’легчы’, саб. cumba ’лектыка (насілкі)’, лац. cubare ’ляжаць’, cubīle ’логава’ (Бернекер, 598; Слаўскі, 2, 124–125).

Кубло́2 ’ямка на пасевах, у пяску, зробленая курамі’ (Яшк.). Параўн. рус. кублышка ’тс’. Гл. кубло1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́чка ’каляска на адным коле, якую штурхаюць перад сабой’ (ТСБМ, Арх. Вяр.), ст.-бел. тачка ’тачка’ (1679 г., КГС), ’невялікі вазок’ (Сл. ПЗБ). Укр., рус. та́чка ’вазок на адным коле’, польск. taczka, часцей мн. л. taczki ’тс’, ст.-чэш. táčka, чэш., славац. táčky мн. ’тачка (для пяску); двухколка’, серб.-харв. та̀чке, та̏чке ’тс’. Прасл. *tačьka ’павозка, вазок’ ад прасл. *tačati ’перасоўваць (на колах, куляючы і пад.)’, параўн. стараж.-рус. такати ’гнаць, паганяць’, пазней тачати ’тс’, тачити ’гнаць; ездзіць’, польск. taczać ’пасоўваць нешта круглае, куляць’, з суф. ‑ьk‑a (Борысь, 625).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

эжэ́кцыя

(фр. éjection)

працэс змешвання двух асяроддзяў (вады і пяску, пары і вады і інш.), пры якім адно асяроддзе, будучы пад ціскам, уздзейнічае на другое і, цягнучы за сабой, выштурхоўвае яго ў неабходным напрамку.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пакасі́цца, ‑кашуся, ‑косішся, ‑косіцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць касым (у 2 знач.); перакасіцца, пакрывіцца. Месцамі штыкетнік .. пакасіўся. Шыловіч. — Трэці год за вёскай на пяску чатыры шулкі стаяць, пачарнелі І пакасіліся ад дажджу і часу... Ракітны.

2. Паглядзець скоса. Уласюк закурыў папяросу, пакасіўся на цёмны куток пакоя. Колас. Сіняўскі падкруціў чорныя вусы, пакасіўся на камандзіра. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панаганя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.

1. каго-чаго. Нагнаць, сабраць у адным месцы многа каго‑, чаго‑н. На могілках на дзядзінцы ляжала каменне — крушнямі; сюды панаганяла з вясны, яшчэ ў паводкі, пяску, і цяжка было ступаць: вязлі ногі. Пташнікаў.

2. што. Нацерці (пра мазалі). Панаганяць мазалі на руках.

3. што. Набіваючы, насадзіць на што‑н. усё, многае. Панаганяць абручы на бочку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разві́ліна, ‑ы, ж.

1. Раздвоены ствол, сук і пад., а таксама месца, дзе пачынаецца раздваенне. Развіліны рог. □ Вось і той стары каржакаваты дуб. Стаіць ён з тым жа комам снегу, заціснутым між развілін. Колас.

2. Месца разыходжання (звычайна надвае) дарогі і пад. Для свайго майстравання дзед выбраў месца ў развіліне рэчкі і ручайка, дзе было намыта многа дробнага белаватага пяску. Рылько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кубло́

1. Ямка на пасевах, у пяску, зробленая курамі (Жытк., Слаўг., Стол.). Тое ж ку́блё (Сал.).

2. Буслава гняздо (Жытк.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

рухля́к Сумесь гліны або пяску з вапнай Suarga Cretacea (Крыч. Меер, 1786; Маг. М. В. Фурсов. Описанне Могилевского музея, 1898, 76).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)