паро́жні, ‑яя, ‑яе.

Пусты, нічым не запоўнены. Сама сталоўка займала палавіну дома і двума ходамі злучалася з кухняй: праз адны дзверы неслі страву ў сталоўку, а праз другія выносілі парожнюю пасуду. Колас. Аўтобус абганяў калоны самазвалаў з гравіем і цэментам, а насустрач імчаліся парожнія машыны. Грахоўскі. // Разм. Нікім не заняты, свабодны. Якраз тут было не так багата людзей, і .. [Рыгор] пайшоў на адной лаўцы парожняе месца. Гартны. Хата была вялікая і парожняя, хоць бяры спраўляй вечарынку. Пташнікаў. Яны самі — і дзядзька, і цётка, і баба, і Казік, і сястра Казікава Стэфа — абедаюць за сталом, а я адзін, як той воўк. І яны абедаюць паперадзе: — стол потым парожні гуляе. Баранавых.

•••

Пераліваць з пустога ў парожняе гл. пераліваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сто́ены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад стаіць.

2. у знач. прым. Які скрывае ад іншых свае пачуцці, настрой, думкі і пад.; скрытны. Аляксандра — кабета стоеная. Шуснуўшы цішком разы са тры ў бор, грыбамі сваімі пахвалілася толькі тады, калі ўбачыла, што лес пусты. Навуменка.

3. у знач. прым. Які скрываецца, утойваецца ад іншых. Кажа [старшыня] спакойна, але ў гэтых спакойных словах чуецца стоены гнеў, раздражнёны крык: — Сарвеш ты мне надоі, Васіль Фёдаравіч, з такім падкормам. Шамякін. Павекі ў Сотнікава здрыгануліся, вочы бліснулі стоенай увагай. Быкаў. // Які ўласцівы каму‑, чаму‑н., але знешне яшчэ непрыкметны. А як ні старалася Вера Антонаўка жыць адасоблена, яна не магла ўнікнуць .. стоенай і даволі ўпартай барацьбы. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

próżny

próżn|y

1. парожні, пусты;

2. перан. ганарысты, пыхлівы, фанабэрысты;

na ~y żołądek — нашча;

odejść z ~ymi rękami — пайсці з пустымі рукамі;

przelewać z pustego w ~e — пераліваць з пустога ў парожняе

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

desolate

[ˈdesələt]

1.

adj.

1) запу́шчаны, занядба́ны, закі́нуты; спусто́шаны

desolate land — спусто́шаная зямля́

2) пакі́нуты, пусты́; нежылы́ (пра дом)

3) само́тны, адзіно́кі, усі́мі пакі́нуты

4) няшча́сны, ва́рты жа́лю

5) змро́чны; цяжкі́, бязра́дасны (жыцьцё)

2.

v.i.

1) спусташа́ць; разбура́ць

2) абязьлю́джваць

3) засмуча́ць, пакіда́ць у адзіно́це, рабі́ць няшча́сным

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

пра́здный

1. (пустой) пусты́; (тщетный) ма́рны; (бесполезный) бескары́сны;

пра́здный разгово́р пуста́я размо́ва;

э́то не пра́здный вопро́с гэ́та не пусто́е пыта́нне;

пра́здное любопы́тство пуста́я ціка́васць;

2. (бездельный) бяздзе́йны, гуля́шчы; (свойственный бездельнику) гульта́йскі; (незанятый) (нічы́м) незаня́ты;

пра́здная жизнь бяздзе́йнае (гуля́шчае, гульта́йскае) жыццё;

пра́здный челове́к гуля́шчы (нічы́м не заня́ты) чалаве́к; (бездельник) гульта́й, лайда́к, ло́дар.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пустава́ць (пуставаць) ’быць пустым’: пуня пустуець (Нас., ТСБМ, Шат.), ’гультаяваць, рабіць бескарысную справу’ (Нас.), пустава́ць ’быць незанятым’ (Варл.), пустова́ць ’быць незасеяным (пра поле)’ (Выг.), ’быць пустым, нявыкарыстаным, бязлюдным’ (ТС), укр. пусто́вати ’паводзіць сябе несур’ёзна, гарэзнічаць’, рус. пустова́ть ’не працаваць; распуснічаць’, польск. pustować ’стаяць пустым; жыць легкадумна, распусна; сваволіць’. Да пусты́ ’незаняты; непатрэбны’, з якога выводзяцца ўсе астатнія значэнні; для польск. pustować ’жыць легкадумна, распусна; сваволіць’. Банькоўскі (2, 966) дапускае зыходную форму *pusto(to)wać (ад pustóta ’легкадумнасць, свавольнасць’, гл. пусто́та ’тс’). Пра старажытнасць значэння ’быць (стаць) незанятым, бязлюдным’ сведчыць балг. пусто́свам ’праклінаць, прамаўляць кляцьбу Да опустее! Пусто да стане! і пад.’ (параўн. Тодараў, Studia Etym. Brun., 1, 124).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Любівы, люблівы, лібівы, ліблівы, любовы, любэвы, любывый ’посны, нятлусты (мяса)’, ’сала з праслойкамі мяса’ (Нас., Касп., Мядзв., Юрч., Вешт. дыс., Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг. і інш.), зэльв. любо́віно мяса (Сцяшк.), усх.-бел. любавіна ’благое, поснае мяса’ (КЭС і Мат. Маг.), ст.-бел. либѣвый ’змардаваны’, либивость ’худзізна’ (Скарына), якія запазычаны з чэш. liběvý, libivost. Рус. любови́на, смал. любавый, кур. либавчина ’слой мяса на сале’, ст.-рус. либивый ’худы’, паўн.-рус. ли́би́вый, либиво́й ’тс’; каш. lëbavi ’павольны, гультаяваты’, ’любівы’, ’высокі, але тонкі і худы’, велікапольск. lubave mʼysu̯o ’любівае мяса’, в.-луж. libojty < libovitъ, ст.-чэш. libivý, чэш. libový ’тс’, мар. lebavýпусты, дрэнны’; славен. libovína, lȋbivo ’мяса без косці’, кайк. libiv ’сухі, пусты’, серб.-харв. либовина ’сцягно’, макед. либав ’слабы’, ц.-слав. либавъ ’худы, мізэрны’. Прасл. libavъ, libivъ, libovъ ’худы, слабы’ (Слаўскі, 4, 218–219), утвораныя ад libъ (параўн. каш. lëbi ’высачэзны, слабы’, ст.-польск. luby ’шчуплы’, каш. lubï ’тс’, в.-луж. liba ’жылістае мяса’, ст.-чэш. libí ’поснае (мяса)’; роднаснымі да яго будуць: літ. líebas ’слабы, тонкі, стройны’, ст.-сакс. lêf ’слабы, хворы’ і з чаргаваннем галоснай літ. láibas, лат. laĩbs ’слабы, тонкі, стройны’, літ. leĩnas ’тс’, лат. lèins ’крывалапы’. І.‑е. *lēibho‑ (Слаўскі, 4, 222; Фасмер, 2, 543 і 492; Махэк₂, 330; Скок, 2, 293; Бязлай, 2, 139; Шустар-Шэўц, 11, 837–838). Пераход лі‑ > лю‑ адбыўся пад уплывам слова любовь; у польск. мове мена li‑ > lu‑ назіралася ўжо ў XV ст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гук I м.

1. (род. гу́ку) в разн. знач. звук;

гу́кі пе́сні — зву́ки пе́сни;

тэо́рыя гу́ку — тео́рия зву́ка;

музыка́льны г. — музыка́льный звук;

2. (род. гу́ка) грам. звук;

камбінато́рыка гу́каў — комбинато́рика зву́ков;

глухі́ г. — глухо́й звук;

губны́я гу́кілингв. губны́е зву́ки;

ані́ гу́ку — ни зву́ка;

пусты́ г. — пусто́й звук

гук II (род. гу́ка) м. (на дереве) отро́сток

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

idle

[ˈaɪdəl]

1.

adj.

1) незаня́ты; во́льны; бязьдзе́йны; беспрацо́ўны

to stand idle — прасто́йваць (пра фа́брыку)

2) гультаява́ты, ляні́вы

3) бескары́сны, ма́рны, дарэ́мны

4) пусты́, беспадста́ўны (страх, ве́сткі)

2.

v.i.

1) нічо́га не рабі́ць, гультаява́ць, бязьдзе́йнічаць

2) прахо́джвацца, туля́цца

3) быць на халасты́м хаду́ (пра мато́р)

3.

v.t.

марнава́ць, бязьдзе́йна ба́віць (час)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Ветраго́н1 ’прыстасаванне для ўтварэння моцнага патоку паветра’ (КТС, БРС), вітрагон ’прыстасаванне ў веялцы’ (Яўс.), укр. вітрого́н ’вентылятар’, рус. ветрогон: варон. ’флюгер’, урал. ’ручны вентылятар у шахце’. Усходнеславянскае ўтварэнне ад вецер і гнаць (гл.). У прыметніка ветрагонны (мед.) першая частка ветра- (< вецер) ужыта ў пераносным значэнні ’газы’. Серб.-харв. ветро̀гон і вјетро̀гон ’падвей асаковы, Eriophorum, Cyperaceae’, балг. ветрогон ’сінегаловік’ утварыліся, відавочна, самастойна і не звязаны з бел. ветрагон1.

Ветраго́н2 ’легкадумны, пусты чалавек’ (КТС, БРС, Яўс., Растарг.), укр. вітрогон, рус. ветрогон, польск. даўн. wiatrogon ’вясёлы, дасціпны, легкадумны чалавек’, серб.-харв. ветро̀гоња ’пустаслоў, легкадум’, макед. ветрогон, балг. ветрогон ’тс’. Да вецер і гнаць (гл.). Узнікла ў выніку пераносу значэння па функцыі лексемы ветрагон1. Сюды ж ветрагонка ’легкадумная жанчына’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)