КРУГЛЯ́НСКІ ГІСТО́РЫКА-КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́Й Засн. ў 1990, адкрыты ў 1994 у г.п. Круглае Магілёўскай вобл. Пл. экспазіцыі 149 м², больш за 5 тыс. адзінак асн. фонду (1999). Сярод экспанатаў ляпны і ганчарны посуд, жаночыя ўпрыгожанні 11—12 ст. з археал. помнікаў Кругляншчыны, манетны скарб 17 ст., царк. статут, псалтыр, «Жыціе і пакуты св. вялікамучаніцы Варвары» (1897), бел. нар. адзенне, прылады працы і побыту сялян 19—20 ст., матэрыялы жыцця і дзейнасці рус. военачальнікаў І.​У.​Гуркі (гл. ў арт. Гуркі) і М.Р.Чарняева, рэпрадукцыі карцін мастака-перасоўніка М.​В.​Неўрава, апошнія гады жыцця якога прайшлі на Кругляншчыне, бел. нар. адзенне, прылады працы і побыту сялян 19—20 ст., дакументы, фотаздымкі і асабістыя рэчы ўдзельнікаў Вял. Айч. вайны, вырабы з саломкі, калекцыя карункаў.

С.​В.​Каднікава.

т. 8, с. 483

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖЛО́БІНСКІ ГІСТО́РЫКА-КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́Й.

Засн. ў 1989 у г. Жлобін Гомельскай вобл., адкрыты ў 1992. Пл. экспазіцыі 243 м², каля 6 тыс. экспанатаў асн. фонду (1997). Сярод прадметаў даўніны бівень і косці маманта, неалітычныя крамянёвыя прылады працы, керамічныя вырабы, знойдзеныя на тэр. раёна, макет паселішча 15 ст., прылады працы і прадметы побыту 17—19 ст., дыярамы пра буд-ва Лібава-Роменскай чыгункі (1873), рэв. выступленні чыгуначнікаў (1905) і інш.

Вял. экспазіцыя прысвечана падзеям часоў Вял. Айч. вайны: абарончым баям Чырв. Арміі, дзейнасці Жлобінскага патрыятычнага падполля, партыз. руху ў раёне, матэрыялам пра Азарыцкія лагеры смерці, вызваленню Жлобіншчыны ад ням.-фаш. захопнікаў; захоўваюцца асабістыя рэчы славутых землякоў. Экспанаты знаёмяць з развіццём у пасляваенны час асветы, навукі, культуры і спорту, гаспадаркі, прадпрыемстваў у горадзе і раёне.

Я.​В.​Карцаў.

т. 6, с. 434

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

вытво́рчасць ж., в разн. знач. произво́дство ср.; (изготовление — ещё) поде́лка;

прыла́ды ~сці — ору́дия произво́дства;

працава́ць на ~сці — рабо́тать на произво́дстве;

сталеліце́йная в. — сталелите́йное произво́дство;

в. снегавы́х шчыто́ў — произво́дство (поде́лка) снеговы́х щито́в

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КЛІМАТЫЗЁР,

пакаёвы кандыцыянер накіраванага дзеяння, прызначаны для ўвільгатнення, частковага ахаладжэння і ачысткі ад пылу паветра. Работа К. заснавана на эфекце выпарэння вады. Мае вентылятар для засмоктвання паветра, помпу, фільтры, прылады для аўтам. рэгулявання т-ры і адноснай вільготнасці паветра. Прапускае да 500 м³ паветра за гадзіну.

т. 8, с. 340

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГО́МЕЛЬСКІ РАДЫЁЗАВО́Д.

Створаны ў 1966—69 як з-д металаканструкцый «Прамень». З 1975 сучасная назва. Уваходзіў у цэнтр. навук.-вытв. аб’яднанне «Вымпел». Выпускаў радыёэлектронныя прылады, антэны, радыёрэлейныя лініі, сістэмы навігацыі, тавары нар. ўжытку. З 1992 уваходзіць у міждзярж. карпарацыю «Вымпел». Выпускае сродкі сувязі, халадзільныя ўстаноўкі, быт. тэхніку.

т. 5, с. 348

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГО́РКІ,

дзве стаянкі позняга мезаліту (6—5 тыс. да н.э.) каля в. Горкі Чэрыкаўскага р-на. Знойдзена шмат крамянёвых вырабаў, сярод якіх прылады працы, палявання, нуклеусы, трапецыі.

Літ.:

Копытин В.Ф. Мезолитическое поселение Горки в Посожье // Краткие сообщения Ин-та археологии АН СССР. М., 1979. Вып. 157.

т. 5, с. 360

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРЭЦЫЗІ́ЙНАСЦЬ (ад франц. précision дакладнасць) у тэхніцы, найбольш высокая пры дадзеным узроўні тэхнікі ступень дакладнасці апрацоўкі. Існуюць звышдакладныя прылады, механізмы, станкі і машыны, напр., прэцызійны станок; сплавы дакладнага саставу, якія апрацоўваюцца пры вызначаных умовах, напр., прэцызійныя сплавы, адліўкі, якія вырабляюцца з высокай дакладнасцю спец. метадамі ліцця.

т. 13, с. 97

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

паддо́н, ‑а, м.

1. Падстаўка пад дно.

2. Спец. Скрыня, клетка без века, накрыўкі для перавозкі, пад’ёму якіх‑н. матэрыялаў. Паддон з цэглай. □ [Іван] ездзіў па рэйках на сваім кране ўзад і ўперад, падымаў паддоны з растворам. Грахоўскі.

3. Днішча якой‑н. прылады, машыны, у якім змяшчаецца або адкуль сцякае вада, масла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Снасць ‘неабходныя інструменты, прылады, прыстасаванні для якога-небудзь занятку’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Шат., Касп., Сержп., Пятк. 2, Сцяшк., ТС; брасл., пух., лях., Сл. ПЗБ), ‘збруя, панарад’ (Кольб., Сл. ПЗБ), ‘вяроўка, канат’ (Ласт.), снась, снасць ‘доўгая пяньковая вяроўка, якая выкарыстоўваецца для тармажэння плыта’ (падзв., Нар. сл.), снасць (або нарад) до кросён ‘прыстасаванне для ткання’ (Уладз.), снасць, мн. л. снасці: рыболоўные снасці ‘прыстасаванні для рыбнай лоўлі’ (Крыв.), сна́сці ‘лапці, сплеценыя з вяровак’ (Сакал.), снасці́на ‘хамут’ (Сержп. Прык.). Укр. снасть ‘каркас; касцяк’, рус. снастьпрылады, інструменты’, стараж.-рус. снастьпрылады, збруя; узбраенне, даспехі’. Прасл. паўн. *snastь, паводле Слаўскага (SP, 2, 44), утворана пры дапамозе з суф. ‑tʼ‑ ад прасл. *snaditi ‘злучаць, змацоўваць, прыладжваць’; параўн. яшчэ і стараж.-рус. снадь ‘паверхня, верх’. Аналагічна Праабражэнскі, 2, 344; Фасмер, 3, 696–697. Праславянскі дзеяслоў не мае пэўнай этымалогіі. Лічаць роднасным снадны, снадзь (гл.). У якасці паралеляў прыводзяць таксама лат. snāt ‘нямоцна скручваць’, ст.-ірл. snáthe ‘ніць’, ст.-англ. snód ‘павязка на галаву’; гл. Мюленбах-Эндзелін, 3, 973–974; Фасмер, тамсама; ЕСУМ, 5, 333.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ВЯЛІ́КІЯ ЛУ́КІ,

горад у Расіі, цэнтр раёна ў Пскоўскай вобл., на р. Ловаць. Вядомы з 1166. 115,6 тыс. ж. (1994). Чыг. вузел. Аэрапорт. Машынабудаванне (тарфяныя машыны, радыё- і высакавольтная апаратура, электрабыт. прылады, акумулятары і інш.), лёгкая, дрэваапр., харч. прам-сць. Ін-ты: с.-г., фізкультуры і інш. Краязнаўчы музей.

т. 4, с. 388

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)