Пы́таль (пытэль) ’машына для апрацоўкі зерня’: пшеницу ободрали на пытэль (Нас.), ’пытля, вальцы, вальцавы млын’ (лун., Шатал.; чэрв., астрав., беласт., Сл. ПЗБ; Нар. лекс.; Мат. Гом.), ’лепшага гатунку мука з папярэдне ачышчанага зерня’ (Шат.), пытль ’тс’ (Касп.), пы́цель ’вальцы, вальцавы млын; вальцавала мука’ (ТСБМ), сюды ж пытлява́ць ’дробна размолваць і прасейваць зерне’ (ТСБМ, Нас., Сл. ПЗБ), пытлёўка ’пытляваная мука’ (Шат., Мат. Маг., Сл. ПЗБ), путлёўка ’тс’ (ТС), даць пы́тлю ’даць наганяй, вылаяць, пабіць’ (Янк. БФ.; люб., Жыв. НС), пы́цялям ’вельмі хутка’ (навагр., Жыв. НС). Са ст.-в.-ням.būtil (> с.-в.-ням.biutel, ням.beutel ’мяшок’), мяркуецца, праз пасрэдніцтва чэш.pytel ’мяшок з палатна’ і польск.pytel ’сіта ў выглядзе мяшка з тонкага льнянога палатна для ачышчэння мукі ад вотруб’я’ (фіксуецца з 1393 г., вытворнае pytlować з 1463 г., гл. Банькоўскі, 2, 971), параўн. ст.-бел.пытель, пытлевати (Булыка, Лекс. запазыч., 93–94); пра фанетычныя прыкметы запазычання гл. Цвяткоў; Запіскі, 2, 57.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сорт, ‑у, М сорце, м.
1. Тое, што і гатунак. Мука першага сорту.
2. Разнавіднасць якой‑н. культурнай расліны, якая адрозніваецца ад іншых раслін гэтага ж віду якімі‑н. каштоўнымі ў гаспадарчых адносінах уласцівасцямі. Высокаўраджайныя сарты пшаніцы.
3.Разм. Від, род каго‑, чаго‑н. У Мінску дактары добрыя. Першага сорту спецыялісты.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
chlebny
chlebn|y
1. хлебны;
mąka ~a — хлебная мука;
2. урадлівы;
ziemia ~a — урадлівая зямля
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ПРЫЁНАВЫЯ ХВАРО́БЫ,
інфекцыйныя хваробы чалавека і жывёл, якія выклікаюцца асаблівымі бялкамі — прыёнамі. Крыніца інфекцыі для чалавека — мяса (магчыма, і малако) хворых кароў, для жывёл — харч. дабаўкі (касцявая або мясная мука, прыгатаваная з хворых жывёл). У чалавека П.х. выклікаюць павольнае згасанне рэфлексаў ног, гіпатанію, зніжэнне адчувальнасці, парушэнне голасу і глытання, развіццё слепаты, глухаты, расстройствы псіхікі і смерць ад маразму. Інкубацыйны перыяд ад некалькіх месяцаў да дзесяткаў гадоў. Для чалавека апісаны 6 назалагічных форм П.х.: куру, хвароба Кройтцфельта—Якаба, амітрафічны лейкаспангіёз (апісаны на Беларусі В.А.Вацяковым, Х.А.Протасам, 1957), сіндром Герстмана—Страўслера, фатальная сямейная бяссонніца, прыёнасацыіраваная міяпатыя. У жывёлнайб. вылучаюць спангіяформную энцэфалапатыю буйной рагатай жывёлы (т. зв. «шаленства кароў»), ад мяса якіх адбываецца заражэнне людзей (скрыты перыяд у людзей 5—35 гадоў). Захворванне абумоўлена губчастым перараджэннем галаўнога мозга. Дыягностыка П.х. праводзіцца на аснове клінічных даных, заражэння лабараторных жывёл, электроннай мікраскапіі і інш.Асн.прафілакт. мерапрыемствы — вет. нагляд.
Літ.:
Амиотрофический лейкоспонгиоз. Мн., 1990;
Шлопов В.Г. Прионовые инфекции: медико-социал. и экол. проблемы. Киев, 2000.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
torture
[ˈtɔrtʃər]1.
n.
1) катава́ньне n.
2) му́ка, паку́та f.
2.
v.t.
1) му́чыць, катава́ць
2) Figur. кале́чыць
He tortured the language — Ён кале́чыў мо́ву
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
зглумі́цца, зглуміцца; зак.
Разм. Папсавацца, страціцца без карысці. Язэп асцярожна падышоў да жыта, сарваў колас. Ён не ўмясціўся на далоні, такі быў доўгі. І зерне ў ім было буйное, жоўтае. Колькі ж хлеба зглуміцца тут, калі не сажнеш жыта!Асіпенка.Зразумела, не кажу Пра сваё тут гора, Што мука мая ў дзяжы Зглуміцца, вядома...Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скна́рлівы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Надзвычай скупы, прагны (пра чалавека). Гарэла мука, чай, тытунь — усё тое, над чым яшчэ ўчора калаціўся скнарлівы Кід і што так патрэбна было бедным чукоцкім ярангам.Бяганская.// Уласцівы скупому чалавеку. Па беражліваму, нават скнарліваму характару .. [гаспадыні] я добра ведаў, што адна з .. [шаф] была завалена атопкамі чаравікаў, дзіравых валёнак, рознай абутковай старызнай.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)