ПІ́МЕНАЎ (Васіль Васілевіч) (н. 27.3.1954, г. Віцебск),
Герой Сав. Саюза (1984). Скончыў Разанскае вышэйшае паветр.-дэсантнае каманднае вучылішча (1975), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1987). З 1971 у Сав. Арміі. Камандзір батальёна парашутна-дэсантнага палка маёр П. вызначыўся ў час вайны ў Афганістане 1979—89 у кастр. 1983 у разгроме буйной групоўкі душманаў. З 1991 у штабе паветр.-дэсантных войск арміі Рас. Федэрацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
непатрабава́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Сціплы ў сваіх патрэбах. Аляксандр Акімавіч добры чалавек, але ж занадта аскетычны нейкі і непатрабавальны да жыцця.М. Стральцоў.// Які можа расці, існаваць у розных умовах (пра расліны, жывёлу). Лішайнікі — самыя непатрабавальныя расліны.// Просты, без прэтэнзій. Непатрабавальны густ.
2. Які не прад’яўляе высокіх патрабаванняў да каго‑н.; які не вызначаецца патрабавальнасцю. Непатрабавальны камандзір.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ромб, ‑а, м.
1. Паралелаграм, у якога ўсе стораны роўныя і непрамыя вуглы. // Пра тое, што мае форму такога паралелаграма.
2. Знак адрознення вышэйшага каманднага саставу Савецкай Арміі да 1943 г. (да ўвядзення пагонаў у 1943 г.), які меў такую форму. Па ромбу на пятліцах Надзя адразу вырашыла, што чалавек гэты няйначай як важны камандзір.Лынькоў.
[Грэч. rhombos.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ру́бка1, ‑і, ДМ рубцы, ж.
Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. рубіць 2.
ру́бка2, ‑і, ДМ рубцы; Рмн. рубак; ж.
1. Надбудоўка на верхняй палубе судна, дзе знаходзяцца пасты кіравання суднам. І ўжо капітаны сапраўднага флоту У рубках стаялі, гатовыя ў рэйс.Калачынскі.
2. Кабіна ў дырыжаблі, дзе знаходзіцца камандзір і размешчаны прылады кіравання.
[Ад гал. roef — каюта.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАСІ́ЛЬЕЎ (Аляксандр Карпавіч) (12.9.1904, г. Рэчыца — 23.4.1956),
поўны кавалер ордэна Славы. На фронце з 1942. Камандзір сапёрнага аддзялення ст. сяржант Васільеў вызначыўся ў 1945 у баях на тэр. Польшчы і Германіі: з групай сапёраў размініраваў 2 мінныя палі, зняў 75 мін; пад агнём праціўніка пераправіў на лодцы цераз Одэр 250 пехацінцаў; у баях за расшырэнне плацдарма зрабіў 5 праходаў у мінных палях, зняў 65 мін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРАЗАВО́Й (Анатоль Мікалаевіч) (н. 11.4.1942, пас. Энем Акцябрскага р-на, Адыгея),
савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1982), лётчык-касманаўт СССР (1982). Скончыў Ваен.-паветр. акадэмію імя Ю.А.Гагарына (1977). З 1970 у атрадзе касманаўтаў. Як камандзір здзейсніў касм. палёт разам з В.В.Лебедзевым на караблях «Саюз Т-5, -6, -7» і арбітальнай станцыі «Салют-7» (13.5—10.12.1982). У космасе правёў 211,4 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУРА́К (Аляксандр Кандратавіч) (12.2.1918, г. Дзяржынск Мінскай вобл. — 24.12.1993),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Мінскі аэраклуб (1938), Адэскую ваен.авіяц. школу лётчыкаў (1940), Вышэйшыя афіцэрскія лётна-тактычныя курсы (1945, 1951). У Чырв. Арміі з 1938. З 1942 на Бранскім, Калінінскім, 1-м і 4-м Укр. франтах: лётчык, камандзір звяна, нам. камандзіра эскадрыллі штурмавога авіяпалка. Зрабіў 128 баявых вылетаў. Да 1956 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗМІ́ЦЕЛЬ (Фёдар Фёдаравіч) (13.8.1918, с. Лінавіцк Мартукскага р-на Акцюбінскай вобл., Казахстан — 15.6.1944),
удзельнік партыз. руху ў Віцебскай і Мінскай абл. у Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). Камандзірпартыз. атрада асобага прызначэння (дзейнічаў у трохвугольніку Орша—Віцебск—Смаленск), партыз. Атрада «Гром». У чэрв. 1944 у час варожай блакады партыз. брыгад каля воз. Палік камандаваў штурмавой групай па прарыве акружэння. Цяжка паранены, падарваў сябе гранатай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУЧО́К (Пётр Іосіфавіч) (18.3.1923, в. Лысоўшчына Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 18.4.1945),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Мінскі аэраклуб (1940), Батайскую ваен.авіяц. школу (1942). У Вял.Айч. вайну са жн. 1943 на 4, 2, 1-м Укр. франтах. Камандзір звяна знішчальнага авіяпалка ст. лейтэнант Гучок зрабіў 209 баявых вылетаў, правёў 56 паветр. баёў, асабіста збіў 20 самалётаў ворага. Загінуў у баі пад Берлінам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНІЛІ́ЦКІ (Антон Пятровіч) (н. 1.1.1922, в. Бобрык Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Бабруйскі тэхнікум мех. апрацоўкі дрэва (1940), Ваен. акадэмію бранятанк. войск (1954). У Чырв. Арміі з 1940. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Удзельнік вызвалення Украіны, Польшчы, Берлінскай і Пражскай аперацый. Камандзір танка Д. вызначыўся ў ліп.—жн. 1944 у Львоўска-Сандамірскай аперацыі. Да 1972 у Сав Арміі.