пе́мфігус
(гр. pemphiks, -igos = пухір)
хранічнае захворванне скуры і слізістых абалонак чалавека, якое характарызуецца ўтварэннем пухіроў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
family [ˈfæməli] n.
1. сям’я́
2. дзе́ці;
Have you any family? У вас ёсць дзеці?;
start a family заво́дзіць дзяце́й
♦
run in the family быць ча́стай з’я́вай у пэ́ўнай сям’і́;
Heart disease runs in the family. Сардэчнае захворванне – характэ́рная з’ява ў гэтай сям’і.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
лейкемі́я
(н.-лац. leucaemia, ад гр. leukos = белы + haima = кроў)
мед. захворванне крыві і крывятворных органаў, якое выражаецца ў рэзкім павелічэнні колькасці лейкацытаў; белакроўе.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ятраге́нія
(ад гр. iatros = урач + gennao = параджаю)
мед. захворванне, якое ўзнікае як рэакцыя на няправільна вытлумачаныя хворым словы або паводзіны ўрача, прачытаную медыцынскую літаратуру.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ВАКЦЫ́НЫ,
група імунапрэпаратаў з мікраарганізмаў, што выкарыстоўваюцца для стварэння актыўнага спецыфічнага набытага імунітэту людзей і жывёл з мэтай прафілактыкі і лячэння інфекц. і паразітарных хвароб. Уводзяць вакцыны (вакцынацыя, імунізацыя, прышчэпкі) праз рот, дыхальныя шляхі, на скуру, пад скуру, у мышцы і інш. Упершыню вакцыны выкарыстаў у 1796 англ. ўрач Э.Джэнер, які прышчэпліваў людзям для папярэджання ад захворвання натуральнай воспай воспу каровы (адсюль назва).
Адрозніваюць вакцыны інактываваныя карпускулярныя, жывыя карпускулярныя, хім. і анатаксіны. Інактываваныя вакцыны рыхтуюць з мікраарганізмаў, забітых фіз. (награванне) і хім. метадамі, жывыя вакцыны — са спецыяльна аслабленых культур мікраарганізмаў, якія не здольны выклікаць захворванне, але могуць фарміраваць імунітэт. Хім. вакцыны — рэчывы, вылучаныя з бактэрыяльных клетак, маюць асн. кампаненты, якія ствараюць імунітэт. Вакцыны могуць быць прыгатаваны з узбуджальнікаў адной інфекцыі — монавакцыны або ў выніку камбінацыі двух і болей узбуджальнікаў (асацыіраваныя вакцыны). Прынцып прыгатавання і класіфікацыя вакцын супраць хвароб жывёл не адрозніваюцца ад медыцынскіх. Вакцыны выкарыстоўваюць для прафілактыкі і лячэння больш як 20 інфекц. хвароб жывёл.
А.П.Красільнікаў.
т. 3, с. 467
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫЁНАВЫЯ ХВАРО́БЫ,
інфекцыйныя хваробы чалавека і жывёл, якія выклікаюцца асаблівымі бялкамі — прыёнамі. Крыніца інфекцыі для чалавека — мяса (магчыма, і малако) хворых кароў, для жывёл — харч. дабаўкі (касцявая або мясная мука, прыгатаваная з хворых жывёл). У чалавека П.х. выклікаюць павольнае згасанне рэфлексаў ног, гіпатанію, зніжэнне адчувальнасці, парушэнне голасу і глытання, развіццё слепаты, глухаты, расстройствы псіхікі і смерць ад маразму. Інкубацыйны перыяд ад некалькіх месяцаў да дзесяткаў гадоў. Для чалавека апісаны 6 назалагічных форм П.х.: куру, хвароба Кройтцфельта—Якаба, амітрафічны лейкаспангіёз (апісаны на Беларусі В.А.Вацяковым, Х.А.Протасам, 1957), сіндром Герстмана—Страўслера, фатальная сямейная бяссонніца, прыёнасацыіраваная міяпатыя. У жывёл найб. вылучаюць спангіяформную энцэфалапатыю буйной рагатай жывёлы (т. зв. «шаленства кароў»), ад мяса якіх адбываецца заражэнне людзей (скрыты перыяд у людзей 5—35 гадоў). Захворванне абумоўлена губчастым перараджэннем галаўнога мозга. Дыягностыка П.х. праводзіцца на аснове клінічных даных, заражэння лабараторных жывёл, электроннай мікраскапіі і інш. Асн. прафілакт. мерапрыемствы — вет. нагляд.
Літ.:
Амиотрофический лейкоспонгиоз. Мн., 1990;
Шлопов В.Г. Прионовые инфекции: медико-социал. и экол. проблемы. Киев, 2000.
А.Л.Астапаў.
т. 13, с. 66
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сур’ё́зны, -ая, -ае.
1. Удумлівы і строгі, не легкадумны.
С. чалавек.
Сур’ёзныя адносіны да працы.
2. Глыбакадумны, засяроджаны на важных справах.
С. падыход.
3. Істотны і важны па змесце, не жартоўны.
Сур’ёзная п’еса.
Сур’ёзная размова.
4. Які патрабуе да сябе ўвагі з-за сваёй складанасці, які тоіць у сабе небяспечныя вынікі.
Сур’ёзная праблема.
Сур’ёзнае захворванне.
5. Заняты якімі-н. думкамі (пра выраз твару).
С. выгляд.
6. сур’ёзна, пабочн. сл. На самай справе, сапраўды.
Не, сур’ёзна, калі прыедзеце да нас?
|| наз. сур’ёзнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
манганаканіёз
(ад лац. manganum = марганец + гр. konia = пыл)
захворванне лёгкіх, выкліканае ўдыханнем пылу, у якім змяшчаецца марганец.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гідраса́льпінкс
(ад гідра- + гр. salpinks = труба)
запаленчае захворванне матачнай трубы са збіраннем у яе прасвеце серознай вадкасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гінекало́гія
(ад гінека- + -логія)
навука, якая вывучае асаблівасці жаночага арганізма, захворванне жаночых палавых органаў і іх лячэнне.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)