У Іванаўскім раёне Брэсцкай вобл., у бас.р. Піна, за 18 км на ПдЗ ад г. Іванава. Пл. 2,08 км², даўж. 2,4 км, найб.шыр. 1,8 км, найб. глыбіня 5,7 м, даўж. берагавой лініі 6,7 км. Схілы катлавіны выш. 2—4 м (на Пд да 7 м), пясчаныя, разараныя, на У забалочаныя, пад хмызняком. Берагі пясчаныя, усх. — забалочныя. 1 востраў пл. 3 га. Дно сапрапелістае. Упадае канава Кобельская, сцёк па канаве Заазерская.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́ЎСКАЕ ВО́ЗЕРА У Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дабрылаўка (цячэ праз возера), за 15 км на ПнЗ ад г. Глыбокае. Пл. 0,66 км², даўж. 1,04 км, найб.шыр. 980 м, найб.глыб. 3 м, даўжыня берагавой лініі 3,19 км. Пл. вадазбору 76,7 м². Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілы выш. да 3 м (на ПнУ да 10 м), разараныя. Берагі нізкія, забалочаныя, пад хмызняком, месцамі абрывістыя. Дно плоскае, сапрапелістае, месцамі ўздоўж берагоў ілістае. Зарастае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ЖАЕ ВО́ЗЕРА У Смаргонскім р-не Гродзенскай вобл., у бас.р. Ашмянка, за 14 км на ПнЗ ад г. Смаргонь. Пл. 0,65 км², даўж. 1,2 км, найб.шыр. 650 м, даўж. берагавой лініі 2,98 км. Схілы катлавіны выш. 12—15 м, пад хмызняком, на У разараныя. На Пн і Пд да возера прымыкае балота. Берагі на З і У зліваюцца са схіламі, на Пн і Пд нізкія, забалочаныя. Дно сапрапелістае. Праз возера цячэ невялікая рэчка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКІ́ПАВЫ ПАД’ЁМНІК,
устаноўка для транспартавання сыпкіх грузаў з дапамогай аўтаматычна разгружальных карабоў (скіпаў). Складаецца з рэйкавых (з вуглом пад’ёму да 45°) і інш. жорсткіх накіравальных, скіпаў (падвешваюцца да цягавых канатаў, разгружаюцца перакульваннем або праз адкідное дно), пад’ёмнай машыны (лябёдкі), капра, перагрузачных прыстасаванняў. Выкарыстоўваюцца для пад’ёму карысных выкапняў і пароды па шахтавых ствалах, для загрузкі шыхты ў доменныя печы, вагранкі, падачы вугалю ў кацельні і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́МІНСКАЕ ВО́ЗЕРА У Івацэвіцкім р-не Брэсцкай вобл., у бас.Агінскага канала, за 44 км на ПдУ ад г. Івацэвічы. Пл. 0,41 км², даўж. 900 м, найб.шыр. 650 м, найб.глыб. 33,5 м, даўж. берагавой лініі 2,5 км. Катлавіна карставага тыпу. Схілы выш. да 2 м, пад хмызняком, на ПнЗ разараныя. Берагі нізкія, забалочаныя, пад хмызняком. Дно да глыб. 10 м. выслана пяском, ніжэй сапрапелем. Зарастае расліннасцю да глыб. 4 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРЭ́ЧНА,
возера ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дзісна, за 34 км на ПдУ ад г. Міёры. Пл. 0,52 км², даўж. 1 км, найб.шыр. 830 м, найб.глыб. 3,2 м, даўж. берагавой лініі 3,2 км, пл. вадазбору 2,19 км². Катлавіна рэшткавага тыпу, размешчана на верхавым балоце Стрэчна. Схілы невыразныя. Берагі выш. 0,4—0,5 м, тарфяныя, параслі асакой. Дно тарфяністае. У цэнтры і залівах асобныя экзэмпляры гарлачыка жоўтага. Сцёк па меліярац. канаве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЕ́РЖАНЬ,
возера ў Чашніцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Свячанка, за 15 км на У ад г. Чашнікі. Пл. 1,68 км², даўж. 1,8 км, найб.шыр. 1,4 км, найб.глыб. 1,8 м, даўж. берагавой лініі 5,3 км. Катлавіна рэшткавага тыпу, размешчана сярод нізіннага балота. Схілы невыразныя. Берагі сплавінныя, параслі трыснягом, асокамі, хмызняком. Дно выслана сапрапелем. Зарастае падводнай расліннасцю. Упадаюць рэкі Свяча, Рагожыца, сцёк па р. Свячанка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭ́БАР,
у беларусаў пасудзіна для кармлення жывёлы; бандарны выраб. Падобны да ражкі, але большых памераў (ёмістасць 25—30 л, дно крыху вузейшае; былі і прамыя Ц.). У іх замешвалі сечку, рабілі «паранку» (сечка, залітая кіпнем) карове, каню. Ц. меншых памераў выкарыстоўвалі для прыгатавання пойла цялятам, ягнятам. Пусты Ц. пераносіў за «вушкі» (процілеглыя клёпкі з адтулінай) адзін чалавек, а напоўнены неслі ўдваіх, узяўшыся за канцы прасунутай палкі. У наш час амаль выйшаў з ужытку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
паддо́н, ‑а, м.
1. Падстаўка пад дно.
2.Спец. Скрыня, клетка без века, накрыўкі для перавозкі, пад’ёму якіх‑н. матэрыялаў. Паддон з цэглай. □ [Іван] ездзіў па рэйках на сваім кране ўзад і ўперад, падымаў паддоны з растворам.Грахоўскі.
3. Днішча якой‑н. прылады, машыны, у якім змяшчаецца або адкуль сцякае вада, масла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пука́ты, ‑ая, ‑ае.
З круглява выгнутымі, выпучанымі бакамі, паверхняй; выпуклы. Пукатая бочка. Пукатая бутэлька. Пукатае дно. □ Валя выбрала сабе невялічкі [гадзіннік], зграбны, з тоненькай металічнай абводкай, з пукатым шкельцам.Пестрак.// Які выдаецца наперад. Пукатыя вочы. Пукатыя грудзі. □ Жарсткаватыя валасы [Рудчанкі] былі зачэсаны назад, і таму вялікі і пукаты лоб здаваўся вельмі высокім.Сіўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)