Пі́цюхны — спагадлівая форма заг. ладу ад дзеяслова піць (Нас.). Утворана ад піць (гл.) пры дапамозе суф. ‑ухп‑ы. Параўн. нітачкі, піцвпькі, атаксама назоўнікмат‑ухп‑а мамачка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трухане́ц ‘стрэсены арэх’ (Янк. 1). Да трухану́ць — шматкратнага дзеяслова ад трухну́ць ‘страсянуць, скалануць’ (Нар. Гом., Юрч. Вытв.), параўн. польск. trząchnąć, якое да trząść ‘трэсці’ (Брукнер, 579).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ДА́ЦКАЯ МО́ВА,

адна з германскіх моў (скандынаўская падгрупа). Афіц. мова Даніі (у 16—17 ст. і Нарвегіі). Пашырана таксама на Фарэрскіх а-вах, у Грэнландыі і ЗША. Мае 3 групы дыялектаў: зах. (ютландскія, або юцкія), астраўныя (а-вы Зеландыі, Фюн і прылеглыя да іх), усх. (в-аў Борнхальм і інш.). Гісторыю Д.м. падзяляюць на 2 перыяды: стараж.-дацкі (9—15 ст.) і новадацкі (з 16 ст.).

Гал. асаблівасці Д.м.: у фанетыцы наяўнасць агубленых галосных пярэдняга раду, шматлікія дыфтонгі, значныя камбінаторныя змяненні зычных, накарэнны націск; у марфалогіі — вызначэнне 2 родаў (агульнага і сярэдняга), 2 склонаў, складаная сістэма часоў і ладоў дзеяслова, нязменнасць яго па асобах; у лексіцы — шмат запазычанняў з ням., франц., англ. моў. Пісьменства на аснове лац. алфавіту. Найб. стараж. помнікі — надпісы 9—11 ст. («Малодшыя руны», гл. ў арт. Руны і рунічныя алфавіты), рукапісы стараж.-дацкіх абл. законаў 13—14 ст. У 1495 з’явілася першая друкаваная кніга.

т. 6, с. 71

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Выйма́ць ’вымаць’ (Нас., Гарэц., Касп., Бяльк.). Рус. дыял. выйма́ть, укр. вийма́ти, польск. wyjmować, в.-луж. wujimać, чэш. vyjmouti, славац. 1‑я асоба vyjme. Утвораны з дапамогай прэфікса вы‑ ад праславянскага дзеяслова j‑ьmǫ, ‑ęti або ад формы незакончанага трывання гэтага дзеясловаemi̯ǫ, jьmati, пасля имать; параўн. ліг. imù, im̃ti, ст.-прус. imma, īmt, лац. emō, ēmi ’бяру’ (Траўтман, 103 і наст.; Фасмер, 2, 19; Махэк₂, 231; Шанскі, 1, В, 227 і наст.). Параўн. узяць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Спражэ́нне ‘змяненне дзеяслова па асобах, ліках і часах’ (ТСБМ, Байк. і Некр.). Калька лац. coniugatio ‘тс’. У якасці адпаведнай формы для калькавання дзеяслова магло паслужыць ст.-бел. спрягнути ‘злучыць, змацаваць’ (Ст.-бел. лексікон), што мае аналагічную семантыку, гл. спрагаць. Мяркуецца, што ўзорам паслужыла польск. sprężenie ‘coniugatio’ (1542), суадноснае з sprzężenie ‘запрэжка’, чэш. spřeženie ‘тс’, гл. Каранчэўскі, Polska term. gram., 10; Басай-Сяткоўскі, Słownik, 336. У якасці лінгвістычных аналагічныя тэрміны замацаваліся, акрамя ўсходнеславянскіх, у балгарскай мове.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Атруда (у выразе «атруда ўзяла») ’цяжкая хвароба’ (Панюціч, дыс.). Да кораня труд (гл. трудзіць); утворана, відаць, як бязафіксны назоўнік ад дзеяслова *отрудити (параўн. ст.-рус. отрудоватити ’захварэць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Здрок ’авадзень’ (Сл. паўн.-зах., Янк. III), здрык ’тс’ (рэч., Нар. сл.). Рус. зах. бранск. здрык ’страказа’. Бязафіксны назоўнік ад прэфіксальнага дзеяслова *з‑драчыць (гл. драчыць ’свярбець’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зман ’падман’. Параўн. ст.-рус. изманити ’паабяцаць’ (1651 г.), балг. изма̀ма, макед. измама ’падман, ілюзія’, польск. zmanić ’падмануць’. Бязафіксны назоўнік ад дзеяслова *з‑ма‑ніць, гл. маніць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Прабэ́ндзуваць, пробэпдзуватэ, пырыбэндзуватэ ’прайсці, мінуць (аб часе)’, ’правесці час’ (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.). Утварэнне на базе асновы цяп. часу польскага дзеяслова byćbądź‑ паводле мадэлі прабыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́йда ’прайдоха, пралаза’ (Нас.). Утварэнне ад асновы цяп. часу дзеяслова прайсці (гл. ісці) — прайду, якая адрозніваецца ад інфінітыўнай асновы старой суфіксацыяй (гл. Варбат, Слав. языкозн., IX, 70).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)