Зман ’падман’. Параўн. ст.-рус. изманити ’паабяцаць’ (1651 г.), балг. изма̀ма, макед. измама ’падман, ілюзія’, польск. zmanić ’падмануць’. Бязафіксны назоўнік ад дзеяслова *з‑ма‑ніць, гл. маніць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)