сухалюбі́вы, ‑ая, ‑ае.

Такі, што добра пераносіць сухасць паветра і глебы, добра расце ў засушлівых мясцовасцях (пра расліны). Сухалюбівы хмызняк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фосфарабактэры́н, ‑у, м.

Бактэрыяльнае ўгнаенне, якое ўтрымлівае споры бактэрый, здольных пераводзіць арганічныя фосфарныя злучэнні глебы ў даступныя для раслін формы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экзаге́нны, ‑ая, ‑ае.

У геалогіі — які адбываецца або ўтвараецца пад уздзеяннем вонкавых сіл на паверхні Зямлі. Экзагенныя працэсы. Экзагенныя глебы.

[Ад грэч. éxō і génos — род, нараджэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

марфало́гія, -і, ж. (спец.).

1. Навука аб форме і будове арганізмаў.

М. чалавека.

М. жывёл.

М. раслін.

М. глебы.

2. Раздзел граматыкі, які вывучае часціны мовы, іх катэгорыі і формы слоў.

Спецыяліст па марфалогіі.

Апісанне марфалогіі беларускай мовы.

|| прым. марфалагі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

БЕЗАДВА́ЛЬНАЯ АПРАЦО́ЎКА глебы,

рыхленне глебы спец. прыладамі без пераварочвання яе пластоў; адзін з агратэхн. прыёмаў глебаахоўнай сістэмы земляробства. Уключае апрацоўку глебы безадвальнымі чызельнымі плугамі і глыбокарыхліцелямі-пласкарэзамі, мелкую апрацоўку — культыватарамі-пласкарэзамі, супрацьэразійнымі і штангавымі культыватарамі. Выкарыстоўваецца пераважна ў зонах недастатковага ўвільгатнення, у стэпавых раёнах, на землях, схільных да ветравой эрозіі, і на схілах. Безадвальная апрацоўка знішчае пустазелле, павялічвае акультураны ворны слой без перамешвання яго, найменш разбурае структуру глебы, назапашвае вільгаць. Ва ўмовах Беларусі ўжываецца пры восеньскай асн. (глыбокай і мелкай) і перадпасяўной веснавой апрацоўцы глебы.

т. 2, с. 372

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Bdenertrag m -(e)s, -erträge

1) прыбы́так з зямлі́

2) ураджа́йнасць гле́бы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

выпа́рнік, ‑а, м.

1. Назва прылад, установак, прызначаных для выпарвання вадкасцей.

2. Прылада для вымярэння колькасці вады, якая выпараецца з глебы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

баніціро́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

Спец.

1. Ацэнка ўрадлівасці глебы.

2. Комплексная ацэнка жывёлы паводле яе племянных і прадукцыйных вартасцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самаачышчэ́нне, ‑я, н.

1. Прыроднае ачышчэнне вады, глебы ў выніку розных біяхімічных працэсаў.

2. Дзеянне паводле дзеясл. самаачышчацца (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сілікатыза́цыя, ‑і, ж.

Спец. Увядзенне ў грунт сілікатных раствораў для надання яму трываласці, воданепранікальнасці. Сілікатызацыя глебы. Сілікатызацыя грунту пад фундаментамі будынкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)