рэактыўная сіла, сіла рэакцыі (аддачы) струменя, што ствараецца ў выніку выцякання газаў (ці інш. рабочага цела) з сапла рэактыўнага рухавіка. Фізічна Р.ц. — раўнадзейная ўсіх сіл ціску рабочага цела на паверхні рухавіка; накіравана ўздоўж восі сапла ў адваротны бок адносна вектара скорасці выцякання газаў. Выклікае перамяшчэнне ў прасторы рэактыўнага рухавіка і канструктыўна звязанага з ім апарата. ВелічыняР.ц. рухавікоў ад некалькіх міліньютанаў (мікраракетныя рухавікі) да 10—15 МН у цвердапаліўных ракетных рухавікоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́РКАСЦЬу светлатэхніцы,
фізічная велічыня, якая характарызуе свячэнне крыніцы святла ў зададзеным напрамку.
Я. L элемента святлівай паверхні плошчай dS у якім-н. напрамку вызначаецца адносінамі сілы святлаdI гэтага элемента ў дадзеным напрамку да плошчы праекцыі элемента на плоскасць, перпендыкулярную да дадзенага напрамку: L = dI/(dScos α) дзе α — вугал паміж нармаллю да элемента dS і зададзеным напрамкам. Адзінка Я. ў СІ — кандэла на квадратны метр. Гл. таксама Кандэла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
да́дзены
1. (гэты) gegében; vórliegend, díeser;
да́дзены арты́кул der vórliegende Artíkel;
2. (адпаведны) entspréchend;
да́дзеная велічыня́ gegébene Größe, das Gegébene (sub)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
квазіі́мпульс
(ад квазі- + імпульс)
вектарная велічыня, аналагічная імпульсу, якая характарызуе стан квазічасцінкі ў перыядычных сістэмах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
апера́нд
(англ. operand)
велічыня, над якой адбываецца аперацыя пры рэалізацыі праграмы ў электронна-вылічальнай машыне.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ма́ксімум, ‑у, м.
1. Найбольшая велічыня, колькасць чаго‑н.; проціл. мінімум. Затраціць максімум энергіі.
2.узнач.прысл. Самае большае; не больш як. Засталося прайсці максімум пяць кіламетраў.
3.узнач.нязм.прым. (ставіцца пасля азначаемага слова). Тое, што і максімальны. Праграма-максімум.
[Лац. maximum — найбольшае.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АПЕРА́ТАРЫў квантавай механіцы, матэматычныя аперацыі, якія выконваюцца над хвалевай функцыяй, што апісвае стан сістэмы. Служаць для супастаўлення з зададзенай хвалевай функцыяй (вектарам стану) ψ інш. функцыі
, дзе — аператар, якому адпавядае фіз.велічыня L. Напр., аператар множання , дзе — аператар каардынаты; дыферэнцавання
, дзе — аператар праекцыі імпульсу на вось х. Над аператарам можна выконваць алг. дзеянні, напр., здабытак азначае, што , калі і . Яўны выгляд аператара вызначаецца ўласцівасцямі пераўтварэнняў той сіметрыі, з якой звязана матэм. фармулёўка адпаведнага закону захавання (гл.Нётэр тэарэма). Уласцівасці аператара вызначаюцца ўраўненнем ; яго рашэнні ψn (уласныя функцыі) апісваюць квантавыя станы, у якіх фіз.велічыня L прымае значэнні Ln(уласныя значэнні аператара). Набор такіх значэнняў (спектр) выяўляе ўсе значэнні фіз. велічыні L, якія можна вызначыць эксперыментальна, бывае неперарыўным (напр., аператар каардынат, імпульсу), дыскрэтным (аператар праекцыі моманту імпульсу на каардынатную вось) і змешаным (аператар энергіі ў залежнасці ад характару сіл, што дзейнічаюць у сістэме; дыскрэтныя ўласныя значэнні аператара наз. ўзроўнямі энергіі). У квантавай механіцы карыстаюцца пераважна лінейнымі аператарамі і эрмітавымі аператарамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРЫ́ЧНАЕ СУПРАЦІЎЛЕ́ННЕ,
фізічная велічыня, якая характарызуе процідзеянне эл. ланцуга (ці яго ўчастка) электрычнаму току. Абумоўлена перадачай ці пераўтварэннем эл. энергіі ў інш. віды энергіі: пры неабарачальным пераўтварэнні эл. энергіі (пераважна ў цеплавую) Э.с. наз.амічным супраціўленнем (ці актыўным); Э.с., абумоўленае перадачай энергіі эл. ці магн. полю і ў адваротным напрамку, наз.рэактыўным супраціўленнем.
Пры сіле пастаяннага току J і напружанні U паводле Ома закону Э.с. R ланцуга роўна R = U/J. Яно залежыць ад матэрыялу правадніка, яго геам. памераў і формы. Для аднароднага па саставу правадніка з пастаяннай плошчай папярочнага сячэння S і даўж.l: R = ρl/s, дзе ρ — удзельнае Э.с., якое характарызуе матэрыял правадніка. Велічыня, адваротная ρ, σ = 1/ρназ. ўдзельнай электраправоднасцю. З ростам т-ры Э.с. праваднікоў павялічваецца, з паніжэннем — памяншаецца. Пры вельмі нізкіх т-рах Э.с. некаторых металаў і сплаваў падае да нуля (гл.Звышправоднасць). Актыўнае Э.с. пераменнаму току большае, чым пастаяннаму, з прычыны павелічэння шчыльнасці току ў паверхні правадніка (гл.Скін-эфект), а таксама з-за страт на віхравыя токі і магн.гістэрэзіс. Пры пераменным току поўнае Э.с. ланцуга Z вызначаецца акрамя актыўнага r таксама і рэактыўным супраціўленнем x, якое залежыць ад індуктыўнасці і электраёмістасці. Для сінусаідальнага току
. Адзінка Э.с. ў СІ — ом.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРМАВА́Я АДЗІ́НКА,
адзінка вымярэння і параўнання агульнай (энергет.) пажыўнасці кармоў. На Беларусі за К.а. прынята пажыўнасць 1 кг зерня аўса сярэдняй якасці. Агульную пажыўнасць кармоў разлічваюць па колькасці ў іх сырога пратэіну, тлушчу і клятчаткі, безазоцістых экстрактыўных рэчываў, страўнасці гэтых рэчываў, велічыні зніжэння пажыўнасці кармоў у залежнасці ад колькасці ў іх сырой клятчаткі. Паказчыкам энергет. пажыўнасці кармоў можа служыць таксама велічыня насычанасці іх абменнай энергіяй. На аснове К.а. разлічваюць нормы кармлення для с.г. жывёл (гл.Кармавая норма).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРЫ́ЧНАЯ ІНДУ́КЦЫЯ, электрычнае зрушэнне, вектарная фіз.велічыня, якая характарызуе эл. поле ў рэчыве. Абазначаецца . Для ізатропнага асяроддзя
, дзе ε — дыэлектрычная пранікальнасць рэчыва, ε0 — электрычная пастаянная, — напружанасць электрычнага поля. Паток вектара Э.і. праз адвольную замкнёную паверхню (гл.Гаўса тэарэма) вызначаецца толькі свабоднымі эл. зарадамі, што знаходзяцца ўнутры гэтай паверхні, г.зн. не залежыць ад звязаных зарадаў, якія ўваходзяць у склад нейтральных атамаў і малекул. Адзінка Э.і. ў СІ — кулон на квадратны метр.