Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Transaktiónf -, -en
1) перамо́вы
2) эк., камерц. транса́кцыя, здзе́лка;
nichtproduktíve ~ пазавытво́рчая апера́цыя
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
КАРЭСПАНДЭ́НЦЫЯ РАХУ́НКАЎ,
метад бухгалтарскага ўліку, пры якім кожная гасп.аперацыя адлюстроўваецца адной і той жа сумай у двух рахунках: дэбеце аднаго і крэдыце другога. Пры такім запісу паміж рахункамі ўзнікае ўзаемная сувязь, якая павышае надзейнасць уліку і садзейнічае лепшаму разуменню сутнасці гасп. аперацый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАПАРАТАМІ́Я, чэравасячэнне,
хірургічная аперацыя разразання брушной поласці. Робіцца пры запаленчых, пухлінных і інш. захворваннях, пры раненнях і пашкоджаннях органаў брушной поласці з лячэбнымі (часам дыягнастычнымі) мэтамі. У залежнасці ад размяшчэння органа, віду аперацыі робяць падоўжныя (часцей сярэдзінныя), папярочныя, касыя і вуглавыя разрэзы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
папаглядзе́ць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.
Разм. Глядзець доўга, неаднаразова. Калі ён у гэтыя хвіліны прыйшоў, то няхай пачакае, няхай патрывожыцца, як яна, папаглядзіць ва ўсе бакі.Кулакоўскі.Мікульскі помніў у гэтым месцы карту на памяць. Столькі папаглядзелі ў яе, як намячалася аперацыя!Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДЭКАПІТА́ЦЫЯ [ад дэ... + лац. caput (capitis) галава] у біялогіі, абезгалоўліванне жывёл у доследах пры фізіял. і біяхім. даследаваннях; выдаленне месца росту сцябла ў раслін. У акушэрстве — плодаразбуральная аперацыя пры запушчаным папярочным становішчы плода, якая мае на мэце аддзяленне галоўкі плода ад тулава ў вобласці шыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫЦІ́РКАў машынабудаванні,
аперацыямех. апрацоўкі з мэтай падгонкі дэталей, якія працуюць у пары (напр., клапан — сядло клапана). Зводзіцца да шматразовых перамяшчэнняў інструмента (прыціра) і дэталі (дэталей) з абразіўным матэрыялам. Выпраўляе форму дэталі ў межах допуску, памяншае шурпатасць паверхні і паляпшае іх эксплуатацыйныя якасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫ́ЦЯЖКА,
1) кавальская аперацыя, накіраваная на павелічэнне даўжыні загатоўкі пры адпаведным памяншэнні яе папярочнага сячэння. Ажыццяўляецца на молатах і прэсах паслядоўным абцісканнем з паваротам загатоўкі на 90°.
2) Аперацыя халоднай ліставой штампоўкі, у выніку якой з плоскай загатоўкі атрымліваюць танкасценныя пустыя вырабы (дэталі машын, карпусы прылад, каструлі, бітоны і інш.). Робіцца ў выцяжных штампах пуансонам і матрыцай. Глыбокія вырабы атрымліваюць пры паўторных выцяжках з прамежкавым адпалам (для аднаўлення пластычнасці металу). Прынцып выцяжкі выкарыстоўваецца таксама ў пракатцы металу і ў валачэнні.
3) Паказчык дэфармацыі, роўны адносінам даўжынь загатоўкі пасля і да пластычнага дэфармавання.
4) У хіміі, харчовай і парфумернай прам-сці выцяжка — прадукт выбіральнага выцягвання аднаго або некалькіх кампанентаў з сумесі або пэўнай сыравіны ў растваральнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНТГО́МЕРЫАламейнскі
(Montgomery of Alamein) Бернард Лоу (17.11.1887, Лондан — 25.3.1976),
брытанскі ваен. дзеяч, фельдмаршал (1944), віконт (1946). Скончыў ваен. вучылішча ў Сандхерсце (1908). Удзельнік 1-й сусв. вайны. У пач. 2-й сусв. вайны (1939—40) удзельнічаў у баях на тэр. Францыі і Бельгіі. З жн. 1942 камандуючы 8-й англ. арміяй у Паўн. Афрыцы, нанёс паражэнне італа-герм. войскам (гл.Эль-Аламейнская аперацыя 1942). Са студз. 1944 камандуючы саюзнымі арміямі, якія высадзіліся ў Францыі і дзейнічалі ў Нармандыі, Бельгіі і Паўн. Германіі (гл.Нармандская дэсантная аперацыя 1944). З 1945 галоўнакамандуючы брыт. акупацыйнымі войскамі ў Германіі. З 1946 на розных ваен. пасадах, у т. л. ў 1951—58 першы нам. галоўнакамандуючага ўзбр. сіламі НАТО. Узнагароджаны ордэнамі СССР «Перамога» і Суворава 1-й ступені. Аўтар успамінаў (1958).