Талэпа́ ’месца, крыху прыкрытае снегам’ (Сл. Брэс.). Магчыма, да тал, та́лы (гл.) з экспрэсіўнай суфіксацыяй, параўн. смал.талоба́: во за́иччая тылаба́ ’месца, дзе заўсёды водзіцца дзічына, якая пакідае сляды на снезе’ (Дабр.). Не выключала, што гэта гукапераймальнае ўтварэнне ад *талэ́п, параўн. укр.тала́п ’пра капанне ў чым-небудзь рэдкім’, дыял.таля́п ’тс’, ад якіх паходзяць тала́пати ’ўтвараць характэрныя гукі, ходзячы ў растаптаным або завялікім абутку’, дыял. ’каламуціць ваду, плюхаючыся ў ёй; брудзіць’, чэш.tlapati ’шлёпаць, ступаць, крочыць’, якое Махэк’2 (645) узводзіць да *telp‑ (гл. целяпаць), не зусім яснае польск.дыял.tałapać się ’плёскацца, хлюпаць у вадзе’ (магчыма, усходнеславянскага паходжання). Гл. таксама Фасмер, 4, 15; ЕСУМ, 5, 507–508.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кало́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Рмн. ‑дак; ж.
1. Невялікая калода; тое, што і калода (у 1 знач.). Мой бацька і дзядзька Язэп наняліся.. зваліць у гаі пару дзесяткаў дубоў і парэзаць на кароткія калодкі для клёпак.Бядуля.Зелянюк сеў пры стале на калодку і ўзіраўся ў старога.Зарэцкі.
2. Кусок дрэва, выструганы ў форме ступні, які выкарыстоўваецца пры пашыве абутку; капыл. Пацягнуць загатоўку на калодку. Выплятаць лапці па калодцы.
3.звычайнамн. (кало́дкі, ‑дак). Масіўныя драўляныя кайданы, якія надзявалі раней на ногі, рукі і шыю арыштанта для папярэджання ўцёкаў. Надзець калодкі на ногі.
4. Сярэдняя частка кола, у якой умацоўваюцца спіцы. Колы па калодкі западвалі ў чорную гразь.Лобан.
5. Драўляная або металічная аправа, у якую ўстаўляецца або на якую насаджваецца асноўная частка інструмента. Калодка рубанка.
6. Металічны або драўляны брусок у тормазным прыстасаванне які прыціскаецца да вобада кола або тормазнага шківа для тармажэння.
7. Планка, пры дапамозе якой прымацоўваюцца да адзення ордэны, медалі. // Вузкая палоска ордэнскай стужкі, якую носяць замест ордэна, медаля. На грудзях Яўмена Іванавіча былі пярэстым радком калодкі ўсіх яго ордэнаў і медалёў.Ермаловіч.
8.мн. (кало́дкі, ‑дак). Абл. Род скуранога абутку на драўлянай падэшве; дзеравяшкі. Калодкі часта слізгалі, ад пастаяннага напружання хутка пачалі ныць калені.Быкаў.
•••
Класці галаву на калодкугл. класці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
се́кцыя1, ‑і, ж.
1. Аддзел установы, арганізацыі і пад. з пэўнай спецыялізацыяй. Секцыя крытыкі. Шахматная секцыя. □ Увесь атрад разбіўся на навуковыя секцыі: гістарычную, геаграфічную, прыродазнаўчую, літаратурную і мастацкую.Шыловіч.// Частка гандлёвага памяшкання, дзе знаходзяцца аднародныя прадметы. Секцыя абутку.// Група ўдзельнікаў з’езда, канферэнцыі, нарады і пад., занятых абмеркаваннем адных і тых жа пытанняў. Работа канферэнцыі па секцыях.
2. Частка збудавання, канструкцыі, якая складаецца з некалькіх дэталей. Секцыя трубаправода. □ Даўжэй за ўсё свяцілася акенца ў кватэры на трэцім паверсе ў крайняй злева секцыі, дзе жыў паэт Дуброўскі.Мележ.
[Ад лац. sectio — разразанне, раздзяленне.]
се́кцыя2, ‑і, ж.
Спец. Анатаміраванне, рассячэнне. Секцыя вены.
[Лац. sectio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мадэ́ль
(фр. modèle, ад лац. modulus = мера, узор)
1) узор якога-н. вырабу, узорны экзэмпляр для серыйнай вытворчасці (напр. новыя мадэлі абутку);
2) схема, макет чаго-н., звычайна ў зменшаным выглядзе (напр. м. ракеты);
3) тып, марка канструкцыі (напр. новая м. аўтамабіля «Масквіч»);
4) тое, што служыць матэрыялам для мастацкага адлюстравання; натура.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ну́мар
(лац. numerus = лік)
1) парадкавы лік прадмета ў радзе яму падобных (напр. н. дома);
2) прадмет, абазначаны пэўным лікам па парадку (напр. свежы н. газеты);
3) размер адзення, абутку і інш.;
4) асобны пакой у гасцініцы;
5) асобная частка канцэртнай праграмы (напр. эстрадны н.);
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
кла́панм.
1.тэх. Ventíl [vɛn-] n -s, -e;
засцерага́льны кла́пан Sícherheitsventil n;
упускны́ кла́панÉinlassventil n;
выпускны́ кла́панÁuslassventil n;
2. (удухавыхінструментах) Kláppe -, -n; Gríffloch n -(e)s, -löcher (уфлейце);
3.анат. Kláppe f -, -n;
сардэ́чны кла́пан Hérzklappe f;
4. (навопратцы) Kláppe f; Pátte f -, -n; Lásche f -, -n (наабутку)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
БЕЛАРУ́СКАЯ НАРО́ДНАЯ САМАПО́МАЧ (БНС),
грамадская нац.арг-цыя на акупіраванай ням. фашыстамі тэр. Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Створана 22.10.1941 паводле загаду ген. камісара Беларусі В.Кубэ. БНС узначальвалі І.Ермачэнка, Ю.Сабалеўскі. Кіруючы орган — Цэнтр. рада (Цэнтраль, складалася з 13 аддзелаў-рэфератаў), якой падпарадкоўваліся акруговыя, раённыя і валасныя аддзелы. Паводле статута, БНС ставіла сабе за мэту «памагаць пацярпелым беларусам ад ваенных дзеянняў, бальшавіцкага і польскага праследавання, памагаць адбудаваць зруйнаваны чужынцамі беларускі край, пашыраць і развіваць беларускую культуру». Займалася зборам грашовых і матэрыяльных каштоўнасцяў, прадуктаў харчавання, абутку і зімовай вопраткі, аказвала матэрыяльную дапамогу пацярпелым ад вайны. Кіраўнікі БНС імкнуліся надаць арг-цыі і паліт. функцыі, змяніць зацверджаны акупац. ўладамі статут. У сак. 1943 на з’ездзе Цэнтр. рады і акр. кіраўнікоў БНС прыняты мемарандум, які патрабаваў у ням. улад поўнай аўтаноміі Беларусі, стварэння бел. ўрада і бел. арміі. Падкрэслівалася, што «ўрад абвесціць аддзяленне Беларусі ад СССР і аб’явіць яму вайну як ворагу беларускага народа». Аднак гэта не спадабалася ням. адміністрацыі. У чэрв. 1943 БНС рэарганізавана ў Бел. самапомач, дзейнасць якой была абмежавана зборам ахвяраванняў, матэрыяльнай дапамогай, вярбоўкай новых членаў. У 1942 пры садзеянні БНС ствараўся Беларускі корпус самааховы. 1.3.1944 перададзена ў падпарадкаванне Беларускай цэнтральнай рады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
На́рты ’лыжы’ (Сцяшк., Сл. ПЗБ). У сучасным значэнні слова хутчэй за ўсё запазычана з польск.narty ’тс’, вядомага з XVI ст. таксама ў значэнні ’канькі’, аднак не выключана, што яно існавала і раней, у прыватнасці для абазначэння прылады для хадзьбы па снезе і па балотах на паўднёвым Палессі (Машынскі, Kultura, 1, 641), параўн. таксама рус.нарты ’сані з шырокімі палазамі з лыжаў у паляўнічых’, укр.нарти ’касцяныя канькі з рэбраў жывёл’, чэш.narťверх нагі’, ’пад’ём нагі’, славац.nart ’тс’, в.-луж.narė ’пад’ём нагі; перадок’, н.-луж.narś ’перадок у абутку’, славен.nart ’пад’ём нагі; перадок у абутку’, куды можна аднесці і бел.нарты ’абутак вялікага памеру’ (на думку аўтараў Сл. ПЗБ, пераноснае), што дае падставы для рэканструкцыі прасл.*nar(b)ty, згодна з прынятай этымалогіяй, з *rm і *r? > tъ ’вастрыё, шпень’ (гл. рот). Другая частка прадстаўлена таксама ў ірты ’лыжы’ (гл.) (Фасмер, 3, 45; Махэк₂, 390; Бязлай, 2, 215; Шустар-Шэўц, 13, 990; Брукнер, 356). Слаўскі (Lingua Viget, 120–123) лічыць, што форма адз. л. *пагъ(ъ так адносіцца да гъЫ, як бел.нарог да рог (< прасл.*rogъ). Праблематычнымі застаюцца адносіны славянскіх слоў да адпаведных угра-фінскіх, дзе яны абазначаюць ’лёгкія санкі, нарты’ і маюць шырокае ўжыванне, параўн. саам.nart, мард.nur do, вацяц. nurt, зыран, nort ’тс’ і г. д. Большасць даследчыкаў дапускаюць спрадвечнае існаванне славянскага слова, аднак ускладненае ў некаторых арэалах уплывам запазычанага з угра-фінскіх моў слова са значэннем ’лыжы, лёгкія сані’ (агляд л-ры гл. Бяднарчук, Acta Baltico-Slavica, 9, 1976, 57–58).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ла́та1, ‑ы, ДМ лаце; Рмн. лат; ж.
Кавалак тканіны, скуры і пад., якім залатана дзірка на адзенні, абутку і пад. Прыкметы падышлі якраз: знарок запушчаная барада, два залатыя зубы, лата на левым калене.Брыль.
•••
Латамі трэсцігл. трэсці.
Лата на лаце — пра вельмі старое латанае адзенне. Ля саней застаўся .. чалавек у кароткай ватоўцы, у лапцях, у суконных гаспадарскіх нагавіцах — лата на лаце.Чорны.
ла́та2, ‑ы, ДМ лаце; Рмн. лат; ж.
Дошка, жэрдка і пад., якія кладуцца ўпоперак крокваў. Снегу на страсе няма, і латы на бурай струхле[л]ай саломе тырчаць голымі пачарнелымі парэбрынамі.Галавач.У змроку відаць было, як у неба ўрэзвалася скрыжаванне лат.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ву́шка, ‑а; Рмн. ‑шак; н.
1.Памянш.-ласк.да вуха (у 2 знач.); маленькае вуха.
2. Тое, што і вуха (у 5 знач.). Каваль падняў звон за вушка і ўдарыў па ім каменем.Ваданосаў.
3.пераважнамн. (ву́шкі, ‑шак). Петлі ў абутку для замацавання яго на назе або нацягвання. Ад лапцей засталіся адны аборы і некалькі вушак.Якімовіч.[Тамашовы] боты.. былі звязаны разам за вушкі і перакінуты на плячах.Бядуля.
4. Дзірачка для ніткі ў іголцы.
5.пераважнамн. (ву́шкі, ‑шак). Страва, зробленая з кавалачкаў цеста з угорнутым у іх тварагом, грыбамі і пад.
•••
За вушка ды на сонейка — выкрыць, прыцягнуць да адказнасці каго‑н. [Левановіч:] А мы яго зараз за вушка ды на сонейка.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)