аспіранту́ра, ‑ы, ж.

Сістэма падрыхтоўкі пры вышэйшых навучальных установах або навукова-даследчых інстытутах прафесарска-выкладчыцкіх і навуковых кадраў. [Люба:] — Сур’ёзная, ну і разумная, нічога не скажаш, прафесар раіў ёй [Веры] у аспірантуру падавацца пасля інстытута. Лынькоў. // Дзейнасць, вучоба аспіранта.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

варухну́ць, ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што, чым.

Аднакр. да варушыць (у 1, 2 знач.). Не варухне абвялым лістом клён на ўзбочыне дарогі, не адзавецца птушка. Навуменка.

•••

Вухам не варухнуць (не навесці) — не звярнуць ніякай увагі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крытыкну́ць, ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

Разм. Трохі, злёгку пакрытыкаваць. — Крытыкнём каго; калі што не так, пахвалім за добрае. Васілевіч. — Вось... начальніка цэха Мышкоўскага можна крытыкнуць. Працуюць у яго там дрэнна, без аганьку. Каршукоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заглядзе́нне, ‑я, н.

Разм. Пра што‑н. прыгожае, такое, чым можна залюбавацца. — Гэта вішні мае зацвілі. Ну, верыце, заглядзенне адно! Адцвілі, а завязі на кожнай галінцы, нібы каралі хто нанізаў. Жычка.

•••

На заглядзенне — так, што можна залюбавацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заму́рзацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм.

1. Запэцкацца, забрудзіцца. Дзіця замурзалася.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зацягнуцца смугой, лёгкімі хмарамі. Неба замурзалася. / у безас. ужыв. — Падвечар, бывала, замурзаецца, — ну, думаеш сабе, — дождж нанач збярэцца. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

звы́кнуць, ну, ‑неш, ‑не; пр. звык, ‑ла; зак., з інф. і дадан. сказам.

Разм. Набыць прывычку рабіць што‑н. пэўным чынам; прывыкнуць. [Клямт] даўно звык моўчкі падпарадкоўвацца старшым. Мележ. [Паненкі] даўно звыклі, каб іх забаўлялі, жартавалі з імі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дасвіста́цца, ‑свішчуся, ‑свішчашся, ‑свішчацца; зак.

Разм.

1. Свістам прымусіць каго‑н. адазвацца, адгукнуцца.

2. Свішчучы доўгі час, дайсці да непрыемных вынікаў. Ну што, дасвістаўся? — здзекліва спытаў Толік, калі ўсе выйшлі. — За цябе чуць штрафу не заплацілі. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заваля́цца, ‑яецца; зак.

Разм. Праляжаць забытым без выкарыстання; заляжацца. Заваляўся.. мундзірчык у палкавых запасах, з трафеяў, узятых у бойцы пад Баранавічамі. Лынькоў. Ну, дзе вашы малыя? — запытаў.. [Якаў]. — Тут у мяне пара цукерак завалялася, з горада яшчэ. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нахвалі́ць, ‑хвалю, ‑хваліш, ‑хваліць; зак., каго-што.

Нагаварыць аб кім‑, чым‑н. многа добрага; расхваліць. — Лялька, а не конь... Жывот падцягнуты... Зубы, як адзін, шыя, нібы ў лебедзя. Грыва доўгая, што шоўк... — Ну ты, брат, нахваліш. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нахіну́ць, ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.

1. Наспех накінуць, апрануць на сябе што‑н. Нахінуць куртку на плечы.

2. Абл. Нахіліць. Сядае пчолка на верасовю галінку, калышацца, пасля нахіне яе аж да самай зямлі. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)