Трамва́й ’гарадская наземная электрычная чыгунка’, ’поезд гэтай чыгункі’ (ТСБМ). Праз польскую або рускую мовы з англ.tramway ці праз франц.tramway ’тс’, што складаецца з tram ’шына’, першапачаткова ’язда вазком па трамах — драўляных рэйках’ (параўн. трам, які з с.-н.-ням.trāme ’брус’) і way ’дарога’ (SWO, 1980, 769; Фасмер, 4, 93; Чарных, 2, 257; Брукнер, 574–575; ЕСУМ, 5, 618).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тра́мця ’лахманы, транты’ (Сцяшк. Сл.), тра́мсы, тра́мсікі ’лахманы, рызманы’ (пух., Сл. ПЗБ). Параўн. польск.дыял.tramcie ’растрапаныя лахманы, зношанае адзенне’, tramči ’тс’. Хутчэй за ўсё, у выніку фанетычных змен пад уплывам экспрэсіі з тра́нты (гл.) > трант‑*ьjе > зборн. тра́нце ’тс’ (Мат. Гом.). Меркаванні пра запазычанне з літоўскай мовы (Лаўчутэ, Балтызмы, 85) не маюць падстаў. Фанетычна, магчыма, набліжана да трамцець ’трапятаць’, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трасу́ха1 ‘ліхаманка, малярыя, трасца’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Нас.; рас., Шатал.; парыц., Янк. Мат., Сержп. Прык.), трасу́чка ‘тс’ (ТСБМ, Нас., Касп., Растарг.), ‘эпілепсія’ (Нар. Гом.). Параўн. укр.дыял.трясу́ха, трясу́чка ‘ліхаманка’. Да трэсці ‘калаціць’, параўн. трасавіца, трасца, гл.
Трасу́ха2 ‘горшае льновалакно, што засталося пасля трапання’ (мёрск., Ск. нар. мовы). Магчыма, з ⁺трасту́ха < траста́ (гл.) ‘валакно-траста, валакно з кастрыцай’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ту́цкі — ‘сядзець малому ў бацькі за спінай’ (Вушац. сл.), «калі малога нясуць заплеччу» (Наша Ніва, 2003, 6 чэрв.). З дзіцячай мовы, відаць, гукапераймальнага паходжання, параўн. укр.туц выгук, што імітуе стук рагамі, ту́цати ‘біцца рагамі (пра барана)’ (ЕСУМ, 5, 687), ід.tuc ‘тыц’, tucen ‘тыкаць’ (Астравух, Ідыш-бел. сл.), а таксама польск.nosić kogo na barana ‘насіць каго на спіне (плячах)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тыпагра́фія ‘друкарня’ (ТСБМ), ст.-бел.типография ‘тс’ (1633 г., ПГС). Хутчэй за ўсё, у названым значэнні запазычана праз рус.типогра́фия ‘тс’ ці непасрэдна з ням.Typographie або франц.typographie ‘тс’ (з грэч.τύπος ‘адбітак’ і γραφω ‘пішу’), гл. Арол, 4, 72; параўн. польск.typografja ‘майстэрства друку’ (Варш. сл.). Віткоўскі (Зб. Русаку, 241) для рускай мовы дапускае польскае пасрэдніцтва, відаць, праз старабеларускую мову.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
dead
[ded]1.
adj.
1) мёртвы, паме́рлы
2) нежывы́
3) які́ не дае́ прыбы́тку, нерэнта́бэльны, непрадукцы́йны
dead season (capital) — мёртвы сэзо́н (капіта́л)
4) з вы́лучаным то́кам
The telephone is dead — Тэлефо́нная лі́нія мёртвая
5) заме́рлы, вы́мерлы
dead languages — мёртвыя мо́вы
2.
adv.
1) зусі́м, ца́лкам, абсалю́тна
dead tired — зусі́м сто́млены
2) про́ста
dead ahead — про́ста перад на́мі
3.
n.
1) паме́рлы -ага m., паме́рлая f., паме́рлыя pl.
2) глухі́ час
the dead of night — глуха́я ноч
in the dead of winter — глыбо́кай зімо́ю
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
кабіне́т, ‑а, М ‑неце, м.
1. Рабочы пакой у доме, кватэры. Як пісьменнік працуе над словам? Звычайна адбываецца гэта ў цішыні кабінета, за зачыненымі дзвярамі.Шкраба.// Службовае памяшканне ва ўстанове, на прадпрыемстве для адказнага работніка. Кабінет старшыні. □ Кабінет Ніны Іванаўны, дырэктара дзіцячага дома, быў квадратным з адным шырокім акном на паўднёвы ўсход.Васілевіч.Начальніка цэха, які.. ўсіх навічкоў прымаў асабіста, .. [Міхал і Лёдзя] знайшлі ў кабінеце.Карпаў.
2. Спецыяльнае памяшканне, абсталяванае для заняткаў, працэдур (у навучальных і навукова-даследчых установах, паліклініках і пад.). Хімічны кабінет. Рэнтгенаўскі кабінет. Кабінет мовы і літаратуры.
3. Урад у некаторых дзяржавах (Індыі, Аўстраліі і інш.), які складаецца з міністраў. Змена кабінета.
4. У Расіі 18 — пачатку 19 ст. — назва некаторых урадавых устаноў (асабістай канцылярыі цара, кіраўніцтва гаспадарчымі і фінансавымі справамі царскага двара). Кабінет яго вялікасці.
•••
Кабінет міністраў — тое, што і кабінет (у 3 знач.).
[Фр. cabinet.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паэты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да паэзіі (у 1, 2 знач.). Паэтычны твор. □ Ужо ў пачатку паэтычнай дзейнасці Купала стварыў велічны вобраз беларускага народа, які ўзняўся на барацьбу за сваё сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне.Ярош.// Уласцівы паэзіі, вершаваны. Паэтычныя формы. Законы паэтычнай мовы.// Які сведчыць пра здольнасць да паэзіі, пра творчы талент. Паэтычнае чуццё. Паэтычны талент. □ З дзіцячых год .. [Самуілу] запомнілася многа добрага, што ўздзейнічала на яго ўяўленне, разбівала паэтычны дар.Каваленка.
2. Прасякнуты паэзіяй (у 3 знач.), поўны хараства, прыгажосці; лірычны. Паэтычны малюнак прыроды. □ Ніколі да гэтага нішто не выклікала яшчэ ў маёй юнацкай душы такога паэтычнага настрою, як рамантычнае жыццё трактарыстаў, начная малацьба і ворыва.Аўрамчык.
3. Надзелены ад прыроды павышанай эмацыянальнасцю, уражлівасцю. Паэтычная натура. □ У 1913 годзе Максім Багдановіч у крытычным аглядзе беларускай літаратуры за 1911–1913 гг. пісаў, што Змітрок Бядуля — «пісьменнік з душой чулай і паэтычнай».Каваленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
практы́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да практыкі (у 1, 2 знач.); звязаны з практыкай, з рэальнымі патрабаваннямі, магчымасцямі. Практычныя вывады. Практычная дзейнасць. Практычная дапамога. □ [Зёлкін:] Папярэдняе азнаямленне з Вашай працай дае нам падставу заявіць, што яна мае не толькі навуковае, але і глыбокае практычнае значэнне.Крапіва.
2. Які займаецца непасрэдна якой‑н. справай, непасрэдна кіруе кім‑, чым‑н. Практычнае кіраўніцтва.
3. Які з’яўляецца прымяненнем ведаў, навыкаў на практыцы. Практычныя заняткі. Практычнае навучанне.
4. Звязаны з прымяненнем на практыцы (якой‑н. галіны навукі, ведаў і пад.). Практычная астраномія. Практычная механіка. Практычны курс англійскай мовы.
5. Які добра разбіраецца ў жыццёвых справах; дзелавіты, вопытны. Саханюк быў чалавек практычнага складу.Колас.[Багуцкі:] — Як ты сумяшчаеш свае абавязкі дыспетчара са сваёй.. крыху паэтычнай, мітуслівай, ва ўсякім разе далёка не практычнай натурай?Лынькоў.
6. Выгадны, зручны ў справе; эканомны. Практычны метад. Практычны колер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спеў, спеву, м.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. спяваць, а таксама гукі гэтага дзеяння; спяванне. Час далёкі, час маленства Нечакана ажыве. Чую — спеў жалейкі з лесу Перапёлкаю плыве.А. Александровіч.Цябе вітаюць спевам ціхім каласы, пераліваюцца — віюцца галасы.Дубоўка.Цёплы вецер Заносіць спеў мірных гудкоў, Звон далёкіх апошніх трамваяў.А. Астапенка.
2. Песня. Свой спеў салавейка У галлі адшчабеча.Купала.З-пад пяра Алеся Гурло з яўляецца аптымістычны спеў «Не тужы».Хведаровіч.Танцаваць зноў пайду, Новы спеў засяду, Бо, як вішня, жыццё Зацвіло, зацвіло!Бядуля.// Песня рэлігійнага зместу.
3. Выкананне песень, арый і пад. як мастацтва. [Сашы] даўно ўжо захацелася пагутарыць з чалавекам, які разбіраецца ў спевах і мог бы па-сапраўднаму ацаніць яго голас.Рунец.Савецкае мастацтва харавога спеву займае пачэснае месца ў эстэтычным выхаванні працоўных.Шырма.
4.толькімн. (спе́вы, ‑аў). Вучэбны прадмет. Апрача беларускай мовы і літаратуры, я выкаадала спевы.Мядзёлка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)