Мале́шанькі, малёшанькі ’невялічкі, дробны’ (Нар. Гом.). Рус. паўн., пск. малёшенький ’тс’, ст.-рус. малешенький ’вельмі маленькі’, ’дробны (пра дождж)’, ст.-серб.-харв. ма̏лашан ’маленькі’. Утворана ад ⁺малехны < малы́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мальта́н ’цёплая тканіна з бавоўны’, мальта́нка ’хустка с такой тканіны’ (КЭС, лаг.). З польск. multan ’сорт вельмі мяккай баваўняная тканіны’, якое з франц. molleton ’тс’. Гл. таксама малітан, мульт.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Масіню́рына, полац. мъстю́рына мая! — лашчыць кошку, кацянё (Нар. лекс.). Да ⁺масенькі. Параўн. рус. пск., цвяр., смал., валаг., каст., вяц. ма́сенький ’вельмі маленькі’, перм. ма́си‑ма́си‑ма́сенькі — падзыўное для авечак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мошчы ’высахлыя астанкі людзей, якія лічацца царквою святымі’ (перан.) ’вельмі худы, знясілены чалавек’ (ТСБМ). З рус., ст.-рус. мощи, моща, якія са ст.-слав. мощи ’тс’. Да моча (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Надзвы́чай ’вельмі, надта; у высокай ступені’ (ТСБМ). Са спалучэння прыназоўніка над (выражэнне меры) і назоўніка звычай (гл.) у він. скл. Шуба (Прысл., 148) адносіць да прыслоўяў, утвораных нулявым суфіксам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пія́тніца ’жніво’ (паст., ЛА, 2). Відаць, генетычна звязана з пі явы ’працавіты’: жніво — вельмі пільны ў сэнсе працы перыяд, пара; ‑н⇉пазнейшае, пад уплывам слова пятніца, параўн. пілыніца ’прыпар’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

fláckern vi мільгаце́ць, пы́рхаць;

in séinen Áugen fláckerte es яго́ во́чы гарэ́лі [блішчэ́лі];

das Herz fláckert geráde noch сэ́рца б’е́цца ве́льмі сла́ба

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

állgeméin

1. a агу́льны, усеагу́льны

2. adv:

~ belíebt ве́льмі папуля́рны;

(ganz) ~ уво́гуле;

im Állgemeinen уво́гуле і ца́лкам;

~ уво́гуле;

im ~en нао́гул

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

satisfactory [ˌsætɪsˈfæktəri] adj. здавальня́ючы;

a satisfactory explanation здавальня́ючае, перакана́ўчае/перакана́льнае тлумачэ́нне;

bring negotiations to a satisfactory conclusion уда́ла зако́нчыць перамо́вы;

The cooking is very satisfactory here. Тут вельмі добра гатуюць.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

handbasket [ˈhændbɑ:skɪt] n. :

♦ go to hell in a handbasket AmE, infml тра́піць у ве́льмі склада́нае стано́вішча/у пераплёт; ≅ уле́зці, як су́чка ў збан/ко́ла; улі́пнуць, як му́ха ў саладу́ху

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)