бядро́, ‑а; мн. бёдры, ‑аў; н.
Частка нагі ў чалавека або ў жывёліны ад таза да калена. Рана крывавілася на бядры на вяршок вышэй калена. Мележ. // Знешні бок верхняй часткі нагі, таза. [Прузына] паклала рукі на бёдры, адкінула галаву: — А ну, скажы [Красан], што трэба зрабіць, каб затрымаць цвіценне льну? Стаховіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зашмаргну́ць, ‑ну́, ‑не́ш, ‑не́; ‑нём, ‑няце́ і зашмо́ргнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нем, ‑неце; зак., што.
1. Зацягнуць, завесіць (шторы, шырму і пад.). // Перасунуўшы па ўцягнутай вяроўцы, завязцы, зацягнуць, закрыць. Зашмаргнуць кісет. Зашмаргнуць рукзак.
2. Зацягнуць, сцягнуць, зрабіць тугім (вузел, пятлю). Адным махам [Віця] спрытна зашмаргнуў пятлю на шыі звярка. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
намасці́ць, ‑машчу, ‑мосціш, ‑мосціць; зак., што і чаго.
1. Зрабіць насціл з дошак, бярвення і пад. Намасціць дарожку праз балота. Намасціць сцэну. Намасціць пасцель з сена.
2. Разм. Старанна налажыць, нагрузіць чаго‑н. куды‑н. Увечары Уладзя памог падмазаць бацьку колы, намасціў у воз маладога, пахучага сена, травы. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
невыкана́нне, ‑я, н.
1. Нездзяйсненне таго, што было даручана, намечана, меркавалася зрабіць. Думка аб невыкананні заводаў задання па рамонту вагонаў зноў запаланіла дырэктара, і ён .. забегаў па кабінеце. Пятніцкі.
2. Ухіленне ад выканання правіл, законаў. Невыкананне правіл тэхнікі бяспекі. □ Невыкананне загаду праўлення — ёсць простае парушэнне ўнутрыарцельнай дысцыпліны. «Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нейтралізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак.
1. каго-што. Зрабіць (рабіць) нейтральным (у 1, 2 знач.). Нейтралізаваць армію. Нейтралізаваць дзяржаву.
2. перан.; што. Аслабіць (аслабляць) чый‑н. уплыў, уздзеянне і пад. Нейтралізаваць халодны ўплыў.
3. што. Спец. Правесці (праводзіць) нейтралізацыю (у 2 знач.). Нейтралізаваць раствор. Нейтралізаваць кіслотнасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паджартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., з каго-чаго, над кім-чым.
Разм. Пасмяяцца з каго‑, чаго‑н., зрабіць каго‑, што‑н. прадметам сваіх жартаў. [Настаўнік:] — Ідучы паціху за імі, .. [механік] чуў, што казалі бабы, дый паджартаваў трохі з іх. Мурашка. Паджартавала [Гэля] і над Зосяю. Гартны. // без дап. Сказаць жарт, пажартаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падра́іць 1, ‑аю, ‑аіш, ‑аіць; зак., што.
Пачысціць, нацерці да бляску.
падра́іць 2, ‑аю, ‑аіш, ‑аіць; зак., каго-што.
Параіць, даць параду, падказаць. Ну, ты ж ведаеш... І я табе параю і падраю, як абсадзіць яго трохі, як зрабіць, каб ведаў сваё месца, каб на сваім месцы быў. Янкоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памно́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго-што.
1. Зрабіць дзеянне множання. Памножыць сем на дзевяць.
2. Павялічыць колькасць, памер, сілу каго‑, чаго‑н. Расцем усе. Ідуць гады, І сілы ты памнож. Ніколі паншчыне сюды Не павярнуцца больш! Броўка. І славу продкаў і бацькоў Памножым мы ў сотні крат. Астрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пралама́ць, ‑ламлю, ‑ломіш, ‑ломіць; зак., што.
1. Зрабіць дзірку, пралом; прабіць. [Гіль:] — Масток разбураны. Бачыце, цяжкая машына ішла, праламала. Гамолка. Як мне хацелася схапіць.. [камень] і праламаць ім паганы той чэрап!.. Ракітны.
2. Спец. Адхіліць, змяніць кірунак (радыёхваль, светлавых, гукавых і інш. хваль) пры пераходзе з аднаго асяроддзя ў другое.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разматлашы́ць, ‑лашу, ‑лошыш, ‑лошыць; зак., што.
Разм.
1. Падраць на шматкі; разнесці па частках, на часткі. Разматлашыць хустку. □ [Валерый:] — Значыць, праўду кажуць: «Смеласць гарады бярэ». Адны смелыя захапілі Сураж, няхай сабе хоць на пэўны час, а другія цэлы артылерыйскі склад разматлашылі. Якімовіч.
2. Давесці да бязладнага стану; зрабіць раскудлачаным, растрапаным.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)