достоя́ние ср.

1. набы́так, -тку м.; (имущество) маёмасць, -ці ж.; (собственность) ула́снасць, -ці ж.;

обще́ственное достоя́ние грама́дская маёмасць, грама́дскі набы́так;

2. (удел) перен. здабы́так, -тку м.;

сде́лать нау́ку достоя́нием масс зрабі́ць наву́ку здабы́ткам мас.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ule f -, -n сава́;

j-n zur ~ mchen зрабі́ць з каго́-н. прадме́т кпін;

~n nach then trgen* вазі́ць дро́вы ў лес

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

beghen* vt

1) абхо́дзіць (што-н.)

2) рабі́ць, здзяйсня́ць (злачынства, глупства);

inen Fhler ~ зрабі́ць памы́лку

3) адзнача́ць;

ein Fest ~ святкава́ць, адзнача́ць свя́та

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

verhuen* vt

1.

1) пабі́ць, набі́ць

2) сапсава́ць, загубі́ць (справу); патра́ціць (грошы)

2. ~, sich разм. (in, mit D) зрабі́ць памы́лку, даць ма́ху

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

вы́ткаць, ‑тку, ‑тчаш, ‑тча; ‑тчам, ‑тчаце, ‑ткуць; заг. вытчы; зак., што.

Саткаць што‑н., зрабіць тканнем. Выгнаць палатно, кросны, узор. □ Хто можа з.. [Аленаю] справіцца! Не толькі на полі! Хто танчэй і хутчэй спрадзе? А пасадзі яе за кросны! Няхай другая паспрабуе выткаць абрусы і коўдры ў шаснаццаць нітоў! Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аго́раць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Набыць што‑н. з вялікімі цяжкасцямі. [Гушка] адчуў, як радасная надзея яго ўсяго ўскалыхнула: сярод добрых людзей, разам з імі, ён як-небудзь агорае сабе зямлі крыху і пачне жыць па-чалавечы. Чорны. // Справіцца з чым‑н.; здолець зрабіць што‑н. Агораць хату.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

занатава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што і з дадан. сказам.

1. Запісаць што‑н. для памяці, зрабіць нататку. Я спяшаюся занатаваць у запісной кніжцы пачутае і бачанае. Галавач. // Заўважыць для сябе, адзначыць у памяці. [Дзед Талаш] занатаваў сабе: на людзях трэба быць такім жа асцярожным, як і на балотнай дрыгве. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запля́скаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць пляскаць. // Пляснуць некалькі разоў запар; прапляскаць. Нехта паспрабаваў запляскаць у далоні, нехта голасна засмяяўся. Пянкрат. Ліда запляскала ў далоні і кінулася ў двор, каб затрымаць садоўніка. Прокша.

запляска́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; зак., што.

Зрабіць пляскатым. Запляскаць цвік. // Прыпляскаць. Запляскаць лапатай зямлю на капцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здурэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

Разм.

1. Зрабіць якое‑н. глупства, дурасць (у 2 знач.). — Вось здурэў, што не адвёў каня ў пушчу разам з Кастусём! Нікановіч.

2. Тое, што і здурнець. У Язэпа трашчала галава. Ён зусім здурэў ад выпіўкі і той нечаканасці, з якой усё адбылося. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зды́мак і зні́мак, ‑мка, м.

Адбітак каго‑, чаго‑н., атрыманы шляхам фатаграфавання. Зрабіць здымак. Рэнтгенаўскі здымак. □ Нехта з прысутных навёў на касманаўтаў фотаапарат. Пазней, пасля адлёту карабля, гэты здымак абляціць усе газеты свету. Шыцік. — А вось якія мае мыслі: я хачу навучыцца рабіць фатаграфічныя знімкі, хачу купіць апарат. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)