вёска ў Смалявіцкім р-не Мінскай вобл., каля аўтадарогі Смалявічы—Чэрвень. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 21 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Смалявічы, 59 км ад Мінска. 376 ж., 140 двароў (1998). Бібліятэка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́СІЦА,
рака ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., правы прыток р. Галбіца (бас.р.Зах. Дзвіна). Даўж. 30 км. Пл. вадазбору 160 км². Пачынаецца каляв. Турчына, цячэ па зах.ч. Полацкай нізіны праз азёры Крывое і Ласіца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАМУ́ШАЎКА,
рака ў Навагрудскім р-не Гродзенскай вобл., левы прыток р. Нёман. Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 101 км². Пачынаецца каляв. Крываногава. Цячэ па паўн. схілах Навагрудскага ўзв., у ніжнім цячэнні па Нёманскай нізіне. Злева ўпадае р. Налібаўка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАЎЛЯ́НКА,
рака ў Смаргонскім р-не Гродзенскай вобл., правы прыток р. Бярэзіна (бас.р. Нёман). Даўж. 20 км. Пл. вадазбору 112 км². Пачынаецца на Пн ад в. Крэва, цячэ ў межах Ашмянскага ўзв. На працягу каля 5 км каналізаваная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖА́ЦЕРАЎКА, Зацяржуўка,
рака ў Карэліцкім р-не Гродзенскай вобл. і Стаўбцоўскім р-не Мінскай вобл., левы прыток р. Нёман. Даўж. 22 км. Пл. вадазбору 91 км². Пачынаецца каляв. Азёрскае Карэліцкага р-на, на ўсім працягу каналізаваная. Створана сажалка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАМАСТО́ЧЧА,
вёска ў Віцебскім р-не, каляр. Лучоса; чыг. станцыя на лініі Віцебск—Орша. Цэнтр сельсавета. За 20 км на Пд ад г. Віцебск. 460 ж., 203 двары (1997). Сярэдняя школа, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Вайсковыя могілкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХО́ДНЕ-КАРЭ́ЙСКІ ЗАЛІ́Ў,
заліў Жоўтага м., каля берагоў Карэі і Кітая. Глыб. да 50 м. У прыбярэжнай ч. шырокія водмелі і скалістыя астравы. Прылівы паўсутачныя (да 10 м). Гал. парты: Нампхо, Сіныйджу (КНДР), Даньдун, Далянь і Люйшунь (Кітай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕНДЖА́Н,
горад на ПнЗ Ірана. Адм. ц. астана Зенджан. Каля 200 тыс.ж. (1995). Чыг. станцыя на чыг. Тэгеран—Тэбрыз, вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць; запалкавая, эл.-тэхн. (з-д электратрансфарматараў), харчовая. Саматужная вытв-сць дываноў, выраб скур.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗАМБІ́КСКІ ПРАЛІ́Ў,
паміж в-вам Мадагаскар і Афрыкай у Індыйскім ак.Даўж.каля 1760 км, шыр. 422—925 км, глыб. на Пн і Пд больш за 3000 м, найменшая на фарватэры 17 м. Парты: Мазамбік, Бейра (Мазамбік), Мадхадзанга (Мадагаскар).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРАКА́Й (Maracay),
горад на Пн Венесуэлы. Адм. ц. штата Арагуа. Засн. ў 1697. Каля 900 тыс.ж. з прыгарадамі (1997). Вузел аўтадарог, у т. л. адгалінаванне Панамерыканскай шашы. Прам-сць: тэкст., гарбарна-абутковая, дрэваапр., харч., хім., папяровая, шкляная.