РЫ́ХМАН (Георг Вільгельм) (22.7.1711, г. Пярну, Эстонія — 6.8.1753),
расійскі фізік. Вучыўся ва ун-тах Гале і Іены. У 1735—40 студэнт «фіз. класа» Пецярбургскай АН. З 1741 праф. (акадэмік) на кафедры фізікі, з 1744 заг.фіз. кабінета Пецярбургскай АН. Навук. працы па вывучэнні цеплаты і электрычнасці. Даследаваў цеплаабмен і выпарэнне вадкасцей. Вывеў формулу для вызначэння т-ры сумесі аднародных вадкасцей, стварыў прылады для метэаралогіі, гідралогіі і тэрмаметрыі, адкрыў з’яву электрастатычнай індукцыі. Разам з М.В.Ламаносавым вывучаў атм. электрычнасць. Загінуў ад маланкі ў час доследаў з незаземленай «громавай машынай».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ЧАРДСАН ((Richardson) Роберт Коўлман) (н. 26.6.1937, Вашынгтон),
амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1986). Замежны чл.Фін. акадэміі навук і л-ры (1993). Скончыў Віргінскі політэхн, ін-т (1960), ун-т Дзюка (г. Дархэм, штат Паўн. Караліна; 1966). З 1966 у Корнелскім ун-це (з 1975 праф.). Навук. працы па эксперым. фізіцы нізкіх тэмператур, вывучэнні ўласцівасцей вадкасцей і цвёрдых цел пры звышнізкіх т-рах. Адкрыў з’яву звышцякучасці вадкага гелію-3 (разам з Д.М.Лі, Д.Дз.Ошэрафам; 1972). Нобелеўская прэмія 1996 (з Лі і Ошэрафам).
Тв.:
Рус.пер. — Эффект Померанчука // Успехи физ. наук. 1997. Т. 167, вып. 12.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭТАРАМА́НСКАЯ МО́ВА,
адна з раманскіх моў. Пашырана ў Швейцарыі і на ПнУ Італіі. Нац. мова Швейцарыі (разам з ням., франц. і італьян. мовамі). Мае 3 асн. дыялекты: граўбюндэнскі, ладзінскі і фрыульскі. Па пераважнай большасці прыкмет належыць да зах.раманскіх моў (напр., захаванне канцавога -s, азванчэнне інтэрвакальных k, p, t), але некат. асаблівасці набліжаюць яе да румынскай мовы (напр., займеннікавая сістэма). Характэрны высокі ўзровень архаічнасці і варыятыўнасці форм, сляды моцнага ўплыву італьян. і ням. моў, асабліва ў фанетыцы і лексіцы. Пісьменства з 14 ст. на аснове лацінскага алфавіта (фрыульскі дыялект).
Літ.:
Бородина М.А. Современный литературный ретороманский язык Швейцарии. Л., 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВА́Р ((Savart) Фелікс) (30.6.1791, г. Шарлевіль-Мезьер, Францыя — 16.3.1841),
французскі фізік. Чл. Парыжскай АН (1827). Скончыў Страсбурскі ун-т (1816). Працаваў ваен. хірургам. З 1828 прафесар эксперым. фізікі ў Калеж дэ Франс. Навук. прац па акустыцы, электрамагнетызме, оптыцы і гідрамеханіцы. Вывучаў акустычны рэзананс і заканамернасці распаўсюджвання гуку ў розных асяроддзях, распрацаваў фіз. асновы канструявання струнных інструментаў. Разам з Ж.Б.Біо эксперыментальна вызначыў індукцыю магн. поля, створанага эл. токам (гл.Біо—Савара закон). Вынайшаў прыладу для вызначэння частаты гуку (кола С.), кварцавую пласцінку для вывучэння палярызаванага святла, палярыскоп. Яго імем названа адзінка частотнага інтэрвалу ў акустыцы — савар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВАСЦЮ́К (Антон Іванавіч) (1.5.1927, в. Баравое Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. — 10.7.1998),
бел. філосаф. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1989), д-рфілас.н. (1984), праф. (1985). Скончыў БДУ (1955). З 1961 у Ін-це філасофіі і права Нац.АН Беларусі (з 1962 вучоны сакратар, з 1968 нам. дырэктара, у 1989—92 заг. аддзела). Навук. працы па сац. філасофіі і паліталогіі, праблемах сац. развіцця, структуры грамадства і сац. супярэчнасцей.
Тв.:
В.И.Ленин о победе социализма в СССР. Мн, 1970;
Основное противоречие нашей эпохи и мировой революционный процесс. Мн., 1980;
Формирование общества социальной справедливости в Беларуси. Мн., 1996 (разам з Т.А.Антонавай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САГУ́Н (Яўген Іванавіч) (н. 18.1.1947, Баку),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1994). Скончыў БДУ (1970). З 1970 у Ін-це фізікі, з 1994 у Ін-це малекулярнай і атамнай фізікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па спектраскапіі і фотахіміі біямалекул, вывучэнні фотафіз. і фотахім. працэсаў з удзелам малекулярнага кіслароду. Даследаваў міжхрамафорныя ўзаемадзеянні і структурную дынаміку парфірынаў і іх структурна-арганізаваных сістэм, прапанаваў фотасенсібілізатары на аснове хларынаў і парфірынаў.
Тв.:
Тушение молекулярным кислородом возбужденных электронных состояний хлорофилла и родственных соединений и фотосенсибилизированное образование синглетного кислорода (разам з В.А.Ганжой, Б.М.Джагаравым) // Фотобиология и мембранная биофизика. Мн., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САДО́ЎСКІ (Вісарыён Дзмітрыевіч) (6.8.1908, г. Омск, Расія — 1991),
расійскі вучоны ў галіне металазнаўства. Акад.АНСССР (1970). Герой Сац. Працы (1978). Скончыў Казанскі ун-т (1930). З 1935 ва Уральскім навук. цэнтры АНСССР, з 1958 у Ін-це фізікі металаў АНСССР (г. Екацярынбург), адначасова ў 1944—59 выкладаў ва Ўральскім політэхн. ін-це. Навук. працы па кінетыцы пераўтварэнняў пераахалоджанага аўстэніту, тэорыі фазавых і структурных пераўтварэнняў пры награванні сталі, умацаванні і легіраванні сталей і сплаваў. Дзярж. прэмія СССР 1986.
Тв.:
Фазовые и структурные превращения при нагреве стали. Свердловск;
М., 1954 (разам з К.А.Малышавым, Б.Г.Сазонавым);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САДЫ́ХАЎ (Рауф Хасровавіч) (н. 21.10.1944, Баку),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі. Д-ртэхн.н., праф. (1992). Скончыў Азербайджанскі політэхн.ін-т (1967). З 1971 у Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац АН Беларусі (з 1994 заг. лабараторыі). Адначасова з 1995 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (заг. кафедры). Навук. працы па лічбавай апрацоўцы сігналаў і відарысаў, распазнаванні вобразаў і ідэнтыфікацыі сістэм.
Тв.:
Методы и средства обработки сигналов в дискретных базисах. Мн., 1987 (разам з П.М.Чаголіным, У.П.Шмеркам);
Метод генерирования стационарных случайных процессов на основе обобщенного ортогонального преобразования // Весці АН Беларусі. Сер. фіз.-тэхн. навук. 1995. №4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМІ́ТЫ (ад грэч. sōma цела),
першасныя сегменты цела, парныя метамерныя ўтварэнні, на якія ў працэсе зародкавага развіцця падзяляецца мезадэрма (у большасці беспазваночных) або яе дарсальная ч., што прылягае да нерв. трубкі і хорды (у хордавых). Як правіла, С. паступова пашыраюцца ад пярэдняга канца цела да задняга. У хордавых кожны С. пры развіцці падзяляецца на дэрматом, міятом і склератом; з іх утвараюцца адпаведна злучальнатканкавая ч. скуры разам з яе вытворнымі, тулаўная мускулатура і восевы шкілет (у рыб і шкілет плаўнікоў). С. вызначаюць метамерыю зачаткаў эктадэрмальнага паходжання або тых, што ўтвараюцца пры ўдзеле эктадэрмы (спінальных нерв. вузлоў у пазваночных, канечнасцей у беспазваночных).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́МУЭЛЬСАН ((Samuelsson) Бенгт Інгемар) (н. 21.5.1934, г. Хальмстад, Швецыя),
шведскі біяхімік. Чл. Шведскай каралеўскай АН, замежны чл.Амер. акадэміі мастацтваў і навук. Скончыў мед. каледж Лундскага ун-та. З 1958 у Каралінскім ін-це (з 1972 праф., з 1982 рэктар), у 1967—72 праф. Стакгольмскага каралеўскага вет. каледжа. Вылучыў і ўстанавіў хім. структуру і біяхім. якасці некат. простагландзінаў і звязаных з імі біялагічна актыўных рэчываў. Паказаў іх утварэнне з арахідонавай к-ты, а таксама, што арахідонавая к-та і ферментатыўныя сістэмы ўтварэння простагландзінаў ёсць ва ўсіх ядз. клетках жывёльных арганізмаў. Нобелеўская прэмія 1982 (разам з С.Бергстрэмам і Дж.Р.Вейнам).