запну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Раптоўна спыніць або запаволіць гаворку. Два словы скажа і запнецца, Бы галава там чым заткнецца. Колас. Ну вось, я так і знаў... — пачаў і запнуўся Максім Сцяпанавіч. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навы́кнуць, ну, ‑неш, ‑не; пр. навык, ‑кла; зак.

Разм. Прывыкнуць, прызвычаіцца да чаго‑н., займець прывычку. Навыкнуць да сумеснай працы. □ І от неўзабаве.. [Толяк] ужо там, дзе ўсё ідзе гэтак, як навыкла змалку яго душа. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

накуха́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., чаго і без дап.

Разм. Наварыць чаго‑н., прыгатаваць у нейкай колькасці. Дастаўшы чыгунах.., [Андрэй Данілавіч] заглядваў у пасудзіну і дабрадушна бубніў: «Ну, а тут што ёсць? Чаго нам тут накухарыла?..» Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

партакты́ў, ‑тыву, м.

Партыйны актыў — актыў партыйнай арганізацыі. Сход мясцовага партактыву. // Сход актыву партыйнай арганізацыі. Абмеркаваць кандыдатуру на партактыве. □ — Ну, не! Дэталі будуць, падрабязнасці. .. [Шарупіч] і перад воінамі выступаў і на партактыве. Кажуць, вельмі цікава. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўжа́ртам, прысл.

Не зусім сур’ёзна, з адценнем жартаўлівасці. [Муж] адказаў ёй не то сур’ёзна, не то паўжартам: — А чаго тут разумець? Лынькоў. — Прыплод бог даў, — паўжартам сказаў .. [дзед], ну і вязе табе, чалавеча, на гэтыя пчолы. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плю́нуць, ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да пляваць.

•••

Плюнуць у твар — зняважыць каго‑н.

Раз плюнуць — зрабіць што‑н. вельмі лёгка, без намагання.

Хоць ты ў вочы плюнь — аб немагчымасці пазбавіцца ад назойлівасці каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпужну́ць, ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

Разм. Тое, што і прыпужаць. Малы ж ізноў сваё — не хоча апранацца, Выбрыкваць, уцякаць пачаў, хавацца. Зноў тыя ж захады прынятыя былі, — Міліцыяй малога прыпужнула. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыўда́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Надта ўдалы, надзвычай добры; цудоўны. Па-над парканам пышным валам Стаяў вішняк густы, прыўдалы. Колас. Ну, а цяпер справа вырашана, кар’ер адчынім прыўдалы, хопіць баласту на ўсе адгаліненні з гакам! Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

развіну́ць, ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Разм. Тое, што і разгарнуць (у 1, 3–5 знач.). [Ганна Сымонаўна] развязала стужачку, развінула паперу. Дубоўка. Фёдар адразу развінуў бурную дзейнасць. Ён паказаў сябе чалавекам напорыстым і ўчэпістым. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стрыгу́н, ‑а, м.

Аднагадовае жарабя, якому звычайна падстрыгаць грыву. [Пракоп:] — Конь мне прыйшоўся, а .. [сыну] — стрыгун. Баранавых. // перан. Разм. Падлетак. Ну, а па фурманку ты гэтага стрыгуна свайго заўтра падашлеш, — ківаў .. [брыгадзір] на Якіма, трымаючыся за клямку. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)