чалавеказна́ўчы, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Які мае адносіны да чалавеказнаўства, грунтуецца на чалавеказнаўстве. Аўтары лепшых твораў канца 20‑х — пачатку 30‑х гадоў, у тым ліку і Баранавых, умелі ў шматгалоссі рэчаіснасці адшукаць галоўнае, адшукаць чалавеказнаўчы пласт — той, на якім толькі і можа вырастаць сапраўдная, эстэтычна даўгавечная літаратура. Мушынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзя́лка

1. Палоска, выдзелены ўчастак пасеву, лугу, лесу (Жытк., Нясв., Сал., Стол., Шчуч.).

2. Кавалак зямлі, якім надзялялі малазямельных беларусаў у Польшчы (Зах. Бел., Стаўбц. Прышч.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

парасля́ Бор; чысты радкаваты сасновы лес, у якім мох і дзе-нідзе рэдкія травінкі або верасок расце (Нар.). Тое ж парасле́ (Нар., Палессе Талст.), паросль (Жытк.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

сяло́ Сельскі населены пункт, у якім да рэвалюцыі была царква або адміністрацыйныя будынкі; цэнтр навакольных вёсак (БРС).

□ Сяло — частка в. Малева Нясв., в. Старое Сяло Зэльв.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

батэрфля́й

(англ. butterfly = матылёк)

стыль спартыўнага плавання на грудзях, пры якім абедзве рукі адначасова выносяцца на паверхню вады (параўн. брас, кроль).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

калумні́ст

(англ. columnist, ад columna = калонка, слупок)

журналіст, аглядальнік, які вядзе пастаянную калонку ў якім-н. друкаваным выданні, напр. у. газеце.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

камуніка́бельны

(фр. communicable, ад лац. communicare = аб’ядноўваць)

такі, з якім лёгка ўстанаўліваць кантакты і дамаўляцца аб чым-н. (напр. к. чалавек).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

кво́рум

[лац. quorum (praesentia sufficit) = якіх прысутнасць дастатковая]

колькасць прысутных на якім-н. сходзе, пасяджэнні, неабходная для прызнання яго рашэнняў правамоцнымі.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

плутакра́тыя

(гр. plutokratia, ад plutos = багацце + kratos = улада)

палітычны лад, у якім дзяржаўная ўлада належыць кучцы самых багатых прадстаўнікоў пануючага класа.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

прэсты́ж

(фр. prestige, ад лац. praestigium = ашуканства)

аўтарытэт, уплыў, якім карыстаецца хто-н., што-н. (напр. п. кіраўніка, падтрымліваць свой п.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)